Wayback Machine

Wayback Machine (з англ. — «Машына часу») — бясплатны анлайн-архіў некамерцыйнай бібліятэкі «Архіў Інтэрнэту».

З дапамогай пошукавых робатаў «Wayback Machine» архівуе і робіць агульнадаступнай большую частку «адкрытага» інтэрнэту.

Wayback Machine
Выява лагатыпа
Стартавая старонка партала
Стартавая старонка партала
URL web.archive.org/
Тып сайта вэб-архіў[d]
Мова(-ы) англійская
Мова праграмавання Java, Python
Уладальнік Архіў Інтэрнэту
Пачатак працы 24 кастрычніка 2001
Рэйтынг Alexa 173
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэрвіс быў запушчаны ў 1996 годзе, аднак стаў даступны для грамадскасці толькі ў 2001 годзе.

За першыя 20 гадоў існавання Wayback Machine каталагізаваў і захаваў калекцыю з больш як 286 млрд вэб-старонак. Архіўныя здымкі адлюстроўваюцца ў фармаце HTML, JavaScript і CSS. Дзякуючы захаваным у Wayback Machine дакументам карыстальнікі могуць адсочваць змены, якія адбываюцца на сайтах, і параўноўваць розныя версіі правак. Станам на студзень 2023 года Wayback Machine дае доступ да больш як 767 мільярдаў захаваных вэб-старонак.

Стварэнне

Wayback Machine 
Серверы «Архіва Інтэрнэту», 2008 год
Wayback Machine 
Брустэр Кейл у 2009 годзе

У 1989 годзе англійскі навуковец Цім Бернерс-Лі стварыў сусветнае павуцінне — сістэму, якая дазваляе перадаваць даныя праз падключаныя да інтэрнэту камп’ютары. Аднак з распаўсюджваннем сусветнага павуціння былі выяўлены дзве асноўныя праблемы. Першая складалася ў недахопе месца для захоўвання ўсіх даных, праз што многія дакументы і вэб-старонкі выдаляліся. Іншая праблема складалася ў тым, што пасля рэдагавання вэб-старонкі (напрыклад, з юрыдычных прычын) карыстальнікі не маглі паглядзець яе першапачатковую версію. Вырашыць гэтыя недахопы імкнулася амерыканская лічбавая бібліятэка «Архіў Інтэрнэту» — некамерцыйная арганізацыя, створаная праграмістамі Брустэрам Кейлам і Брусам Галіятам[en] у 1996 годзе. Пры супрацоўніцтве з Alexa Internet (даччынай кампаніяй Amazon, якая займаецца вэб-індэксаваннем). «Архіў» ініцыяваў стварэнне і захоўванне копій існых сайтаў для развіцця «ўніверсальнага доступу да ведаў». Арганізацыя давала бясплатны публічны доступ да алічбаваных матэрыялаў, такіх як вэб-старонкі, кнігі, аўдыёзапісы, уключаючы жывыя канцэрты, відэа, выявы і праграмнае забеспячэнне. На 2021 год штаб-кватэра «Архіва Інтэрнэту» знаходзіцца ў Сан-Францыска, у будынку былой хрысціянскай царквы, размешчанай у раёне Рычманд. Журналіст мясцовай радыёстанцыі Kawl[en] у 2019 годзе параўноўваў офіс «Архіва» з рымскім храмам. Арганізацыя ставіць сабе за мэту выратаваць інтэрнэт ад знікнення.

«Wayback Machine» стаў самым вядомым праектам «Архіва». Анлайн-сэрвіс быў названы ў гонар машыны часу з мультсерыяла 1960-х гадоў «Шоу Рокі і Булвінкля». Ён дае доступ да лічбавай калекцыі з больш як 550 млрд вэб-старонак. Праект Wayback Machine быў задуманы як рашэнне праблемы памылкі 404, якая азначае, што сервер не можа знайсці даныя па запытаным адрасе. Гэта звязана з так званым выміраннем спасылак — нарастаючай недаступнасцю некалі апублікаваных даных. Так, у 1997 годзе сярэдняя працягласць жыцця вэб-старонкі складала 44 дня. У 2003 годзе гэты паказчык склаў 100 дзён.

Праведзены ў 2008 годзе аналіз спасылак на 2700 лічбавых рэсурсах, большасць з якіх не мае друкаваных аналагаў, паказаў, што каля 8 працэнтаў спасылак пераставалі працаваць праз год. Да 2011 года, то бок праз тры гады, 30 працэнтаў спасылак у калекцыі былі непрацуючымі. Дзякуючы інтэграцыі з Alexa, карыстальнік, які сутыкнуўся з паведамленнем пра памылку, мог атрымаць доступ да заархіваванай версіі старонкі праз укаранёную ў браўзер панэль інструментаў. Калі копія недаступнай старонкі прысутнічала ў базе даных Wayback Machine, то загаралася спецыяльная кнопка. Пры гэтым карыстальнікі маглі даць браўзеру дазвол на прагляд і рэгістрацыю актыўнасці — у такім разе ўсе сайты, што карыстальнік наведаў, архіваваліся на партале.

Wayback Machine быў запушчаны ў маі 1996 года, аднак стаў даступным для грамадскасці толькі ў 2001 г. — да гэтага ўся запісаная на лічбавых магнітных стужках інфармацыя была адкрыта толькі для абмежаванай колькасці навукоўцаў і даследчыкаў. Да моманту «адкрыцця» архіў утрымліваў звыш 10 млрд заархіваваных старонак. Да снежня 2014 года кіраўніцтва Wayback Machine паведаміла, што захавала 435 млрд вэб-старонак па ўсім свеце. З тэхнічнага пункта гледжання праграмнае забеспячэнне Wayback Machine не з’яўляецца архівам, а хутчэй агульнадаступным інтэрфейсам да абмежаванага падмноства ўсіх сховішчаў. Так, Wayback Machine нельга лічыць пошукавай сістэмай калекцыі арганізацыі, бо яна не ажыццяўляе пошук па базе даных іншай буйной віртуальнай бібліятэкі — Open Library, якая дазваляе карыстальнікам бясплатна атрымліваць доступ да лічбавых копій кніг, якія загружаюцца і архівуюцца ў рамках праекта.

Характарыстыка

З запускам «Wayback Machine» «Архіў Інтэрнэту» стаў адным з самых папулярных і вядомых анлайн-парталаў і галоўным сэрвісам вэб-архівавання.

У 1999 годзе «Архіў» пачаў пашыраць калекцыю за межы архіўнага вэб-кантэнту, каб забяспечыць доступ як да алічбаваных, так і першапачаткова лічбавых рэсурсаў, у тым ліку кніг, аўдыя, фільмаў, відарысаў, дакументаў, праграмнага забеспячэння і відэагульняў. Некаторыя сканіраванні выконваюцца пошукавымі робатамі самога архіва, а іншыя — партнёрскімі арганізацыямі. Асобныя базы даных могуць набывацца за кошт ахвяраванняў карыстальнікаў і мэтавых набыццяў. Самі стваральнікі арганізацыі параўноўвалі сваю калекцыю з Александрыйскай бібліятэкай.

На 2021 год Wayback Machine змяшчаў звыш 424 млрд вэб-старонак — больш, чым дакументаў у Бібліятэцы Кангрэса.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Wayback Machine СтварэннеWayback Machine ХарактарыстыкаWayback Machine ЛітаратураWayback MachineАнглійская моваАрхіў ІнтэрнэтуНекамерцыйная арганізацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вера Аляксандраўна Палякова-МакейПалескія рабінзоны (аповесць)Чарнобыльская катастрофаБанк ДабрабытПрыметнікАнатоль Міхайлавіч АдоскінДзева МарыяЦыбуля мядзведжаяПадбелЗборная Туніса па футболеЗоі СалданаПітэр ХігсБеларускі нацыянальны касцюмЗлучаныя Штаты АмерыкіРучная стымуляцыя пенісаМастурбацыяПеніс чалавекаАляксей ДудараўАнальны сексISO 4217Вагінальны сексСтаніслаў Аляксандравіч ПрыбытакGoogle MapsСупершоў супербратоў МарыаБеларуская літаратураПершацвет веснавыКіберпартызаныГісторыя беларускай мовыПлошча Перамогі (Мінск)Савет Еўрапейскага саюзаЖалейка (зборнік)Беларуская мінуўшчынаНацыянальны музей (Познань)Навум Якаўлевіч ГальпяровічХалоднае сэрцаПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Дар’я БялькевічНарысВасіль Пятровіч ШаранговічГлыбокая глотка (секс)Уінсарскі ўніверсітэтДзень беларускага пісьменстваКасем СулейманіКрымГаспадарчыя заняткі беларусаўГісторыя НароўліАлесь КажадубПаветранае суднаНацыянальная Асамблея БенінаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічПаэзіяБуры мядзведзьЛюдміла РублеўскаяКанюшынаЧалавек пасярэдзінеЛеў Барысавіч ТалалайЮрась ШамецькаПятро ВасючэнкаМурашкіМочапалавая сістэмаУсходнія могілкіМТБанкКамедыяПарыжскі політэхнічны інстытутГанараткаГаметаТрансгендарнасцьЗольБалгарыяБеларуская АЭСАляксандр Іванавіч Бельскі11-я асобная механізаваная брыгадаАбвяшчэнне незалежнасці ФінляндыіЭстонская літаратураАдраджэнне🡆 More