Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі

Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка Белару́сі (скарочана ССРБ), Белару́ская Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка (скарочана БССР) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў студзені-лютым 1919 года пад кантролем расійскага бальшавіцкага ўрада.

Гістарычная дзяржава
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Карта Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі ў абвешчаных межах
Карта Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі ў абвешчаных межах
< Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі
Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі >
1919 — 1919

Сталіца Смаленск, Мінск
Мова(ы) беларуская, руская
Афіцыйная мова беларуская і руская
Форма кіравання савецкая сацыялістычная рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.

Па пытанні самавызначэння Беларусі сярод партыйных і савецкіх работнікаў не было адзінага меркавання. А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лідары выступалі за стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўваходжанне яе ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Кіраўнікі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Заходняй вобласці А. Мяснікоў, В. Кнорын, М. Калмановіч, К. Ландэр і іншыя не прызнавалі існавання беларускага этнасу, і ажыццяўлення права нацыі на самавызначэнне ва ўмовах набліжэння, як ім здавалася, сусветнай рэвалюцыі таксама не прызнавалі.

Пасля заканчэння германскай акупацыі Беларусі ў канцы 1918 і заняцця яе тэрыторыі Чырвонай Арміяй узнікла неабходнасць тэрміновага стварэння на гэтых землях савецкай дзяржаўнасці. Ліквідаваўшы войскамі Чырвонай Арміі БНР, у снежні 1918 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра стварэнне беларускай савецкай рэспублікі.

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі 
Шыльда аб стварэнні БССР у Смаленску

30—31 снежня 6-я Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў Смаленску, прыняла рэзалюцыю пра абвяшчэнне самастойнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. У склад гэтага ўтварэння ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, большая частка Смаленскай, часткі Віленскай (без Вільні), Ковенскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў. Сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі (старшыня З. Жылуновіч), маніфестам якога 1 студзеня 1919 года Беларусь абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, а Рада і ўрад БНР аб’яўлены па-за законам. Такім чынам, партыйная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі.

8 студзеня 1919 года ўрад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Мінск.

16 студзеня 1919 года ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркавання з урадам ССРБ і ЦБ КП(б)Б пастанавіў выключыць са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні.

22 студзеня 1919 года спецыяльна прысланы ў Мінск эмісар ЦК РКП(б) А. Іофэ аб’явіў рашэнне ЦК РКП(б) адносна трох беларускіх губерняў.

31 студзеня 1919 года ССРБ выйшла са складу РСФСР — урад Савецкай Расіі прыняў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Пры гэтым усходнебеларускія землі засталіся ў складзе РСФСР.

Існаванню беларускай дзяржаўнасці працівіліся прыхільнікі ідэі ўнітарнай камуністычнай Расіі, як у Маскве, гэтак і на месцах.

На Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919, была прынята Канстытуцыя ССРБ, выбраны Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР, з’езд пацвердзіў адрыў ад ССРБ тэрыторый Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія засталіся ў складзе РСФСР. Старшыня ВЦВК Я. Свярдлоў, што прыбыў на з'езд, абвясціў пастанову Прэзідыума УЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі», а таксама патрабаваў аб’яднання Беларусі з савецкім урадам Паўднёвай Літвы, каб «засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыяналістычных імкненняў». Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў і гэта патрабаванне.

27 лютага 1919 года на аб’яднаным паседжанні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі (Літбел) у складзе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Фактычна ССРБ (БССР) перастала існаваць.

Гісторык Сяргей Траццяк адзначыў, што, магчыма, БССР дазволілі ўтварыцца менавіта як буфернай краіне — той зямлі, якой расійскія ўлады ў выпадку геапалітычных канфліктаў змогуць ахвяраваць.

ССРБ як дзяржаўнае ўтварэнне праіснавала не больш за месяц. Невялікі час гісторыя адвяла і адзінай Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Ужо вясной 1919 года яе тэрыторыю захапілі легіёны «начальніка дзяржавы Польскай» Ю. Пілсудскага. Пасля іх выгнання 31 ліпеня 1920 года ў Мінску адбылося па сутнасці другое абвяшчэнне ССРБ на прынцыпах Маніфеста студзеня 1919 года. Толькі цяпер яна працягвала адлік гісторыі ва «ўрэзаным стане». Спатрэбіўся значны час, каб вярнуць у склад Беларусі тэрыторыі, страчаныя ў час грамадзянскай вайны, ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гадоў і польскай акупацыі.

Аднаўленне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь

31 ліпеня 1920 года на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Гл.далей Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі ГісторыяСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі Аднаўленне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі БеларусьСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі ЛітаратураСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі СпасылкіСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі1919

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзень ВоліВ’етнамТэрмінУрад Беларускай Народнай РэспублікіЕфрасіння ПолацкаяВікісховішчаВялікдзень (народная традыцыя)Андрэй ПачобутПортМагілёўВаршаваПрасніцаМастацтва Старажытнага ЕгіптаЯрдУладзімір Пятровіч БутрамееўБаза даныхМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтДжонатан СвіфтНігерыяЖамойцьГарэлкаНавакольнае асяроддзеБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Руская ВікіпедыяВасіль БыкаўРаскіданае гняздо (п’еса)Людовік XIБарысаглебская царква (Гродна)АлматыЗнак бядыКрасавікІван НавуменкаРаксалана Андрэеўна ПідласаПаўднёвая КарэяЖыве Беларусь!Вера Аляксандраўна Палякова-МакейВялікая Айчынная вайнаЭтанолBrockhaus EnzyklopädieРучнікГісторыя КітаяМікола ГусоўскіНасельніцтва БеларусіБеларуская народная самапомачАлесь Мікалаевіч КарлюкевічПавел Аляксандравіч ХарланчукКлаўдзія ВасінаСвіслацкая гімназіяПрызнанне Галадамору генацыдамРадаўніца45БангкокПрамысловасць БеларусіБаграшкёльІван МележМоваУругвайГарады-героіБеларуская ВікіпедыяГанаДжэймс КукБразіліяАндатраСуркіМаксім ГарэцкіЯн ПазнякПрыказкаКрыж Ефрасінні ПолацкайПубліцыстычны стыльІлюстрацыяKnowledge GraphБеларусь🡆 More