Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Літо́ўска-Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, таксама Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Літвы́ і Белару́сі (скарочана Літбе́л) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб’яднання Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і Літоўскай Савецкай Рэспублікі.

Гістарычная дзяржава
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
літ.: Lietuvos–Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika
польск.: Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka
ідыш: סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
Сцяг
Сцяг
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
< Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
< Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка >
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка >
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка >

Сталіца Вільня
Найбуйнейшыя гарады Вільня, Мінск, Коўна
Мова(ы) літоўская, беларуская, руская, польская, ідыш
Афіцыйная мова беларуская, літоўская мова, польская, ідыш і руская
Плошча 207 тыс.км²
Насельніцтва 4 млн (1919)
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Кіраўнікі дзяржавы
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта
 • 1919 Казімір Цыхоўскі
Старшыня Савета Народных Камісараў
 • 1919 Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня 1919 года ў ЦК КП Літвы паведамляў:

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 

на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры.

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня. 16 лютага 1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай. 28 лютага 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны. 1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на Прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж урадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы.

Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

Урад

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. У склад увайшлі:

  • Кіраўнік ЦВК КП ЛіБ: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Кіраўнік ЦВК: Казімер Цыхоўскі
  • Кіраўнік Віленскага Савета Дэлегатаў Рабочых і Салдацкіх дэпутатаў: Казімер Цыхоўскі
  • Кіраўнік Савета Народных Камісараў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Народны камісар фінансаў: Казімер Цыхоўскі
  • Народны камісар камунікацыі: Аляксандр Якшэвіч
  • Народны камісар дзяржаўнага кантролю: Станіслаў Берсан
  • Народны камісар асветы: Юліян Ляшчынскі, Аляксандар Чарвякоў
  • Народны камісар працы: Сямён Дыманштэйн  (руск.)
  • Народны камісар унутраных спраў: Зігмас Алекса-Ангарэтыс, Якаў Далецкі
  • Народны камісар вайсковых спраў: Іосіф Уншліхт
  • Народны камісар замежных спраў: Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  • Народны камісар юстыцыі (справядлівасці): Мечыслаў Казлоўскі  (руск.)
  • Народныя камісары без партфеля: Канстанцінас Керванічус, Пранас Сватэліс-Пралетарас і Айзік Вайнштэйн.

Ацэнкі

Беларускі журналіст Валянцін Жданко так ахарактарызаваў Літоўска-Беларускую ССР:

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 

Марыянэткавая буфэрная квазідзяржава, кароткае існаваньне якой паказала, наколькі мала расейскія бальшавікі лічыліся зь беларусамі і беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі.

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ГісторыяЛітоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка УрадЛітоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка АцэнкіЛітоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка СпасылкіЛітоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка191927 лютагаЛітоўская Савецкая РэспублікаСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Каскадныя табліцы стыляўРамі белаеПомнік Гедыміну (Ліда)ДудуткіВіктар МарціновічКрасная плошча (Масква)БрэстБрэсцкая вобласцьСексуальныя практыкі паміж мужчынаміПрыслоўеВытворчасцьАральны сексДзяржаваПраспект Дзяржынскага (Мінск)Дзікае паляваннеТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмФранцішак АляхновічПаўстанне 1863—1864 гадоўПаўднёвая КарэяНіна Іосіфаўна Мацяш24 красавікаЛічэбнікУ краіне райскай птушкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПрылівы і адлівыЯнка БрыльАлесь ПісьмянкоўУкраінская моваАнальны сексРадзіма мая дарагаяЧарнобыльская катастрофаВянок (зборнік)Бярозка (часопіс)Віктар КазькоСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьМухамор чырвоныБеларусыІван ПташнікаўГраматнасцьРымReform.byНовы годРуская моваГвельфскі ўніверсітэтНідэрландская моваКуфарЛірыкаБеларуская Вікіпедыя1908Zora nemoralisКанстытуцыя 3 мая 1791 годаУсход АФКНіпісінгскі ўніверсітэтЭнцыклапедыяАнтарыа (правінцыя)Беларуская энцыклапедыяНовая зямля (паэма)ПарнаграфіяАнхела Эспіноса РуісСеміха БерксойАперацыя «Баграціён»Стары Двор (Пастаўскі раён)Уладзімір ДубоўкаБеларусізацыяNode.jsАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаБелавежская пушчаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Ігар Міхайлавіч ПракаповічЗычныяВыклічнік🡆 More