Xmpp

XMPP (Extensible Messaging and Presence Protocol — які пашыраецца пратакол абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць), раней вядомы як Jabber (, джа́бер — «балбатня», «тарабаршчына») — адкрыты, заснаваны на XML, свабодны для выкарыстання пратакол для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць (гл.

спіс кантактаў) у рэжыме, блізкім да рэжыму рэальнага часу. Пратакол, першапачаткова спраектаваны з магчымасцю лёгкага расшырэння, апроч перадачы тэкставых паведамленняў, падтрымлівае перадачу голасу, відэа і файлаў па сетцы.

Xmpp
Лагатып XMPP Standards Foundation

У адрозненне ад камерцыйных сістэм імгненнага абмену паведамленнямі, такіх як AIM, ICQ, WLM і Yahoo, XMPP з'яўляецца дэцэнтралізаванай, расшыральнай і адкрытай сістэмай. Любы карыстальнік можа адкрыць свой сервер імгненнага абмену паведамленнямі, рэгістраваць на ім карыстальнікаў і ўзаемадзейнічаць з іншымі серверамі XMPP. На аснове пратакола XMPP ужо адкрыта мноства прыватных і карпаратыўных сервераў XMPP. Сярод іх ёсць і досыць буйныя праекты, такія як Facebook, Google Talk, WhatsApp, Аднакласнікі.ru, QIP, LiveJournal, Juick і інш.

Гісторыя

Праект Jabber быў заснаваны Джэрэмі Мілерам у пачатку 1998 года з распрацоўкі сервера jabberd. Першае паведамленне пра праект з'явілася 4 студзеня 1999 года на сайце Slashdot. Гэту дату прынята лічыць днём нараджэння тэхналогіі. Неўзабаве пасля гэтага да праекта далучылася некалькі асноўных распрацоўшчыкаў, якія сталі працаваць над серверам jabberd, кліентамі для Windows і GNU/Linux, а таксама шлюзамі ў асноўныя сістэмы IM (AIM, ICQ, MSN, і Yahoo). Пазней, у 1999 годзе, Webb Interactive Services пачало спансаваць асноўных распрацоўшчыкаў, што паскорыла працэс стварэння праекта. У той час з'явілася аснова пратакола Jabber, а таксама сервер jabberd і раннія кліенты, такія, як WinJab (састарэў і атрымаў сваё развіццё ў Exodus) і Gabber. Гэты ранні перыяд пастаянных змен скончыўся ў маі 2000 года з выпускам jabberd 1.0.

Ранні пратакол Jabber сфарміраваў асновы для стандарту XMPP, апублікаванага як RFC 3920. Часта гэты момант разглядаецца як пачатак суперніцтва з SIMPLE, заснаваным на пратаколе SIP, як стандартнага пратакола для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць.

Са жніўня 2001 года пратакол Jabber пераходзіць пад кантроль Jabber Software Foundation (16 студзеня 2007 года Jabber Software Foundation была пераназвана ў XMPP Standards Foundation), для больш дакладнага апісання сваёй працы развіцця расшырэнняў уласна пратакола, у адрозненне ад лініі развіцця праграмы з аднайменнай назвай.

Jabber, Inc. займаецца развіццём двух праектаў — Jabber Extensible Communications Platform (Jabber XCP) і JabberNow. Першы з'яўляецца фрэймворкам, а другі — праграмна-апаратнае рашэнне (спецыяльна сабраны і наладжаны камп'ютар). Сайт jabber.org усё яшчэ функцыянуе. Інвестарамі праекта Jabber з'яўляюцца Jona, Inc., France Telecom, Intel Capital, і Webb Interactive Services, Inc.

У жніўні 2005 года Google прадставіў сэрвіс Google Talk — камбінацыю VoIP і кліента для абмену паведамленнямі, які выкарыстоўвае XMPP для функцый перапіскі, а таксама як аснову для перадачы голасу і файлаў. Першапачатковы запуск сэрвісу ад Google не ўключаў міжсерверныя зносіны, але да 17 студзеня 2006 года такая магчымасць была дададзена. Аднак, у маі 2013 Google абвясціў пра скарачэнне падтрымкі міжсерверных камунікацый у сувязі з прасоўваннем свайго сэрвісу Google Hangouts.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

VoIPXMLМіжнародны фанетычны алфавітСеткавы пратаколФайл

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ШчасцеPornhubМТБанкБеларуска-інданезійскія адносіныВашынгтонАндрэй ГорватПомстаМінскі раёнРодны склонКандрат КрапіваАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБарысаўБеластокАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)ДзятлаваБёрсенЯўхім Фёдаравіч КарскіКуфарБеларусь 3Пячатка Ізяслава ЯраславічаОршаАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Герб СлуцкаАлесь ПаплаўскіВікіКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Стронга ручаёваяАлесь РазанаўВольга Славаміраўна БондараваАлесь БадакIva SativaБукакэУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіНаша Ніва (1906)Арганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных НацыйДавыд ГарадзенскіВіцебская вобласцьКаласы пад сярпом тваімУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Гродзенская вобласцьСекс без пранікнення%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5Іосіф Іосіфавіч ЖыновічМузей прафесійнага мастацтва мініяцюры Генрык Ян Даміняк у ТыхыДзень ПерамогіВіктар Казько22 красавікаПалац Румянцавых — ПаскевічаўПётр Міронавіч МашэраўЛеанід Пятровіч ДанеліяАперацыя «Баграціён»Войневічы (Дзятлаўскі раён)КапялюшІван КошкаКузьма ЧорныФК СмаргоньЯлавічынаBingXГеорг IIIКрэўскі замакПрыметнікМалочны МірMediaWikiХрамасомаВасіль Пятровіч ШаранговічЗюзюкыЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексСяргей Бульба100 найвялікшых беларускіх песеньЖуравіныМаксім ЛужанінПлошча Якуба Коласа🡆 More