Viva Braslav: беларускі музычны фестываль

Viva Braslav Open Air — штогадовы фестываль музыкі, які праводзіцца ў другую палову лета ў горадзе Браслаў, Віцебская вобласць, Беларусь.

З’яўляецца адным з найбуйнейшых музычных фестываляў у Беларусі.

Viva Braslav
Open Air
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр Поп, хіп-поп, рок, EDM
Гады правядзення 2013 — наш час
Краіна Viva Braslav: Гісторыя, Асаблівасці фестывалю, Лайн-ап і наведвальнасць[2] Беларусь
Горад Браслаў
Заснавальнікі Алег і Яўген Лабуць
Мова песень беларуская
руская
vivabraslav.by

Гісторыя

Viva Braslav Open Air заснаваны ў 2013 годзе Алегам і Яўгенам Лабуцямі. Першыя 2 фестывалі, якія праходзілі ў 2013 і 2014 годзе, праходзілі на гарадскім стадыёне. Арганізатары планавалі правесці фестываль на пляжы, але для гэтага, на час правядзення фестывалю, трэба было перакрываць дарогу рэспубліканскага значэння. З гэтай ініцыятывай браты звярталіся ў выканкам, дзе хлопцам выразна тлумачылі:

«Хлопцы, там дарога рэспубліканскага значэння. Вы ж разумееце, што перакрыць яе не так і проста».

У 2015 годзе фестывалю споўнілася 3 гады і ён пераехаў на цэнтральны пляж горада Браслава, бераг возера Дрывяты. У 2015 годзе фестываль наведала каля 9000 чалавек. Для параўнання, насельніцтва горада складае 9,500 чалавек.

З 2016 года на фестывалі з’явілася другая сцэна — Aqua stage. На ёй выступалі беларускія дыджэі, якія падаюць надзеі. Наведвальнікі фестывалю маглі прагуляцца па горадзе і наведаць кірмаш і майстар-класы, сабраць каманду і пазмагацца ў пляжны валейбол або футбол, наведаць «Чэшскі Месяц-парк», а таксама Фестываль фарбаў Color Fest.

Асаблівасці фестывалю

За апошнія фестывалі выстаялася сістэма катэгорый квіткоў. У продажы звычайна 5 катэгорый білетаў:

  • Білет «Стандарт» (2 дні);
  • Білет «VIP» (2 дні);
  • Білет «Кемпінг» (4 дні);
  • Білет «Кемпінг камфорт» (4 дні);
  • Білет «Аўтобусны тур» (3 дні).

Квіткі без камісіі лепш за ўсё купляць на афіцыйным сайце фестывалю.

Лайн-ап і наведвальнасць

Год Дата Месца Наведвальнасць Лайн-ап (Main Stage)
2013 5-6 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 2000 тысяч Рок: Leisver

EDM: дыджэі «Аплюс радыё»

2014 26-27 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 5000 тысяч Рок: Без Билета.

EDM: дыджэі «Аплюс радыё»

2015 25 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 9000 тысяч Поп: Девайсы, кавер-бэнд «Symphorine», кавер-бэнд "DO"ZARI BAND.

Рок: Бумбокс.

EDM: Mark Sixma, Аляксандр Папоў,Sasha Plus, Alexander Spark, D-Prog, Irex.

2016 30-31 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 13.000 тысяч Поп: МОТ.

Рок: Нагу звяло, SUN ROAD-21, Leisver, EMBAND, 5RIOS.

EDM: Julian Calor, Sick Individuals, Matisse & Sadko, Arston, Magic Sound, Innocent sun x Swooqy, Gleb Glebov.

2017 21-22 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 21.000 тысячы Поп: L’ONE, Макс Барскіх, Iowa.

Техна: Intelligency.

Рок: Без білета, кактэйль Шаляпіна, Чайка.

EDM: Swanky Tunes, Zonderling, Vicetone, Feel, Omnia, Mikis.

2018 3-4 жніўня Браслаў, Беларусь каля 23.000 тысяч Поп: Іван Дорн, Alekseev, Б’янка[ru], Intelligency, , Арцём Півавараў.

Хіп-поп: Мальбэк і Сюзана, Скруджы.

Рок: Сяргей Бабунец (Ex.Смысловые галлюцинации[ru]), NUTEKI, Nizkiz.

EDM: Jay Hardway, Dannic, Stadiumx, CMC$, Kill the Buzz, Arston.

2019 26-27 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 26.000 тысяч Поп: T-Fest

Хіп-поп: Ціма Беларускіх, Scriptonite.

Рок: Postoyanno, Ляпіс-98, Мутнаевока,

EDM: W&W, Do it Big, Going Deeper, Vigel, Asketa&Natan Chaim.

2020 24-25 ліпеня Браслаў, Беларусь Адменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса Адменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса з захаваннем лайн-апа
2021 23-24 ліпеня Браслаў, Беларусь каля 30.000 тысяч Поп: MATRANG, Zivert, MONATIK, NEM!GA.

Хіп-поп: ЛСП

Рок: Максім Свабода.

EDM: Dyro, Julian Jordan, Apashe, Bassjackers.

2022 29-30 ліпеня Браслаў, Беларусь больш за 30.000 тысяч Поп: GAYAZOV$ BROTHER$, Мари Краймбрери, Jony, Dabro, Антон Токарев, Асия.

Рок: TEMRA

Рэп: FREDDY RED.

EDM: Swanky Tunes & Rompasso, Mari Ferrari, Shapov, MARNIK.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Viva Braslav ГісторыяViva Braslav Асаблівасці фестывалюViva Braslav Лайн-ап і наведвальнасць[2]Viva Braslav СпасылкіViva BraslavБеларусьБраслаўВіцебская вобласцьМузыкаФестываль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мастацтва Старажытнага РымаПа што ідзеш, воўча?РагвалодСалідарныя з БеларуссюУННВСекс без пранікненняWayback MachineГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаАлесь ПісьмянкоўОўручСвабодныя матэрыялыАльгердРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаVPNБеларусь у вайне 1812 годаЯўхім Фёдаравіч КарскіБелая РусьПлошчы МінскаГербы гарадоў БеларусіАленаБеларуская дыяспара1992Насельніцтва БеларусіНазоўнікКарла ТальявініМікіта Сяргеевіч КрыўцоўРаскіданае гняздо (п’еса)ПеракладДзітваСасык (Кундук)Аперацыйная сістэмаУсебеларускі народны сход188-я інжынерна-сапёрная брыгадаМаскваГасцінец (значэнні)СказСлуцкі поясМікола ГусоўскіФранцішак БагушэвічВісарыён Сцяпанавіч ГарбукАўстраліяRunciniaМікалай I (імператар расійскі)Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Ян БаршчэўскіАляксей ДудараўНарматыўны кантрольРадыевугляроднае датаваннеУладзімір СцяпанРодны склонКалядыПрыгоннае праваНапалеон ОрдаКірыла ТураўскіПарадокс ФерміСяргей Іванавіч ГрахоўскіАляксандр Мікалаевіч КосінецМыкалаіўка (Канатопскі раён)30 красавікаДзядыВіцебскБеларускі алфавітГуканне вясныМіхал АнемпадыстаўІгарыўка (Канатопскі раён)ЭнцыклапедыяНовая зямля (паэма)2012Каталіцтва ў БеларусіБеларускае нацыянальнае адраджэннеРэкі і каналы Беларусі100 найвялікшых беларускіх песень🡆 More