Грэчаская Мова

Грэчаская мова — індаеўрапейская мова грэчаскай падгрупыberu.

Уваходзіць у заходнюю зону індаеўрапейскай дыялектнай вобласці, мае найбольш цесныя генетычныя сувязі з старажытнамакедонскай мовайberu.

Грэчаская мова
Грэчаская Мова
Саманазва Ελληνικά [e̞ˌliniˈka]
Краіны Грэцыя, Кіпр; абшчыны ў Абхазіі, Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Егіпце, Ізраілі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіне, Швецыі
Афіцыйны статус

Грэчаская Мова Грэцыя
Грэчаская Мова Кіпр
Грэчаская Мова Еўрапейскі Саюз
Рэгіянальная ці лакальная афіцыйная мова:
Грэчаская Мова Арменія
Грэчаская Мова Албанія
Грэчаская Мова Італія

Грэчаская Мова Украіна
Арганізацыя, якая рэгулюе Center for the Greek Language[d]
Агульная колькасць носьбітаў звыш 13 млн
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

    Палеабалканская галіна
      Грэка-фрыгійска-армянская група
        Грэчаская група
Пісьменнасць грэчаскі алфавіт
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 гре 157
ISO 639-1 el
ISO 639-2 gre (B); ell (T)
ISO 639-3 ell
ISO 639-5 grk
ABS ASCL 2201 і 22
IETF grk
Glottolog gree1276
Грэчаская Мова Вікіпедыя на гэтай мове

Распаўсюджанне: Грэцыя, Кіпр, Егіпет, Расія, Украіна, Албанія, Італія і інш. Колькасць носьбітаў у свеце: 13,4 млн.ч.; у т.л., 10,7 млн.ч. у Грэцыі (2012).

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Грэцыя, Кіпр.

На грэчаскай мове на ўсіх этапах яе існавання была створана вельмі багатая літаратура. У Рымскай імперыі веданне грэчаскай мовы лічылася абавязковым для ўсякага адукаванага чалавека. У лацінскай мове прысутнічае вялікая колькасць грэчаскіх запазычанняў, а ў грэчаскай — значная колькасць лацінскіх і раманскіх слоў. У Новы час старажытнагрэчаская мова стала (разам з лацінскай) крыніцай стварэння новых навуковых і тэхнічных тэрмінаў (так званая міжнародная лексіка). Ва ўсходнеславянскія мовы грэчаскія словы пранікалі ў асноўным двума шляхамі — праз міжнародную лексіку і праз царкоўнаславянскую мову.

Назва

Прыметнік «грэчаскі» ўтвораны ад назоўніка «грэк», які ўзыходзіць да праслав.: *grьkъ, запазычанага з лац.: graecus, якое ў сваю чаргу запазычана са стар.-грэч.: γραικός — назвы аднаго з грэчаскіх плямён. Саманазва мовы — ἡ Ἑλληνικὴ γλῶττα — утворана ад Ἕλλην «элін», «грэк», якое не мае адназначнай і пераканаўчай этымалогіі.

Пісьменнасць

Пісьменнасць на аснове грэчаскай графікі. Найстарэйшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да 14—12 ст. да н. э., і напісаныя складовым крыта-мікенскім пісьмомberu. Першыя помнікі алфавітнага грэчаскага пісьма адносяцца да 8—7 ст. да н. э.

Дыялекты

Апроч новагрэчаскага кайнэ, выдзяляюцца 4 новагрэчаскія дыялекты: панційскі (старажытна-іанічныя рысы і сярэднегрэчаская марфалогія), кападакійскі (блізкі да панційскага, але моцна закрануты турэцкім уплывам), цаконскі (адзіны дыялект, які працягвае традыцыю старажытнага дарыйскага дыялекту); ніжнеіталійскі.

Новагрэчаская літаратурная мова існуе ў дзвюх адменах: кафарэвуса, «ачышчаная», якая працягвае традыцыйную атычную норму, і дымоціка, «народная», створаная на аснове гаворак Цэнтральнай Грэцыі.

Гісторыя

У гісторыі грэчаскай мовы выдзяляюцца тры перыяды:

  • старажытнагрэчаская мова (XIV ст. да н. э. — IV ст. н. э.);
    • архаічны перыяд (XIV ст. да н. э. — VIII ст. да н. э.);
    • класічны перыяд (VIII ст. да н. э. — IV ст. да н. э.);
    • эліністычны перыяд (IV ст. да н. э. — I ст. да н. э.) — у гэты перыяд склалася старажытнагрэчаскае кайнэ;
    • познягрэчаскі перыяд (I—IV стст. н. э.);
  • візантыйская мова (сярэднягрэчаская мова, V—XV стст.) — мова грэчаскага і элінізаванага насельніцтва Візантыйскай імперыі; многія неаэліністы выступаюць супраць гэтага тэрміна ў сувязі з выяўленай неаднароднасцю мовы ў гэты перыяд і прапануюць гаварыць аб суіснаванні ранняй новагрэчаскай і старажытнагрэчаскай;
  • новагрэчаская мова (з XV ст.) — мова грэчаскага і элінізаванага насельніцтва, якое пражывала ў позняй Візантыі, Асманскай імперыі, і, нарэшце, сучасная пісьмовая, размоўная і афіцыйная мова незалежных Грэцыі і Кіпра. Новагрэчаскае кайнэ склалася ў XVIII—XIX стст. У яго аснову ляглі паўднёвыя дыялекты. Новагрэчаская мова ўваходзіць у так званы Балканскі моўны саюз.

Старажытнагрэчаская мова распадалася на мноства дыялектаў. Прынята вылучаць чатыры дыялектныя групы: усходнюю (іанійскі, атычны дыялекты), заходнюю (дарыйскі), аркада-кіпрскую (паўднёваахейскую) і эалійскую (паўночнаахейскую). На аснове атычнага дыялекту пазней у эліністычную эпоху (пасля паходаў Аляксандра Македонскага) склалася агульнагрэчаскага мова — так званае кайнэ (κοινή), якое стала размоўнай і адміністрацыйнай мовай на шырокіх тэрыторыях усходняга Міжземнамор’я. Да кайнэ ўзыходзяць амаль усе сучасныя грэчаскія дыялекты. Выключэнне складае ізаляваны цаконскі дыялект, ці мова (грэч. τσακωνικά), якая традыцыйна ўзводзіцца да старажытнага дарыйскага дыялекту.

Граматычны строй старажытнагрэчаскай адрозніваўся значнай складанасцю: тры асноўныя тыпы скланення назоўнікаў, пяць склонаў, некалькі тыпаў спражэнняў дзеясловаў, моцна развітая сістэма дзеяслоўных часоў, вялікая колькасць займеннікаў, прыназоўнікаў і часціц.

Рад змяненняў, пераважна ў фанетыцы, якія адбыліся ў позні старажытнагрэчаскі і сярэднегрэчаскі перыяды, далі пачатак новагрэчаскай мове. Новагрэчаскае кайнэ было створана на аснове паўднёвых дыялектаў і шырока распаўсюдзілася ў гарадах на працягу 18—19 ст.

У XIX і XX стагоддзях у Грэцыі існавала так званая дыглосія, гэта значыць было два моўныя варыянты: кафарэвуса (καθαρεύουσα) — арыентаваная на грэчаскую літаратурную традыцыю і на старажытнагрэчаскія нормы пісьма, але з сучасным вымаўленнем, і ўзнікшая ў XIX стагоддзі дымотыка (δημοτική). З 1976 года афіцыйным мовай з’яўляецца дымотыка (з некаторымі элементамі кафарэвусы).

Да 1982 года на пісьме выкарыстоўвалася багатая політанічная сістэма дыякрытыкі: тры віды націску (востры, тупы, пакрыты) і два тыпы прыдыхання (тонкае і густое), а таксама знак-раздзяляльнік: так званы дыерэзіс, ці трэма́ (¨). У вуснай мове няма прыдыханняў і не адрозніваюцца тыпы націску, таму з 1982 года афіцыйна ўжываецца монатанічная сістэма з адным знакам націску і дыерэзісам.

Граматыка

У старжытнагрэчаскай мове іменныя часціны мовы мелі пяць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны), тры роды (мужчынскі, жаночы, ніякі) і тры лікі (адзіночны, парны і множны).

Дзеясловы мелі чатыры лады (індыкатыў, імператыў, кан’юнктыў і аптатыў), тры станы (незалежны, залежны і медыяльны), тры асобы, два тыпы спражэння, дзве групы часоў: галоўныя (цяперашні час, будучы, перфект) і гістарычныя (аорыст, імперфект і плюсквамперфект).

У марфалогіі сучаснай грэчаскай мовы страціўся парны лік, скарацілася склонавая сістэма (засталіся назоўны, родны, вінавальны склоны; клічны склон — толькі для мужчынскага роду; давальны склон супаў з родным). У сістэме дзеяслоўных часоў развіліся новыя мадэлі ўтварэння складаных часоў (перфекта, плюсквамперфекта, будучага часу).

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Грэчаская Мова НазваГрэчаская Мова ПісьменнасцьГрэчаская Мова ДыялектыГрэчаская Мова ГісторыяГрэчаская Мова ГраматыкаГрэчаская Мова ЗаўвагіГрэчаская Мова ЛітаратураГрэчаская Мова СпасылкіГрэчаская Моваru:Греческая группа языковru:Древнемакедонский языкІндаеўрапейскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Буры мядзведзьВялікія князі літоўскіяMP3СтакгольмСпіс вуліц МінскаStreit Group CougarВасіль ЦяпінскіБум-Бам-ЛітУладзімір НякляеўМарыя ГжэгажэўскаяПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)ApraxiaАдвечным шляхамСяргей Васілевіч БесарабHenningsomyces candidusЧабор звычайныПалавы актРабінавая ночВожык (часопіс)Васіль Аляксеевіч ЖуковічПаэтКрэўскі замакЗвязда (газета)Сэм УортынгтанСарата (рака)Мірскі замакЭнцыклапедыяГунар ХёкертЗакаханасцьКасцёл Святога Сымона і Святой АленыПурпурны колерГальяш ЛеўчыкАнатоль Сяргеевіч КазлоўАдам ГлобусКалыханка (тэлеперадача)Сімяон ПолацкіВершаваны памерСцягШчасцеЕфрасіння ПолацкаяДыялектная моваПятрусь БроўкаПадарожжа з ЖыгамонтамІрына Уладзіміраўна ДрыгаЗвычайны прэзідэнтРагачоўТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваПавел Андрэевіч МіськоЗмітрок БядуляАзербайджанРагнеда РагвалодаўнаЯндэксГеоргій Апалонавіч ГапонЯнка СіпакоўТадэвуш КасцюшкаВіктар Анатолевіч ШніпФранцыск СкарынаAvesАлесь БелыАляксей ДудараўGoogle MapsЛілея кучараваяМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтАляксандр Мікалаевіч КосінецЗнак бядыПупАркадзь Барысавіч ЭскінМааізмІнданезіяЯдвігін Ш.МізуменыЧасопісKufar.byЭнрыка КарузаВікісховішчаМоўная інтэрферэнцыя🡆 More