Царкоўнаславянская Мова

Царкоўнаславянская мова — пазнейшыя формы стараславянскай мовы, якія ўжываюцца пераважна ў богаслужэнні ў славянскіх краінах.

Пісьменнасць на аснове кірыліцы і глаголіцы. Пачынальнікамі царкоўнаславянскай моўнай традыцыі лічацца Кірыл і Мяфодзій.

Царкоўнаславянская мова
Саманазва Црькъвьнословѣньскъ ѩꙁы́къ
Краіны Візантыя
Вялікая Маравія
Кіеўская Русь
Рэгіёны Усходняя Еўропа
Класіфікацыя

Індаеўрапейскія

Пісьменнасць глаголіца, кірыліца, царкоўнаславянскі алфавіт[d] і лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 цер 777
ISO 639-1 cu
ISO 639-2 chu
ISO 639-3 chu
Ethnologue chu
IETF cu
Glottolog chur1257
Царкоўнаславянская Мова Вікіпедыя на гэтай мове

Існуе некалькі ізводаў (варыянтаў або рэдакцый) царкоўнаславянскай мовы, якія развіліся са стараславянскай пад уплывам жывых славянскіх гаворак.

Першаю друкаванаю кнігаю на царкоўнаславянскай мове стаў «Місал па закону рымскага двара»  (англ.) (харв.: Misal po zakonu rimskoga dvora), выдадзены ў 1483 годзе вуглаватаю глаголіцаю. Трохі пазней, у 1491 годзе, у Кракаве кірыліцаю былі надрукаваны 5 літургічных кніг (у тым ліку Актоіх Швайпольта Фіёля  (руск.)).

Старацаркоўнаславянская мова

Стараславянская мова — мова самых старажытных вядомых славянскіх пісьмовых помнікаў (10—11 ст.). У яе аснове ляжаў паўднёваславянскі салунскі дыялект, аднак з самага пачатку стараславянская мова насіла характар наднацыянальнай мовы, зразумелай усім славянскім плямёнам.

У далейшым стараславянская мова атрымала назву «царкоўнаславянская мова», яшчэ пазней — «старацаркоўнаславянская мова» (гл. Падзел царкоўнаславянскай мовы).

Ізводы царкоўнаславянскай мовы

Царкоўнаславянская мова была мовай помнікаў славянскай пісьменнасці, якія ствараліся на ўзор перакладаў Кірылы і Мяфодзія, аднак набылі мясцовыя асаблівасці. Таму ў мовазнаўчай літаратуры сустракаюцца тэрміны «царкоўнаславянская мова усходнеславянскага ізводу (рэдакцыі)», «царкоўнаславянская мова балгарскай, македонскай, сербскай, харвацкай глагалічнай рэдакцыі».

Падзел царкоўнаславянскай мовы

Каб дадаткова адрозніваць царкоўнаславянскую мову пазнейшых часоў, быў уведзены падзел на старацаркоўнаславянскую мову (мова помнікаў пісьменнасці 10—11 ст.) і царкоўнаславянскую мову (мова больш сучасных, аж да 19 ст., помнікаў царкоўнаславянскай пісьменнасці).

Сучаснае ўжыванне

За нашым часам з’яўляецца асноўнай літургічнай мовай Праваслаўнае Царквы ў Рускай Праваслаўнай Царкве, Балгарскай Праваслаўнай Царкве, ва Украінскай Праваслаўнай Царкве, у Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Выкарыстоўваецца ў Сербскай Праваслаўнай Царкве і Польскай Праваслаўнай Царкве, часткова выкарыстоўваецца ў Амерыканскай і Чэшскай і Славацкай Праваслаўнай Цэрквах. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых рэлігійных супольнасцях, напрыклад, такіх як Македонская Праваслаўная Царква, Чарнагорская Праваслаўная Царква, Ісцінна-Праваслаўная Царква і г.д. Мае ўжыванне ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з беларускай), Украінскай грэка-каталіцкай царкве (нароўні з украінскай) і Расійскай грэка-каталіцкай царкве, часам выкарыстоўваецца ў іншых грэка-каталіцкіх і рымска-каталіцкіх цэрквах славянскіх краін.

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Царкоўнаславянская мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Царкоўнаславянская Мова Старацаркоўнаславянская моваЦаркоўнаславянская Мова Ізводы царкоўнаславянскай мовыЦаркоўнаславянская Мова Падзел царкоўнаславянскай мовыЦаркоўнаславянская Мова Сучаснае ўжываннеЦаркоўнаславянская Мова ЛітаратураЦаркоўнаславянская МоваГлаголіцаКірыл і МяфодзійКірыліцаСтараславянская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ігнат Іпалітавіч ДамейкаСтары СветЗвонкі велярны выбухны зычныЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2023КапялюшВіктар МарціновічСельскія населеныя пункты БеларусіПаца-ВацаДыханнеЗлучнікМагілёўская школа гравюрыБелавежская пушчаIP-адрасЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваЛітаратураЭнрыка КарузаНарвасадатаБеларусьКанскі кінафестываль 1977Уладзімір Іванавіч КарызнаУладзімір Канстанцінавіч КатрукВіга МортэнсенТрагедыя ў НалібокахЯн Павел IЛасіцыВацлаў ЛастоўскіРысь звычайнаяЛідаВялікае Княства ЛітоўскаеАкцёрПеракладчыкТалачынЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаЯнка СіпакоўАлаіза Пашкевіч1998 год у гісторыі кіноМаскваРуская моваДзеяслоў (часопіс)Першацвет веснавыБум-Бам-ЛітЦыбуля мядзведжаяЧабор звычайныБанкЯнка ЖурбаДзеяслоўСымон БудныАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўАлесь ЗвонакВіталь Іванавіч ТалапінДзікЗайменнікЖолнаіРэнесанс у БеларусіДзень беларускага пісьменстваМастацкая літаратура (выдавецтва)Гісторыя беларускай мовыSystem of a DownДудка беларускаяХакаіндэ ХічылемаБелазарКлецкая бітваБраткіАповесцьХамід ТаквіАдольф Гітлер УунонаФістынгМіхась ПадгорныПаўночная КарэяГродзенская вобласцьВасіль Іванавіч ІгнаценкаФераёлаКазімір Вікенцьевіч КамейшаЮрый СтанкевічПубліцыстыка🡆 More