Пісьмо

Пісьмо́, пі́сьменнасць — форма фіксацыі вуснай мовы, якая служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і ў часе.

У шырокім сэнсе, пісьмо — гэта ўсе графічныя элементы і правілы іх ужывання, з дапамогай якіх адзін чалавек можа запісаць нейкую інфармацыю, а другі яе прачытаць. Прычым паміж «пісьменнікам» і «чытачом» можа быць і час, і адлегласць.

Пісьмо
Сярэдневяковы хрысціянскі пісар за працай

Пісьмо выкарыстоўвае пэўную сістэму знакаў (малюнкаў, іерогліфаў, літар), і паводле аб’ёму значэння, якое перадае адзін знак, вызначаюцца 4 віды пісьма: рысуначнае (або піктаграфічнае; знак перадае агульны сэнс выказвання), ідэаграфічнае (знак перадае значэнне аднаго слова), складовае (або сілабічнае; знак перадае паслядоўнасць гукаў), літарна-гукавое (або фанаграфічнае; знак перадае адзін гук).

Вузей акрэсленыя адмены пісьма вызначаюцца паводле прыналежнасці да пэўных графічных сістэм (сучаснае індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо; пісьмо на аснове арабскага, кірылічнага, лацінскага алфавітаў).

Пісьмо
Асноўныя сістэмы пісьма сучаснага свету

У сучасным свеце найбольш распаўсюджаныя сістэмы пісьма: лацінская (~30 % зямнога насельніцтва), кітайская (~25 %), індыйская (~20 %), славяна-кірылічная (~10 %), арабская (~10 %). Усімі іншымі сістэмамі карыстаецца ~5 % зямнога насельніцтва (1990).

Першыя спробы пісьмовай фіксацыі думак адносяцца да эпохі першабытнаабшчыннага ладу (каменнага веку, 8—6 тыс. да н.э.). Самым старажытным відам пісьма з’яўляецца піктаграфія (каля 4000 да н.э.), ідэаграфічнае пісьмо пачало фарміравацца неўзабаве (Старажытны Егіпет, каля 3200 да н.э.); складовае пісьмо — у 2 тыс. да н.э. (іншая думка — у Міжрэччы каля 3000 да н.э.; Гл. таксама: клінапіс), і прыблізна тады ж (Фінікія, каля 1600 да н.э.) з’яўляюцца гукава-літарныя сістэмы пісьма.

Вывучэннем пісьма як асаблівай знакавай сістэмы займаюцца такія дысцыпліны, як граматалогія, эпіграфіка і палеаграфія.

Пісьмо з’яўляецца пашырэннем чалавечае мовы ў часе і прасторы. У IV стагоддзі да нашай эры складанасць гандлёвых адносін і адміністрацыйнага кіравання перавысілі здольнасці чалавечай памяці, і пісьмо стала больш найдзеным спосабам уліку і прадстаўлення ўзаемадзеянняў на пастаяннай аснове. Як у Месаамерыцы, так і ў Старажытным Егіпце пісьмо развівалася праз календары і палітычную неабходнасць запісу грамадскіх і прыродных падзей.

Графіка

гра́фіка (грэч. graphikē ад graphō пішу) — сукупнасць пісьмовых сродкаў (літарных і нялітарных), сістэма адносін паміж літарамі і гукамі, а таксама абрыс літар, знакаў.

Адна з асноўных задач графікі — устанаўленне адпаведнасцей паміж гукамі вуснай мовы і літарамі алфавіта, якія перадаюць на пісьме гукі мовы. Асноўнымі графічнымі сродкамі для гэтага з’яўляюцца літары, апроч іх, важную ролю адыгрываюць і нялітарныя знакі (апостраф, знак націску і інш.).

Ступень фанетычнай дасканаласці графічнай сістэмы вызначаецца тым, наколькі дакладна пісьмовыя знакі адпавядаюць гукам мовы. Ідэальнай графікі, у якой кожная літара адпавядала б асобнаму гуку, а кожны гук выражаўся б літарным знакам, быць не можа, з прычыны шматлікасці гукаў мовы. Таму ў кожнай мове дзейнічае закон эканоміі моўных сродкаў, у адпаведнасці з якім літарнымі знакамі абазначаюцца далёка не ўсе гукі.

Спосабы запісу інфармацыі

Уэлс сцвярджае, што пісьменнасць можа «зафіксаваць пагадненні, законы, запаведзі ў выглядзе дакументаў. Яна забяспечвае рост дзяржавы да памераў, якія перавышаюць старыя гарады-дзяржавы. Слова святара ці караля і яго гарантыі могуць выходзіць далёка за рамкі, акрэсленыя яго поглядам і позіркам, і можа ўздзейнічаць пасля яго смерці».

Віды пісьма

Пісьмо 
Розныя віды пісьма

Асноўныя віды пісьменнасцей (метады запісу маўлення) з большага падзяляюцца на чатыры катэгорыі: лагаграфічныя, складовыя, літарныя і характарыстычныя. Ёсць яшчэ адна, пятая катэгорыя — ідэаграфічнае пісьмо (знакі-паняцці), якая ніколі не была развіта да ўзроўню прадстаўлення мовы. Шостая катэгорыя — піктаграфічнае пісьмо, сама па сабе не з’яўляецца дастатковай для прадстаўлення мовы, але часта складае аснову лагаграфічных сістэм.

Лагаграмы

Лагаграма (словазнак) ўяўляе сабой запіс знакаў, якія адлюстроўваюць асобныя словы ці марфемы. Каб запісаць маўленне, патрабуецца вялікая колькасць словазнакаў, а каб вывучыць іх, спатрэбіцца шмат гадоў. Гэта з’яўляецца асноўнай заганай лагаграфічнага пісьма ў параўнанні з алфавітным. Аднак, пасля таго, як такая мова вывучана, праяўляецца яго галоўная перавага — хуткасць чытання. Ніводная сістэма пісьма не з’яўляецца цалкам лагаграфічнай: усе яны разам з лагаграмамі маюць фанетычныя кампаненты («лагасілабічныя» кампаненты ў выпадку кітайскага пісьма, клінапісу і пісьма мая, дзе сімвал можа азначаць марфему, склад альбо тое і другое; «лагакансанантныя» кампаненты ў выпадку іерогліфаў). Многія з іх уключаюць ідэаграфічныя кампаненты (кітайскія «радыкалы», іерагліфічныя «азначальнікі»). Напрыклад, у пісьме мая сімвал для «плаўніка» вымаўляецца «ка», і ён таксама выкарыстоўваецца для прадстаўлення склада «ка», незалежна ад таго, ці неабходна звярнуць увагу на вымаўленне лагаграмы або калі лагаграма адсутнічае. У кітайскім пісьме каля 90 % сімвалаў злучаюцца семантычным (сэнсавым) элементам, які называецца радыкалам, з сімвалам для абазначэння вымаўлення, які назваецца фанетычным. Аднак, фанетычныя элементы дапаўняюць лагаграфічныя элементы, а не наадварот.

Асноўнай лагаграфічнай сістэмай, якая выкарыстоўваецца ў цяперашні час, з’яўляюцца кітайскія іерогліфы, што выкарыстоўваюцца з некаторымі зменамі ў розных мовах Кітая, Японіі і, у меншай ступені, у карэйскай мове Паўднёвай Карэі. Іншы прыклад — класічнае «пісьмо і».

Складовае пісьмо

Складовае пісьмо ўяўляе сабой набор пісьмовых знакаў, якія прадстаўляюць (з той ці іншай ступенню дакладнасці) склады. Знак у складовым пісьме звычайна адлюстроўвае спалучэнне галосны-зычны, або проста адзін галосны гук. Але ў некаторых выпадках знакі адлюстроўваюць больш складаныя склады (напрыклад, зычны-галосны, ці проста адзін галосны гук).

Складовае пісьмо лепш за ўсё падыходзіць для моў з адносна простай структурай склада, такіх, як японская. З іншых моў, якія выкарыстоўваюць складовае пісьмо, можна назваць мікенскае лінейнае пісьмо Б, пісьмо чэрокі і ндзюка, крэольская мова Сурынама на аснове англійскай мовы, а таксама мова ваі ў Ліберыі. Большасць лагаграфічных сістэм маюць моцныя складовыя кампаненты. Эфіопскае пісьмо, хоць яно тэхнічна заснавана на альфавіце, мае злітныя зычныя і галосныя гукі, таму гэтае пісьмо вывучаецца так, быццам бы яно складовае.

Алфавіты

Пісьмо 
Армянскі рукапіс XIV стагоддзя

Алфавіт — гэта невялікі набор сімвалаў, кожны з якіх прыкладна прадстаўляе або гістарычна прадстаўляў гукі мовы. У ідэальным фоналагічным алфавіце фанемы і літары ідэальна адпавядаюць адно аднаму ў абодва бакі: той, хто піша можа прадказаць напісанне слова, ведаючы яго вымаўленне, а той, хто кажа можа прадказаць вымаўленне слова, ведаючы яго напісанне. Для беларускай мовы такі алфавіт распрацоўваў Карусь Каганец у сваім Праекце беларускай азбукі.

Мовы часта развіваюцца незалежна ад іх сістэмы пісьма. Пісьменнасці пазычваюцца для іншых моў, першапачаткова для іх не прызначаных, таму ступень адпаведнасці літар алфавіта моўным фанемам значна вагаецца ад адной да іншай мовы і нават ў межах адной мовы.

Кансанантнае пісьмо (алфавіт зычных)

У большасці блізкаўсходніх алфавітаў адлюстроўваюцца толькі зычныя гукі, галосныя часам могуць пазначацца дадатковымі дыякрытычнымі знакамі. Гэта ўласцівасць узнікла ў выніку ўплыву егіпецкіх іерогліфаў. Такія сістэмы называюцца абджадамі, што ў перакладзе з арабскай азначае «алфавіт».

Кансанантна-складовае пісьмо

У большасці алфавітаў Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі галосныя пазначаюцца праз дыякрытычныя знакі або шляхам змянення формы галоснага. Такое пісьмо называецца абугіда. Некаторыя абугіды, такія як геэз і кры, вывучаюцца дзецьмі як складовыя, таму іх часта і адносяць да складовага пісьма. Аднак, у адрозненне ад сапраўднага складовага пісьма, у іх няма асобных знакаў для кожнага склада.

Часам тэрмін «алфавіт» абмяжоўваецца сістэмамі з асобных літар для зычных і галосных, напрыклад, лацінскі алфавіт, хоць абігуды і абджады таксама могуць адносіцца да алфавітаў. З гэтай прычыны грэчаскі алфавіт часта лічыцца першым алфавітам у свеце.

Гістарычны ўплыў сістэм пісьма

Пісьмо 
Олін Уорнэр, тымпан, які паказвае пісьмо. Палац Томаса Джэфэрсана, Вашынгтон, 1896

З’яўленне пісьма праводзіць мяжу паміж перадгісторыяй і гісторыяй: гісторыя пачынаецца з пісьменствам. Наскальныя малюнкі і петрогліфы дагістарычных народаў можна лічыць папярэднікамі пісьменства, яны не могуць разглядацца як пісьмо, бо яны не перадаюць непасрэдна мову.

Сістэмы пісьма заўжды развіваліся і змяняліся ў залежнасці ад патрабаванняў людзей, якія іх выкарыстоўвалі. Часам форма, размяшчэнне і значэнне некаторых асобных знакаў таксама змяняліся з цягам часу. Праглядаючы развіццё знакаў пісьма, можна даведацца пра патрэбы людзей, якія іх выкарыстоўвалі, а таксама пра змены гэтых патрабаванняў з часам.

Матэрыялы і сродкі для пісьма

На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва для пісьма выкарыстоўваліся многія прылады і матэрыялы, у тым ліку каменныя скрыжалі, гліняныя таблічкі, васкавыя таблічкі, велень, пергамент, папера, медныя пласціны, грыфелі, птушыныя пер’і, рознае чарніла, пэндзлі, алоўкі, ручкі і мноства іншых спосабаў літаграфіі. Ёсць гіпотэза, што інкі выкарыстоўвалі вузельчыкі на нітках, вядомыя як кіпу, у якасці пісьма.

Пазней шырокае распаўсюджанне ў якасці прылад для пісьма атрымалі пісальная машынка і розныя формы тэкставых працэсараў, а таксама праводзяцца даследаванні, у якіх параўноўваюцца сучасныя інструменты пісьма са старажытнымі ручкай і алоўкам.

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

  • Robinson, Andrew The Origins of Writing // David Crowley and Paul Heyer (eds) Communication in History: Technology, Culture, Society (Allyn and Bacon, 2003).
  • Сучасная беларуская мова: Вучэб. дапам.. — Мн. : Выш. школа, 2006. — 559 с. ISBN 985-06-1140-5

Tags:

Пісьмо ГрафікаПісьмо Спосабы запісу інфармацыіПісьмо Гл. таксамаПісьмо ЗаўвагіПісьмо ЛітаратураПісьмоМоваЧалавекЧас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алег Віктаравіч Навіцкі21 красавікаАўстрыйская народная партыяБеларуская ВікіпедыяСонцаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічВершаваны памерАлег Уладзіміравіч СалтукСексАртур ВольскіШАНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаХаўленд (востраў)Пастаянная запамінальная прыладаВерасRSSБеларуская міфалогіяСэрца на далоніЭдзі АгняцветСтралаБалометрХакаіндэ ХічылемаГанна Сяргееўна КурнікаваСевастопальМТБанкКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Новая зямля (паэма)Тадэвуш КасцюшкаБеларуская дудаТрумэн КапотэМашэкаІсландыяМухамор чырвоныЯўхім Фёдаравіч КарскіГерб Беларускай Народнай РэспублікіБеларуская літаратураМарына Яўгенаўна АнікееваГісторыя МінскаДругая сусветная вайнаСарата (рака)МэтаЦэльсКараль ШыманоўскіЗдароўеМезонХатыньХарыет БакерПаэтПрылівы і адлівыНавуковы стыльРагнеда РагвалодаўнаВасіль ЗуёнакБілінгвізмГеаграфія сельскай гаспадаркіМікола ТатурНаваполацкКрасная плошча (Масква)ЭмульгатарыАдольф ГітлерСінонімыМікола МаляўкаМаксіміліян III ГабсбургГербы гарадоў БеларусіКніга прарока ДаніілаСезон 2021/2022 «Цмокі-Мінск-2»Часціны мовыПолымя (часопіс)Мікіта Ільіч ТалстойПагоня (гімн)Уладзімір Іванавіч КарызнаGoogleПаліклініка №1 (Новасібірск)Сун🡆 More