Слова

Слова — адзінка мовы, фанетычна і граматычна аформленая, якая мае пэўны сэнс і аднолькава разумеецца супольнасцю людзей, аб'яднаных у адзін этнас.

Як адзінка мовы, слова не ствараецца ў працэсе зносін, а выкарыстоўваецца, узнаўляецца як гатовае.

Слова мае свае сталыя прыметы; яно характарызуецца ўстойлівай фанетычнай аформленасцю, наяўнасцю аднаго (асноўнага) націску (Гл. таксама: націскная дублетнасць у беларускай мове), гукавой непранікальнасцю (немагчымасцю ўставіць у сярэдзіну аднаго слова іншае). Устойлівасць слова выяўляецца ў пастаянстве гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Ізаляванасць слова як назвы і носьбіта цэласнага значэння выяўляецца ў магчымасці вычленіць яго з кантэксту.

Словы выконваюць намінатыўную (назыўную) функцыю ў мове, называючы прадметы, з'явы, дзеянні, прыметы або выражаюць розныя адносіны паміж імі, і такім чынам служаць сродкам фарміравання і выказвання думкі. Таму ў мове пераважаюць самастойныя (паўназначныя) словы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі). З іншага боку, службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) не выконваюць намінатыўнай функцыі і не маюць лексічнага значэння, а толькі звязваюць словы ў словазлучэнні і сказы, надаюць словам або сказам пэўныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні.

Разам з назыўным, слова можа мець і экспрэсіўна-ацэначнае значэнне, даючы ацэнку прадметам, з'явам, прыметам, дзеянням, і такім чынам выражаць пачуцці, эмоцыі, адчуванні ўдзельніка моўных зносін, паказваць яго адносіны да выказанай думкі ці ўспрынятай інфармацыі.

Гл. таксама

Літаратура

Слова 
Лагатып Вікіслоўнікі
  • Сучасная беларуская мова: Вучэб. дапам.. — Мн. : Выш. школа, 2006. — 559 с. ISBN 985-06-1140-5.С.103,104.

Tags:

ГраматыкаМоваСэнсФанетыкаЭтнас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мікола МаляўкаДом з гадзіннікам (Новасібірск)П’ер-Сімон ЛапласВянок (зборнік)АстравецВалерый Мікалаевіч ГапееўГомельская вобласцьМіхась СтральцоўМарская міляПрыназоўнікЖанчына зверхуСтрававальная сістэма чалавекаЛітаратура і мастацтва (газета)Прывакзальная плошча (Мінск)ЯндэксГуканне вясныРэйнджар з атамнай зоныАртур Аляксандравіч КлінаўПалескія рабінзоны (аповесць)Васіль ВіткаПрыбужжа БрэстАндрэй ГорватЗямля пад белымі крыламіБабёр еўрапейскіПраспект Дзяржынскага (Мінск)ГароднінаГунар ХёкертАлаіза ПашкевічДыялекты беларускай мовыНазоўнікФуэртэвентураПалац Незалежнасці (Мінск)Энтамалагічны падхватнікПраспект Незалежнасці (Мінск)Беларуская моваЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Уладзімір Міхайлавіч КонанАповесць мінулых часоўФерзь з ЛукомляТамборская моваСексІван МележПраспект Машэрава (Мінск)Павел Іванавіч ПруднікаўПеніс чалавекаНюшаФранцішак АляхновічАнальны сексСтольМіхась ПазнякоўЯўген Іосіфавіч КаваленкаАрэшнікавая соняМікіта Ільіч Талстой1908БайкаДзень беларускага пісьменстваC++Маладосць (часопіс)ДзесятаглаўУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Янка КупалаАлена Барысаўна СпірыдовічФонд ВікімедыяАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіПаца-ВацаВавёрка звычайная🡆 More