Карусь Каганец

Карусь Каганец, сапр.: Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29 студзеня (10 лютага) 1868, Табольск, Расійская імперыя — 20 мая 1918, в.

Прымагілле, Менскі павет. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Карыстаўся і іншымі літаратурнымі псеўданімамі і крыптанімамі: K.Kahaniec, Будзімір, К.Шашаль, К. Качанец, К. К..

Казімір–Рафал Каралевіч Кастравіцкі
Карціна невядомага мастака. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ)
Карціна невядомага мастака. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ)
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Карусь Каганец, К. К., Будзімір, К. Шашаль
Дата нараджэння 10 лютага 1868(1868-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1918(1918-05-20) (50 гадоў)
Месца смерці Прымагілле, суч. Дзяржынскі раён
Пахаванне
Бацька Караль Самуэлевіч Кастравіцкі[d]
Маці Гелена са Свентаржэцкіх[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч
Гады творчасці 1893—1918
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
knihi.com/Karus_Kahaniec/
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сям'я

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінер.

Карусь Каганец 
«Nie dbam jaka spadnie kara…» — песня выгнаннікаў. Урывак з паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». 1860-я. Аўтограф Караля Самуілавіча Кастравіцкага, бацькі К. Каганца

Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны Свентаржэцкай. Бацька Караль удзельнічаў у паўстанні 1863—1864, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, Оштарпамі, Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкаяроду Вайніловічаў).

У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям'я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там хутка памер бацька Каганца.

Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве валокі зямлі.

Адукацыя і пачатак працоўнай дзейнасці

Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1899 годзе Каганец ажаніўся з Ганнай Пракаповіч (?—1934) і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф Ежы Чапскі і Ядвіга Кастравіцкая), працаваў на будоўлі чыгункі ў Лідзе. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы, — ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.

Арышты

Карусь Каганец 
Карусь Каганец у сталыя гады

У 1890 — пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах «Минский листок» і «Северо-Западный край». У 1902—1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты «Палессе» (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.

Літаратурная і культурная дзейнасць

Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіта. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага). Шмат яго твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю «Нашай нівы», ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Апошнія гады і смерць

Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў «Беларусі» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў вёсцы Навасёлкі каля Койданава, якая была родавай сядзібай Кастравіцкіх.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Друкаваўся з 1893 года. Паэзія К. Каганца агітацыйная, блізкая да народнай песні. Яна працягвала традыцыі народных антыпрыгонніцкіх і рэкруцкіх песень, прасякнуга нацыянальнымі матывамі («Пра пана Ленскага», «Наша доля маладзецка», «На мабілізацыю», «Наш покліч», «Плач беларуса»). Цэнтральны герой яго лірыкі — кабзар, лірнік («Кабзар»). Проза К. Каганца — апрацоўкі мясцовых легенд і паданняў («Прылукі», «Навасадскае замчышча», «Вітаўка»). Аўтар гістарычных («Старажовы курган», апубл. 1919; «Сын Даніла», апубл. 1920) і бытавых («У іншым шчасці няшчасце схавана», нап. 1903, апубл. 1919; «Двойчы прапілі», нап. 1910, апубл. 1919) драм. Дасюль папулярная яго камедыя «Модны шляхцюк» (паст. 1910 у Вільні і Полацку Першай беларускай трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 — БДТ-2), у якой высмеяў беларускага выраджэнца, які адракаецца ад усяго роднага. Гэта модны шляхцюк Пранцішак Карчэўшчык — папярэднік Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. Апрацоўваў народныя казкі, паданні; пісаў навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Выступаў як публіцыст.

Адзін з аўтараў «Беларускага лемантара, або Першай навукі чытання» (Пб., 1906, выд. ананімна). На беларускую мову пераклаў навукова-папулярную брашуру «Гутаркі аб небе і зямлі» (1907, з С. Шаўлоўскім). Шмат увагі аддаваў мове, навуковай тэрміналогіі (працаваў над «Беларускай граматыкай», не закончана).

Карусь Каганец 
Партрэт «Тып беларуса» на дубовай кацёлцы. Алей. Арыгінал. 1907

З твораў выяўленчага мастацтва зберагліся графічныя малюнкі «За сахою», «На ростаньках», палітычныя карыкатуры; ляпіў з гліны, выразаў з дрэва і косці, афармляў кнігі (вокладка «Другога чытання для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, Пб., 1909).

Ушанаванне памяці

Карусь Каганец 
Магіла Каруся Каганца

У 1988 на магіле пастаўлены помнік.

З 2004 года імя Каруся Каганца носіць адна з вуліц у мікрараёне Лошыца горада Мінска.

Творы

  • Беларускі лемантар або першая навука чытання. Пецярбург, 1906, 30 с.
  • Творы. Мн., 1979, 263 с.

Зноскі

Літаратура


Спасылкі

Tags:

Карусь Каганец БіяграфіяКарусь Каганец Творчасць, даследчыцкая дзейнасцьКарусь Каганец Ушанаванне памяціКарусь Каганец ТворыКарусь Каганец ЛітаратураКарусь Каганец СпасылкіКарусь Каганец1868191820 мая29 студзеняГрамадскі дзеячДзяржынскі раёнДраматургМастакМенскі паветМовазнавецМінская вобласцьПаэтРасійская імперыяСкульптарТабольскЮцкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская дзіцячая літаратураКураслеп лясныГрунвальдская бітваПятрусь БроўкаПагоняЛітваVPNМарыя Магдалена РадзівілВалянцін Андрэевіч ЗубПВК «Вагнер»Рэч ПаспалітаяМіжнародны дзень Маці-ЗямліМядзведзіСонцаПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАлесь АркушЧарнобыльская катастрофаПінскАжынаЗубр еўрапейскіБеларуская ВікіпедыяПаводка на Урале (2024)ЧэхіяМікола МаляўкаБеларускі лацінскі алфавітБелы буселАмонімШвагерМайкл ТыпетПаца-ВацаСулюктаЮрась ШамецькаМаладзечнаСтарабеларуская моваISO 4217ТалсаНёманТворны склонGoogle ChromeКаласы пад сярпом тваімВіктар МарціновічЯн ТарасевічБрэсцкая вобласцьМалінаБярозка (часопіс)Алег Антонавіч ЛойкаДар’я Уладзіміраўна ДомрачаваУ краіне райскай птушкіЖураўліны крыкЛарыса ГеніюшФранцузская моваУННВБеларусыВялікая Айчынная вайнаGoogle searchМексікаСлова пра паход ІгараўНароўляСтамбулМёртвым не баліцьМікалай Канстанцінавіч ТалочкаУладзімір Уладзіміравіч СаулічТурцыяПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Раіса Андрэеўна БаравіковаДзеепрыслоўеСафійскі сабор (Полацк)Валерый Станіслававіч МянжынскіГрузкэ (Кралэвэцкі раён)Іван Пятровіч Шакола🡆 More