Кірыліца

Кіры́ліца — старажытная славянская азбука.

Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай).

Кірыліца
Кірыліца
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы стараславянская, царкоўнаславянская, беларуская, руская, сербская, балгарская, македонская, украінская, малдаўская і многія іншыя
Гісторыя
Месца ўзнікнення Паўднёва-Усходняя Еўропа
Стваральнік Клімент Охрыдскі
(меркавана)
Кірыл і Мяфодзій
(традыцыйна)
Дата стварэння IX стагоддзе
Перыяд з IX ст.
(у сучасным выглядзе з канца XVI ст.)
Паходжанне

Егіпецкае пісьмо

Уласцівасці
Напрамак пісьма злева направа[d]
ISO 15924 Cyrl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме.

Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057).

Назва

Верагодна, кірылічнае пісьмо распрацоўвалі і распаўсюджвалі паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія, а не самі Кірыл і Мяфодзій, таму такая назва пісьменнасці хутчэй аддае даніну павагі, чым абазначае аўтарства.

У беларускай, рускай, балгарскай, македонскай і сербскай мовах кірыліца таксама вядома пад назваю «азбука», якая паходзіць ад старое назвы дзвюх першых літар кірылічнага алфавіта (гэтак жа як і слова алфавіт пайшло ад першых дзвюх грэчаскіх літар альфа і бета).

Гісторыя

Кірыліца 
Кірылічная азбука: наўгародская берасцяная грамата № 591 (1025—1050 гг.) і яе прарысоўка

Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III[ru] ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў:44. Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст).

З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле:45, звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія.

У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»).

Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве.

Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі.

Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.

Класічная кірыліца

 
Буква Устаўнае
напісанне
Лікавае
значэнне
Чытанне Назва
А Кірыліца  1 [а] аз
Б Кірыліца  [б] бу́кі
В Кірыліца  2 [в] ве́дзі
Г Кірыліца  3 [г] глаго́ль
Д Кірыліца  4 [д] дабро́
Е, Є Кірыліца  5 [е] есць
Ж Кірыліца  [ж'] жыве́це
Ѕ Кірыліца  6 [дз'] зяло́
Ꙁ, З Кірыліца  7 [з] зямля́
И Кірыліца  8 [і] і́жэ (і 8-рычнае)
І, Ї Кірыліца  10 [і] і (і 10-рычнае)
К Кірыліца  20 [к] ка́ка
Л Кірыліца  30 [л] лю́дзі
М Кірыліца  40 [м] мысле́це
Н Кірыліца  50 [н] наш
О Кірыліца  70 [о] он
П Кірыліца  80 [п] пако́й
Р Кірыліца  100 [р] рцы
С Кірыліца  200 [с] сло́ва
Т Кірыліца  300 [т] тве́рда
Ѹ, Ꙋ Кірыліца  (400) [у] ук
Ф Кірыліца  500 [ф] ферт
   
Буква Устаўнае
напісанне
Лікавае
значэнне
Чытанне Назва
Х Кірыліца  600 [х] хер
Ѡ Кірыліца  800 [о] аме́га
Ц Кірыліца  900 [ц’] цы
Ч Кірыліца  90 [ч’] чэрв
Ш Кірыліца  [ш’] ша
Щ Кірыліца  [ш'т’] ([ш'ч’]) шта
Ъ Кірыліца  [ъ] ёр
Ы Кірыліца  [ы] еры
Ь Кірыліца  [ь] ер
Ѣ Кірыліца  [æ], [іе] яць
Ю Кірыліца  [йу] ю
Кірыліца  [йа] А ётаванае
Ѥ Кірыліца  [йэ] Е ётаванае
Ѧ Кірыліца  (900) н] Малы юс
Ѫ Кірыліца  н] Вялікі юс
Ѩ Кірыліца  [йэн] юс малы ётаваны
Ѭ Кірыліца  [йон] юс вялікі ётаваны
Ѯ Кірыліца  60 [кс] ксі
Ѱ Кірыліца  700 [пс] псі
Ѳ Кірыліца  9 [θ], [ф] фіта́
Ѵ Кірыліца  400 [і], [в] іжыца

Графіка

Графіка ў 10—18 ст. паслядоўна існавала ў формах: устаў, паўустаў (з 14 ст.), скорапіс (з канца 14 ст., у бытавой і дзелавой перапісцы, у т.л. і ў ВКЛ), у кніжных загалоўках — арнаментальная вязь.

У Расіі ў выніку рэформы 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт (Гл. таксама: Ілля Капіевіч), які стаў асновай для сучасных сістэм кірылаўскага пісьма.

Сучаснае ўжыванне

Алфавіты славянскіх моў

Беларускі А Б В Г Ґ Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я
Балгарскі А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ь Ю Я
Македонскі А Б В Г Д Ѓ Е Ж З Ѕ И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ќ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
Рускі А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Русінскі А Б В Г Ґ Д Е Є Ё Ж З И І Ї Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Ю Я
Сербскі А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш
Украінскі А Б В Г Ґ Д Е Є Ж З И І Ї Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ь Ю Я
Чарнагорскі А Б В Г Д Ђ Е Ж З́ З Ѕ И Ј К Л Љ М Н Њ О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш С́

Алфавіты неславянскіх моў

Казахскі А Ә Б В Г Ғ Д Е Ё Ж З И Й К Қ Л М Н Ң О Ө П Р С Т У Ұ Ү Ф Х Һ Ц Ч Ш Щ Ъ Ы І Ь Э Ю Я
Татарскі А Ә Б В Г Д Е Ё Ж Җ З И Й К Л М Н Ң О Ө П Р С Т У Ү Ф Х Һ Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Кіргізскі А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н Ң О Ө П Р С Т У Ү Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Малдаўскі А Б В Г Д Е Ж Ӂ З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я
Мангольскі А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О Ө П Р С Т У Ү Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Таджыкскі А Б В Г Ғ Д Е Ё Ж З И Ӣ Й К Қ Л М Н О П Р С Т У Ӯ Ф Х Ҳ Ч Ҷ Ш Ъ Э Ю Я
Чувашскі А Ӑ Б В Г Д Е Ё Ӗ Ж З И Й К Л М Н О П Р С Ҫ Т У Ӳ Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Якуцкі А Б В Г Ҕ Д Дь E Ё Ж З И Й К Л М Н Ҥ Нь О Ө П Р С Һ Т У Ү Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я

Дарэформенныя грамадзянскія алфавіты

Балгарскі да 1945 года А Б В Г Д Е Ж З И Й (І) К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ (Ы) Ь Ѣ Ю Я Ѫ (Ѭ) (Ѳ)
Рускі да 1918 года А Б В Г Д Е (Ё) Ж З И (Й) І К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Ѣ Э Ю Я Ѳ (Ѵ)
Сербскі к сярэдзіне XIX ст. А Б В Г Д Ђ Е Ж З И Й І К Л М Н О П Р С Т Ћ У Ф Х Ц Ч Џ Ш (Щ) Ъ Ы Ь Ѣ (Э) Є Ю Я (Ѳ) (Ѵ)

(У дужках стаяць знакі, якія не мелі афіцыйнага статуса літар, а таксама літары, якія выйшлі з ужытку раней за прыведзеную дату.)

Распаўсюджанасць у свеце

Кірыліца 
Кірыліца ў свеце.
     Кірыліца — адзінае афіцыйнае пісьмо.      Кірыліца з'яўляецца афіцыйнай разам з іншым алфавітам. У выпадку Малдовы і Грузіі, гэта дзяржаўныя ўтварэнні, непрызнаныя цэнтральным урадам.      Кірыліца не з'яўляецца афіцыйнай, але шырока выкарыстоўваецца па гістарычных прычынах.
    Афіцыйны алфавіт

На цяперашні час у якасці афіцыйнага алфавіта кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных краінах:

Кірыліца  Абхазія (часткова прызнаная дзяржава)

Кірыліца  Беларусь

Кірыліца  Боснія і Герцагавіна

Кірыліца  Балгарыя

Кірыліца  Казахстан

Кірыліца  Кыргызстан

Кірыліца  Паўночная Македонія

Кірыліца  Малдова

Кірыліца  Манголія

Кірыліца  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (непрызнаная дзяржава)

Кірыліца  Расія

Кірыліца  Сербія

Кірыліца  Таджыкістан

Кірыліца  Украіна

Кірыліца  Чарнагорыя

Кірыліца  Паўднёвая Асеція (часткова прызнаная дзяржава)

    У мінулым

Кірыліца  Азербайджан

Кірыліца  Малдова

Кірыліца  Узбекістан

Кірыліца  Туркменістан

Кадзіроўкі кірыліцы

  • CP866 (Альтэрнатыўная кадзіроўка)
  • Асноўная кадзіроўка
  • Балгарская кадзіроўка
  • CP855
  • ISO 8859-5
  • КАІ-8 (руск.: КОИ-8)
  • ДКАІ-8
  • MacCyrillic
  • Windows-1251 (CP1251)

Кірыліца ва Унікодзе

Ва Унікодзе версіі 6.0 для кірыліцы выдзелена чатыры раздзелы:

назва дыяпазон кодаў (hex) апісанне
Cyrillic 0400 045F сімвалы з ISO 8859-5, перамешчаныя ўверх на 864 пазіцыі
0460 047F гістарычныя літары
0480 04FF дадатковыя сімвалы для розных моў з пісьменнасцю на аснове кірыліцы
Cyrillic Supplement 0500 052F
Cyrillic Extended-A 2DE0 2DFF надрадковыя буквы для царкоўнаславянскага пісьма
Cyrillic Extended-B A640 A69F розныя гістарычныя буквы

Ва Унікодзе няма кірылічных літар з націскам, таму яны кадзіруюцца як састаўныя шляхам дабаўлення сімвала U+0301 («combining acute accent») пасля націскной галоснай (напрыклад, ы́ э́ ю́ я́).

Доўгі час найбольш праблемнаю была царкоўнаславянская мова, але пачынаючы з версіі 5.1 ужо прысутнічаюць практычна ўсе патрэбныя сімвалы.

0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
400 Ѐ Ё Ђ Ѓ Є Ѕ І Ї Ј Љ Њ Ћ Ќ Ѝ Ў Џ
410 А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П
420 Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
430 а б в г д е ж з и й к л м н о п
440 р с т у ф х ц ч ш щ ъ ы ь э ю я
450 ѐ ё ђ ѓ є ѕ і ї ј љ њ ћ ќ ѝ ў џ
460 Ѡ ѡ Ѣ ѣ Ѥ ѥ Ѧ ѧ Ѩ ѩ Ѫ ѫ Ѭ ѭ Ѯ ѯ
470 Ѱ ѱ Ѳ ѳ Ѵ ѵ Ѷ ѷ Ѹ ѹ Ѻ ѻ Ѽ ѽ Ѿ ѿ
480 Ҁ ҁ ҂ ҃ ҄ ҅ ҆ ҇ ҈ ҉ Ҋ ҋ Ҍ ҍ Ҏ ҏ
490 Ґ ґ Ғ ғ Ҕ ҕ Җ җ Ҙ ҙ Қ қ Ҝ ҝ Ҟ ҟ
4A0 Ҡ ҡ Ң ң Ҥ ҥ Ҧ ҧ Ҩ ҩ Ҫ ҫ Ҭ ҭ Ү ү
4B0 Ұ ұ Ҳ ҳ Ҵ ҵ Ҷ ҷ Ҹ ҹ Һ һ Ҽ ҽ Ҿ ҿ
4C0 Ӏ Ӂ ӂ Ӄ ӄ Ӆ ӆ Ӈ ӈ Ӊ ӊ Ӌ ӌ Ӎ ӎ ӏ
4D0 Ӑ ӑ Ӓ ӓ Ӕ ӕ Ӗ ӗ Ә ә Ӛ ӛ Ӝ ӝ Ӟ ӟ
4E0 Ӡ ӡ Ӣ ӣ Ӥ ӥ Ӧ ӧ Ө ө Ӫ ӫ Ӭ ӭ Ӯ ӯ
4F0 Ӱ ӱ Ӳ ӳ Ӵ ӵ Ӷ ӷ Ӹ ӹ Ӻ ӻ Ӽ ӽ Ӿ ӿ
500 Ԁ ԁ Ԃ ԃ Ԅ ԅ Ԇ ԇ Ԉ ԉ Ԋ ԋ Ԍ ԍ Ԏ ԏ
510 Ԑ ԑ Ԓ ԓ Ԕ ԕ Ԗ ԗ Ԙ ԙ Ԛ ԛ Ԝ ԝ Ԟ ԟ
520 Ԡ ԡ Ԣ ԣ Ԥ ԥ Ԧ ԧ
2DE0
2DF0 ⷿ
A640
A650
A660
A670
A680
A690

Гл. таксама

Заўвагі

Зноскі

  • а б Иванова В.Ф. Современный русский язык. Графика и орфография. — 2-е изд. — М.: Просвещение, 1976. — 288 с.
  • Выкарыстоўваецца факультатыўна ў неафіцыйным правапісе.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кірыліца, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кірыліца НазваКірыліца ГісторыяКірыліца ГрафікаКірыліца Сучаснае ўжываннеКірыліца Кадзіроўкі кірыліцыКірыліца Гл. таксамаКірыліца ЗаўвагіКірыліца ЗноскіКірыліца ЛітаратураКірыліца СпасылкіКірыліцаАзбукаГлаголіцаЛітараЦітла

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Белавежская пушчаФераёлаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКот свойскіКуфарСаўка ды ГрышкаПартыя аматараў піваІнструкцыя па транслітарацыіВацлаў ЛастоўскіПлемя (фільм, 2014)Сімяон ПолацкіРуская літаратураІван Іванавіч Насовіч1xbetРысь звычайнаяГлебаІдэяІрына Эрнстаўна БагдановічЗубр еўрапейскіХто смяецца апошнім (п’еса)Кастусь Жук1998 год у гісторыі кіноЦыбуля мядзведжаяСтоле СандбекГродзенская вобласцьФлаэмаМікалай Радзівіл ЧорныВелікамучанікМухамор чырвоныПачуццёСлуцкБеларускі нацыянальны касцюмLAPV EnokКанскі кінафестываль 1977Пятро ВасючэнкаХутка-смачнаІгар Васілевіч ТалакнінСпіс газет БеларусіАнастасія МіклашэвічАтака на пасольства ЗША ў БагдадзеМіхась ЛынькоўВікісховішчаКанскі кінафестываль 1998Сэндайскі скверТранссудатПрыказкаHromadske.TVГорватыСельская гаспадарка БеларусіБарсукМагілёўская школа гравюрыВерлібрКаспар Бароўскі (мастак)ТэпінгGasteracanthaКаралеўства вестготаўСтаніслаў Віктаравіч ВалодзькаЯн КлімоўскіВасіль Іванавіч ІгнаценкаМастурбацыяКарлтанскі ўніверсітэтВялікае Княства Літоўска-БеларускаеБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіМасонская ложаДзікПубліцыстыкаКаптурКузьма ЧорныВікіпедыяSystem Shock 2Ульяна ЦвярскаяНасця РыбкаПаэзіяДзяніс ПрохараўУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)🡆 More