Песня Тры Чарапахі

Тры чарапахі (Try čarapachi) — песня беларускага гурта N.R.M.

Самая пазнавальная песня гурта N.R.M. і Лявона Вольскага, які, пасля расколу гурта, працягвае выконваць песню як асобны музыка. Пазыўныя «Трох чарапах» адразу ж абуджаюць свядомае беларускае сэрца.

Тры чарапахі
Выканаўца N.R.M.
Дата выпуску 2000
Жанр рок
Мова песні беларуская
Працягласць 3:25
Лэйбл BULBA-RECORDS
Аўтар Лявон Вольскі

Гісторыя стварэння

Піт Паўлаў — гітарыст гурта N.R.M. — распавёў, што чарапашая тэматыка паўстала даволі нечакана: музыкі везлі ў Польшчу Народны Альбом, а па тэлебачанні Барыс Ельцын прамаўляў нейкія глупствы. Тады нарадзілася мініяцюра: «Выходзіць Ельцын і заяўляе: расійская дзяржаўнасць трымаецца на трох кітах. Яго пытаюць: на якіх? А ён адказвае: на першым, другім і трэцім.» Музыкі пасмяяліся, а праз некалькі дзён Лявон прынёс тэкст песні.

Сюжэт

Песня Тры Чарапахі 
Калі чарапахі збіраюцца ўтраіх, то не абавязкова, каб патрымаць Зямлю. Фларыда

Сюжэт песні будуецца вакол міфа аб трох чарапахах (ці трох кітах са сланамі), якія, згодна з верваннямі старажытных, трымаюць Зямлю. У першым куплеце пра гэты міф аўтара прымушаюць узгадаць як прыкрыя з’явы паўсядзённага жыцця — камунальныя пахі, горад, людзі, жыццё; так і даволі ўзвышаныя рэчы — горы. У другім куплеце цвёрда і эклектычна адмаўляецца гісторыя чалавецтва — культурная, навуковая, палітычная. Паслядоўна называюцца Галілеа Галілей, Боб Марлі, Сальвадор Далі, Уладзімір Ільіч Ленін, Джон Ленан і Карл Ліней, якіх не існавала — бадай, уся цывілізаваная гісторыя, бо, адчуваецца, што, калі б было месца, Вольскі ўставіў бы ў свой тэкст увогуле ўсіх — ад Гамера да самога сябе. Трэці куплет выглядае патрыятрычным пастскрыптумам з фактычна даслоўным цытаваннем радкоў Алеся Ставера «Каб любіць Беларусь нашу мілую [маму], трэба ў розных краях пабываць.»

Пасля 2006

Падчас рэвалюцыйных падзей сакавіка 2006 года замест традыцыйных «сюрпрызаў не будзе» у фінальным прыпеве Лявон Вольскі прыдумаў спяваць «чаканне дастала». З таго часу гэтак і спявае на канцэртах, што ўхваляюць слухачы, аднак чаканне не хоча слухаць Лявона Артуравіча.

Зноскі

Tags:

Песня Тры Чарапахі Гісторыя стварэнняПесня Тры Чарапахі СюжэтПесня Тры Чарапахі Пасля 2006Песня Тры ЧарапахіN.R.M.Try čarapachiЛявон Вольскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РаманчуковэЕфрасіння ПолацкаяУладзімір Мінавіч МазгоАперацыйная сістэмаЗянон Станіслававіч ПазнякКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьАпострафФерментыСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінРыгор БарадулінДзітваПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКолеры нацыіКанчатакkrjscУніверсітэт імя Дж. КрэндалаІгарыўка (Канатопскі раён)В’етнамПадарожжа з ЖыгамонтамБрэсцкая вобласцьСказТураўскае княстваРаіса Андрэеўна БаравіковаМыкалаіўка (Канатопскі раён)Спіс вуліц ГроднаСпіс газет БеларусіВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Чайка (значэнні)Адам МіцкевічНавум Якаўлевіч ГальпяровічГерб БеларусіДзьмухавецАляксандр Мікалаевіч КосінецГрунвальдская бітваАлесь КажадубПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)КалгасЛюдзі на балоце (фільм)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСправа «Армія з народам»Жанчына зверхуКазахстанБалтыйскі домВянок (зборнік)КубракавэНовы замак (Гродна)Беларуская краёвая абаронаКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЯгайлаГлобус БеларусіЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьАўстраліяНазоўны склонМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеНацыянальна-вызваленчы рухЮрый Уладзіміравіч ТалубееўБеларуская фанетыкаВасіль БыкаўДзікае паляваннеБеларуская дэтэктыўная прозаМінійБаладаДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаМінскЯна і яГлеб Іванавіч УспенскіБеларуская ВікіпедыяКіеўРадыевугляроднае датаваннеПубліцыстыка🡆 More