Іван Чыгрынаў

Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў (21 снежня 1934, в.

Вялікі Бор, Касцюковіцкі раён5 студзеня 1996, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994).

Іван Чыгрынаў
Іван Чыгрынаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1934(1934-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1996(1996-01-05) (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар
Гады творчасці 19581996
Кірунак проза
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшынёй сельсавета. Маці — Хадоска Ігнатаўна была працаўніцай-калгасніцай. У сям’і было шэсць дзяцей. Бацька ўдзельнічаў у Другой сусветна вайне.

У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Перажыў нямецкую акупацыю. У 1943 годзе, з заняццем усходу Магілёўшчыны Чырвонай арміяй, пайшоў у 2-і клас Вялікаборскай школы, якую скончыў у 1949 годзе. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Вучыўся разам з Аркадзем Куляшовым. Спрабаваў пісаць вершы.

У 1952 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1950-я гады быў супрацоўнікам газеты «Прыпяцкая праўда».

У 1957 годзе скончыў універсітэт, працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 гадах рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».

У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990).

Іван Чыгрынаў 
Магіла пісьменніка на Усходніх могілках Мінска

У 1988 годзе ўваходзіў у склад Дзяржаўнай камісіі па расследванні злачынстваў у Курапатах.

Народны пісьменнік Беларусі (1994).

Памёр 5 студзеня 1996 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Сям’я

Быў жанаты з Людмілай Прохараўнай Чыгрынавай, дзве дачкі — Таццяна і Алена. Таццяна Іванаўна Прановіч з 1984 года выкладае замежную літаратуру ў Інстытуце журналістыкі БДУ.

Творчасць

У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» ў 1952 годзе, як празаік — у 1958 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).

Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).

Аўтар п’ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 годзе выйшлі выбраныя творы ў 3 тамах.

Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).

Пераклаў з рускай мовы «Аптымістычную трагедыю  (руск.)» Усевалада Вішнеўскага.

Бібліяграфія

Зборнікі прозы

  • «Птушкі ляцяць на волю» (1965)
  • «Самы шчаслівы чалавек» (1967)
  • Ішоў на вайну чалавек» (1973)
  • «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983)

Раманы

  • «Плач перапёлкі» (1972)
  • «Апраўданне крыві» (1977)
  • «Свае і чужыя» (1984)
  • «Вяртанне да віны» (1992)
  • «Не ўсе мы згінем» (1996)

П’есы

  • «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986)
  • «Следчая справа Вашчылы» (1988)
  • «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988)
  • «Звон — не малітва (1988)
  • «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989)
  • «Ігракі» (1989)
  • «Прымак» (1994)

Кнігі крытыкі і публіцыстыкі

  • «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983)
  • «Паміж сонцам і месяцам» (1994)

Выбранае

  • «Выбраныя творы : У 3 т.» (1984)
  • «Выбраныя творы» (2008)
  • «Выбраныя творы» (2013)

Узнагароды

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць…».

Узнагароджаны ордэнам «Дружбы народаў», Народны пісьменніка Беларусі (1994).

Памяць

Іван Чыгрынаў 
Мемарыяльная дошка Івану Чыгрынаву ў Магілёве.

У гонар Івана Чыгрынава названы вуліцы ў Магілёве, Касцюковічах, Крапіўні.

Ганаровы грамадзянін Касцюковічаў. На будынку сярэдняй школы № 6 г. Магілёва ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Крыніцы

  • а б в Беларускія пісьменнікі 1995, с. 297.
  • Юбилей районной газеты — важное событие для всей Наровлянщины
  • сегодня, СБ-Беларусь. У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Іван Чыгрынаў. Пісьменнік і час”.. www.sb.by (15 снежня 2014). Праверана 6 лістапада 2023.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іван Чыгрынаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іван Чыгрынаў БіяграфіяІван Чыгрынаў Сям’яІван Чыгрынаў ТворчасцьІван Чыгрынаў БібліяграфіяІван Чыгрынаў УзнагародыІван Чыгрынаў ПамяцьІван Чыгрынаў КрыніцыІван Чыгрынаў ЛітаратураІван Чыгрынаў СпасылкіІван Чыгрынаў1934199621 снежня5 студзеняДраматургКасцюковіцкі раёнМінскНародны пісьменнік БеларусіПеракладчыкПубліцыстПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    30 верасняВацлаў ЛастоўскіШтучны інтэлектЛучана ПавароціБеларускі фальклорАлесь АдамовічМінская вобласцьРымская рэспублікаЯнка КупалаЯнка СіпакоўFedoraБелы легіёнХатыньДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьСайтХайкуПлошча Рэспублікі (станцыя метро)Святлана Аляксандраўна АлексіевічЯн БаршчэўскіПалац Незалежнасці (Мінск)УвасабленнеПрозаЛітаратура і мастацтва (газета)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічФерэнц ЛістЭнцыклапедыяЖанрДом з гадзіннікам (Новасібірск)1961 год у гісторыі музыкіБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЭмульгатарыПартызаныПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Яраслаў УладзіміравічРыфмаВасіль ЦяпінскіGoogle searchГарбуз190-я знішчальная авіяцыйная дывізіяМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Сельская гаспадарка БеларусіЗнак бядыУННВКлас ТунбергЛаура МанчынэліКапіталізмЗлучаныя Штаты АмерыкіАтлатльСаюзная ДзяржаваНовасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. ЧкалаваРэнесанс у БеларусіПомнік Максіму БагдановічуАляксандрДняпроЗмітрок БядуляАксітацынІван МележРэпрадуктыўная сістэма чалавекаЖодзінаЗора калючаяРаманТалеркаЗянон Станіслававіч ПазнякТадэвуш КасцюшкаЧырвоны аксамітПаца-ВацаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Паўднёвая КарэяЮрась СвіркаГерманіяУладзімір Іванавіч КарызнаБуржуазная дэмакратыяГуэлфскі ўніверсітэтВікіпедыяВыклічнік🡆 More