Выдавецтва Беларуская Навука: выдавецтва

«Беларуская навука» — кніжна-часопіснае выдавецтва ў Беларусі.

Заснаванае ў 1924 годзе ў Мінску пры Інбелкульце. З 1929 года ў складзе АН Беларусі. З 1932 года назва «Выдавецтва Акадэміі навук БССР», з 1963 года — «Навука і тэхніка». Мела друкарню імя Ф. Скарыны. У 1996 годзе на базе выдавецтва «Навука і тэхніка» створана выдавецтва «Беларуская навука», з чэрвеня 2000 г. — РУП «Выдавецтва „Беларуская навука“». З лютага 2005 г. — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом „Беларуская навука“».

Выпускала навуковую, навукова-папулярную, мастацкую, даведачную літаратуру, часопісы. Выдавала кнігі і брашуры на беларускай, рускай, польскай, яўрэйскай, літоўскай, латышскай мовах. Выпусціла зборы твораў Максіма Багдановіча (т. 1—2, 1968; т. 1—3, 1991—1995), Янкі Купалы (т. 1—7, 1972—1976), Міхася Лынькова (т. 1—8, 1981—1985), манаграфіі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы і інш.

У ліку фундаментальных даследаванняў: «Граматыка беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—1966), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964—1966), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—1969), «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—1976), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—1975), «Мастацтва Савецкай Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў» (т. 1—2, 1976—1986), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—1986), «Тураўскі слоўнік» (т. 1—5, 1982—1987), «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—1987), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—1986), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994), «Музычны тэатр Беларусі» (1990), шматтомнае навуковае выданне «Беларуская народная творчасць» (1970—1993) і інш.

Выпускала часопісы «Доклады Академии наук Беларуси», «Весці Акадэміі навук Беларусі», «Инженерно-физический журнал», «Дифференциальные уравнения», «Журнал прикладной спектроскопии» і інш.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

ІнбелкультАН БеларусіБеларусьВыдавецтваМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь ПісьмянкоўНовы Двор (Шчучынскі раён)Міхась БельскіЗямля пад белымі крыламіПольшчаКатоўскае (возера)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіПласт ГаліцынаКамянецкая вежаГенадзь Пятровіч ПашкоўЛарыса ГеніюшOnliner.byПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Трагедыя ў НалібокахМаксім ТанкПа што ідзеш, воўча?Валерый Станіслававіч МянжынскіПубліцыстычны стыльStreit Group SpartanBingXРасіяМы, беларусыАркаВасіль Аляксеевіч ЖуковічДом урада (Мінск)Алаіза ПашкевічАнальны сексУладзімір Мінавіч МазгоWayback MachineКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаСымон БудныБеларусь у вайне 1812 годаАрлоўская вобласцьВікіЮраўскі карагодРучная стымуляцыя пенісаГлебаІгар Хведаравіч СідарукГенадзь ТумашСалігорскСанкт-Пецярбургская біржаКунілінгусЯнка МаўрКастрычніцкая рэвалюцыяОдноклассникиМоўны пурызмMacOSСімвалВ’етнамКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьГроднаЭлектронікаMuhriaГарбузПурпурны колерКіеўская РусьПатрыятызмСцяг БеларусіАркадзь КуляшоўСексЛюбоўNode.jsДзеепрыметнікНазоўнікРаскіданае гняздо (п’еса)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьСінтаксіс мовыТарашкевіцаЗыбіцкая вуліцаІван НавуменкаКарфагенАнатоль ВярцінскіМазырБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіПалесцінцыGoogle searchНацыянальны характар🡆 More