Дабравешчаньне

Дабраве́шчаньне Прасьвято́й Багаро́дзіцы (Зьвестава́ньне Па́на) — вясеньняе хрысьціянскае сьвята, якое адзначаецца 25 сакавіка:

Дабравешчаньне
Хрысьціянская традыцыя
Дабравешчаньне
Значэньне Абвяшчэньне арханёлам Гаўрыілам пра зачацьце Ісуса Хрыста Дзеве Марыі
Дата 25 сакавіка [ст. ст. 7 красавіка]

Праваслаўная традыцыя

Дабравешчаньне 
Дабравешчаньне (фрагмэнт царскіх варотаў), беларуская школа, канец XVII ст.

Сьвята Дабравешчаньня адзначаецца роўна за 9 месяцаў перад Калядамі. Пасланы ад Бога ў горад Назарэт арханёл Гаўрыіл зьявіўся ў дом праведнага Ёсіфа і Дзевы Марыі і зьвярнуўся да Яе са словамі: «Радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою! Дабраславёна Ты сярод жанчын». Ад гэтых словаў Марыя засаромілася і падумала: «Што значыць гэтае вітаньне?» Анёл жа працягваў гаварыць: «Ня бойся, Марыя, бо Ты набыла Божую ласку. І вось Ты народзіш Сына і дасі імя Яму Ісус. Ён будзе славуты і назавецца Сынам Усявышняга, і Царству Яго ня будзе канца». Марыя ў недаўменьні запыталася ў анёла: «Як гэта будзе, калі Я мужа ня ведаю?» Гаўрыіл жа адказаў Ёй: «Дух Сьвяты агорне Цябе і сіла Ўсявышняга ахіне Цябе: таму і Народжаны назавецца Сынам Божым. Вось і родзічка Твая (па паданьні — стрыечная сястра) Лізавета, якая ня мела дзяцей да глыбокае старасьці, хутка народзіць сына (Іаана Прадцечу), бо ў Бога не застанецца бязь сілы ніякае слова». Тады Марыя з пакораю сказала: «Я раба Госпада, няхай будзе мне па слову твайму». І Архангел Гаўрыіл адышоў ад Яе.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы, глас 4

Сёньня пачатак нашага спасеньня
і адвечнай тайны яўленьне:
Сын Божы Сынам Дзевы становіцца
і Гаўрыіл благадаць дабравесьціць.
Таму і мы зь ім усклікнем да Багародзіцы:
радуйся, Благадатная,
Гасподзь з Табою.

Кандак сьвята Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы, глас 8

Табе, найвышэйшай Ваеначальніцы,
пазбаўленыя ад бед, мы, рабы Твае, Багародзіца, удзячнасьцю сьпяваем.
Ты ж, маючы моц непераможную, ад усялякіх бед вызваляй нас, што ўсклікнем да Цябе:
радуйся, Нявеста, Якая засталася Дзеваю.

Задастойнік сьвята Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы

Дабравесьці, зямля, радасьць вялікую, усхваляйце, Нябёсы, Божую славу. Да жывога Божага Ківота няхай ніяк не дакранецца рука нячыстых, вусны ж верных, нямоўчна сьпяваючы Багародзіцы словы Ангела, з радасьцю няхай усклікаюць: «Радуйся, Благадатная, Гасподзь з Табою».

Народная традыцыя

Згодна народным павер’ям у гэты дзень нават «І птушка гнязда ня ўе», шануючы вялікае сьвята.

Звычаі

На Дабравешчаньне (Зьвеставаньне) ў Беларусі пякуць галёпы (булачкі) ў выглядзе «бусловай лапы».

Крыніцы

Tags:

Дабравешчаньне Праваслаўная традыцыяДабравешчаньне Народная традыцыяДабравешчаньне ЗвычаіДабравешчаньне КрыніцыДабравешчаньнеХрысьціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГаіціЧорны замак АльшанскіАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўРоварНіна МацяшУкраінская моваУніяцтваГорадВіды сувязі словаўГенрыхСкандынавіяУсяслаў ЧарадзейГаўдСэм’юэл Тэйлар КолрыджАрцём АрашонакЕўнаGoogle ChromeВілятМужчына зьверхуМаршы недармаедаўБаркэмпЮрай СлафкоўскіЛіпкі (этнаграфічная група)Зыгмунт ЛазінскіТацяна СапачГенацыдПабуджальны сказОйча нашПастава 691891Драпежныя птушкіЯнка КупалаШаркоўшчынаНясьвіжРэформа беларускага правапісу 1933 годуЛетуваСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіДжынсавая рэвалюцыяРэстаранУладзіслаў ГарбацкіDNS6 красавікаКомсомольская правдаРумынская мова1896ДзікПарнаграфія ў БразылііПарнаграфія ў ЧэхііТэхналёгіяСтрахаваньнеРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Яўхім КарскіАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіПрыметнікПінгвіныПростыя сказы1951Спадчына (верш)Крама (гурт)22 красавікаФарс (астан)РабінаЛос-АнджэлесСтанкевіцаЛіцьвіныВасіль Быкаў🡆 More