Эпас

Эпас народны (гераічны) (грэч.

Сусветная народная творчасць пакінула багатую эпічную спадчыну: шумерскі «Эпас пра Гільгамеша», грэчаскія «Іліяда» і «Адысея», індыйскія «Махабхарата» і «Рамаяна», рымскі «Энеіда», армянскі «Давід Сасунцы», іранскі «Шахнаме», англа-саксонскі «Беавульф», французскі «Песня пра Роланда», скандынаўскія сагі, нямецкі «Песня пра Нібелунгаў», партугальскі «Лузіяды», кыргызскі «Манас», фінскі «Калевала» і інш.

Эпічныя творы вызначаюцца шырынёй ахопу жыццёвага матэрыялу, грунтоўнасцю пры стварэнні чалавечых характараў, паказе быту, абставін, малюнкаў прыроды, разнастайнасцю спосабаў і сродкаў мастацкага выяўлення (апісанне, маналогі, дыялогі, аўтарскія адступленні). Эпас выпрацаваў цэлую сістэму відаў і жанраў, такіх, як эпапея, раман, аповесць, апавяданне, навела, нарыс, фельетон, казка, легенда і інш. Ён, як правіла, карыстаецца празаічнай мовай, але часам звяртаецца і да вершаванай (вершаваныя раманы, аповесці, апавяданні, легенды, гумарэскі, казкі і інш.).

Беларускі эпас узнік у эпоху Сярэднявечча (летапісныя зводы, палемічныя і сатырычныя творы, перакладныя аповесці і раманы, аратарская проза, публіцыстыка і г.д.). У новай беларускай літаратуры спачатку карыстаўся вершаванай мовай (вершаваныя аповесці, быліцы В. Дуніна-Марцінкевіча — «Вечарніцы», «Купала», «Быліцы, расказы Навума»). У канцы XIX ст. звярнуўся і да празаічнай (апавяданні Ф. Багушэвіча «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык»). Росквіту дасягнуў у ХХ ст.

Літаратура

  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. ISBN 978-985-465-898-8

Tags:

Грэчаская моваФальклор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СеутаБелы легіёнСаюз беларускіх пісьменнікаўБагачАперацыйная сістэмаЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтФерментыСпіс птушак БеларусіПеніс чалавекаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)Па што ідзеш, воўча?Песня пра зубраРасіяЛідская раўнінаRunciniaРаскіданае гняздо (п’еса)АленаНе бойся!КалядыСлуцкі поясПурпурны колерГерб Беларускай Народнай РэспублікіМастацкая літаратураКазахстанC++ПольшчаЛеанід Дранько-МайсюкВерлібрЛюдміла РублеўскаяМінскАляксандр Аляксандравіч ВіхорАўстраліяРодны склонКнігаўкаКатоўскае (возера)Старажытны РымМіндоўгГенадзь Пятровіч ПашкоўСтарабеларуская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіФаціма Зайнулінаўна ГабітаваЛютаўская рэвалюцыяПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Аляксандр Мікалаевіч КосінецПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)КвэньяБеларусь у складзе Расійскай імперыіКастусь ЖукПапараць-кветкаЗямля пад белымі крыламіАндрэй Валер’евіч ХадановічМінійСуб’екты Расійскай ФедэрацыіНіл ГілевічБарбара РадзівілБаранаЯн ВермерПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)СінонімыУ краіне райскай птушкіkrjscПалесцінцыБеларуская фанетыкаАфіцыйна-дзелавы стыльАлесь Мікалаевіч КарлюкевічІнцыдэнт Асама-СансаБеларуская моваМесны склонНароўляЗапазычаныя словыБярнард БукаткаДзень ПерамогіБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка🡆 More