Паўлюк Трус: беларускі паэт

Паўлю́к Трус (Па́вел Ада́мавіч Трус; 6 мая 1904, в.

Нізок, цяпер Мінская вобласць — 30 жніўня 1929, Менск) — беларускі паэт, публіцыст. Сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Паўлюк Трус
Паўлюк Трус. Фота з архіва Адама Бабарэкі, 24/Х 25
Паўлюк Трус. Фота з архіва Адама Бабарэкі, 24/Х 25
Асабістыя звесткі
Псеўданімы П. Вясковы, Шавец, Себасьцян Старобінскі і Нізаўскі
Дата нараджэння 6 мая 1904(1904-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1929(1929-08-30) (25 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, публіцыст
Гады творчасці 19231929
Жанр паэзія і публіцыстыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасць, Памяць 
Паўлюк Трус, 1920-я гг.

Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялян Адама Емяльянавіча і Ганны Міхайлаўны. Спаконвечнаю сялібаю роду Трусаў была вёска Старое Сяло, але незадоўга да нараджэння Паўлюка вёска згарэла праз навальніцу і сям’я адбудавалася ў найбліжэйшым Нізку. Меў брата Міхася і сёстраў Марыю і Веру. З малых гадоў дапамагаў у гаспадарцы. Першым з дзяцей пачаў парабкаваць. У дзесяць гадоў хадзіў за бараною, крыху пазней вазіў з бацькам узімку лес да Вусы на сплаў, у дванаццаць браў першыя ўрокі аратага, у пятнаццаць дапамагаў пры касьбе.

Першую асвету атрымаў у вясковай школе, дзе таксама спяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды. У 1918—1923 гадах вучыўся ва Уздзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, пазней рэарганізаваным ў сямігодку, дзе блізка пасябраваў з Алесем Якімовічам і Пятром Глебкам. Некаторыя іх вершы змяшчаліся ў насценнай газеце. Пятро Глебка ўспамінаў, што вучні-аднавяскоўцы называлі будучага паэта «Паўлюк Шастаковых», відаць, праз тое, што яго бацька валодаў шостай часткай сялянскага надзелу, дзвюма дзесяцінамі зямлі.

Улетку 1920 года, знаходзячыся на вакацыях у Нізку, быў рэкрутаваны ў Чырвоную армію. У дарозе хварэў і спрабаваў уцякаць. Паводле пазнейшых прызнанняў паэта, яго лавілі і білі (гэтыя падзеі адлюстраваліся ў вершах «Ліпнёвае» і «З успамінаў абозніка»). Вярнуўшыся з вайны, жыў у роднай хаце і дапамагаў бацьку па гаспадарцы.

У 1923—1927 гадах вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме ў Менску. Наведваў лекцыі Якуба Коласа, Міхайла Грамыкі, Аляксандра Круталевіча, В. Баташэвіча, М. Рыдзеўскага, Усевалада Ігнатоўскага, сустракаўся з Янкам Купалам, Цішкам Гартным, Міхасём Чаротам і Язэпам Лёсікам. Пасябраваў з Язэпам Пушчам, Максімам Лужаніным, Сяргеем Дарожным, Зінаідай Бандарынай і многімі іншымі. Быў пастаянным удзельнікам студэнцкага хору. Наладжваў пастаноўкі п’ес, быў акцёрам, маляваў дэкарацыі. Рэдагаваў насценную газету. Паводле слоў Пятра Глебкі, «ні адна з газет у тэхнікуме не выходзіла без яго ўдзелу». Разам з Максімам Лужаніным і Пятром Глебкам выпускаў вусную сатырычную газету «Чырвоны прамень» пад псеўданімам «Шавец». У той час Паўлюк Трус кватараваў у свайго дзядзькі Ігнася Нісцюка — шаўца паводле прафесіі (адкуль і псеўданім). Актыўна друкаваўся ў газетах і адначасова займаўся апрацоўкай фальклорна-паэтычных матэрыялаў для кампазітараў Уладзіміра Тэраўскага, Нестара Сакалоўскага, Рыгора Пукста, Ісака Любана.

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасць, Памяць 
Паўлюк Трус на першым з’ездзе аб’яднання «Маладняк», 1925 г.
Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасць, Памяць 
Літаратурнае аб’яднанне «Маладняк»: Паўлюк Трус — трэці злева, 1924—1925 гг.

У 1925 годзе прыняты ў літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Раз на тыдзень наведваў паэтычную студыю, дзе слухаў лекцыі Адама Бабарэкі. Наведваў школы і рабочыя клубы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у першым з’едзе літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і быў абраным у ягоны сакратарыят.

У 1926 годзе ўслед за групай пісьменнікаў выйшаў з «Маладняка», аднак пасля настаўленняў Платона Галавача, Міхася Чарота і Міхася Зарэцкага вярнуўся ў арганізацыю. У чэрвені 1927 года атрымаў дыплом настаўніка сямігодкі і Цэнтральнае бюро «Маладняка» прапанавала паэту рэдактарскую пасаду ў Менску, але ён вырашыў з’ехаць са сталіцы. У лісце да Янкі Ліманоўскага ад 20 чэрвеня 1926 напісаў: «Перад тым, як пераводзіцца ва ўніверсітэт, я думаю год ці 1,5 папрацаваць». Ліпень 1927 года правёў у Нізку, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы.

5 жніўня 1927 года разам з іншымі пісьменнікамі-маладнякоўцамі па пуцёўцы Наркамасветы на два тыдні выправіўся ў Крым, а ў верасні паехаў на працу ў Гомель, дзе акруговы аддзел народнай асветы вызначыў яму пастаяннае месца працы ў Рэчыцкай дзевяцігодцы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Але ў Рэчыцу не паехаў, бо ў першыя ж дні ўладкаваўся ў акруговую сялянскую газету «Новая деревня». Пасля ліквідавання газеты праз некалькіх месцаў перайшоў на пасаду загадчыка беларускага аддзела ў газету «Палеская праўда».

Акрамя рэдакцыйнай працы актыўна займаўся асветніцкай дзейнасцю на нядаўна далучанай да БССР Гомельшчыне:

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасць, Памяць  Калі я стаў сустракацца з людзьмі, якія не ведаюць і нават не хочуць прызнаць, што існуе нейкая Беларусь, не гаворачы ўжо аб яе багатым гістарычным мінулым, то гэта яшчэ больш надавала мне ахвоты абудзіць у людзей забытую імі нацыянальную свядомасць, абудзіць сярод іх любасць да Беларусі, у прыватнасці да беларускае мовы і літаратуры Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасць, Памяць 

У Рэчыцы, Увараўскім і Буда-Кашалёўскім раёне ладзіў вакальна-літаратурныя вечары, на якіх неадменна чытаў свой даклад «Беларусь і яе культура», знаёміў слухачоў з навінамі беларускай літаратуры, дэкламаваў свае вершы. Пасля Гомеля вярнуўся ў Менск. У жніўні 1928 года зрабіў падарожжа ў Капыль, дзе яго сустракаў Мікола Хведаровіч, і наведаў маці Цішкі Гартнага Яўгенію Антонаўну. Пасля Капыля адправіўся ў Нізок да хворай маці, якая памерла 16 снежня 1928 года. З невядомых прычын Паўлюк Трус на пахаванні не прысутнічаў.

У верасні 1928 года стаў студэнтам літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узімку 1928 года жыў у пакойчыку Міколы Хведаровіча на вул. Шпітальнай. Пасля знайшоў сабе кватэру ў Серабранцы. Узімку 1929 года ўладкаваўся на працу ў Беларускі радыёкамітэт як супрацоўнік літаратурнай рэдакцыі.

Пасля здачы экзаменацыйнай сесіі за першы курс улетку 1929 года, пагасціўшы ў Нізку, аправіўся ў падарожжа па Магілёўшчыне і вярнуўся ў Менск у сярэдзіне жніўня. Па дарозе дамоў адчуў як штохвілінна мацнеюць сімптомы невядомай хваробы. Наведаў сяброў, якія адпачывалі ў Ждановічах пад Менскам. Адчуўшы сябе зусім кепска, пакінуў Ждановічы і пехатаю дабраўся да гарадской бальніцы, ужо з высокай тэмпературай. Выратаваць паэта лекарам не ўдалося.

Памёр 30 жніўня 1929 года ад тыфу ва ўзросце дваццаці пяці гадоў. На хаўтурах паэта прысутнічалі шматлікія пісьменнікі, паэты і прадстаўнікі ЦК КП(б)Б. Тагачасная перыёдыка надрукавала шматлікія некралогі і жалобныя словы ад Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, літаратурных аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя». Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1923 года. У 1923—1924 гадах публікаваўся ў газетах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», часопісах «Беларускі піянер», «Маладняк», «Полымя» і інш. У газеце «Беларуская вёска» друкаваў вершы, фельетоны, дасціпныя прыпеўкі, кансультаваў і апрацоўваў допісы карэспандэнтаў (з 30 верасня да 17 снежня 1924 года ў газеце было надрукавана каля дзесяці твораў паэта).

У 1925 годзе выдаў зборнік паэзіі «Вершы», апублікаваў больш за шэсцьдзясят сваіх твораў у беларускай перыёдыцы. У 1928 годзе разам з Міколам Хведаровічам стварыў серыю літаратурных пародый пад агульным псеўданімам Себасцян Старобінскі, якія былі надрукаваныя ў «Маладняку» (1929, № 4)

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».

Пасмяротна выйшлі «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей была выдадзеная кніга паэзіі «Падаюць сняжынкі» (1983).

Памяць

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасць, Памяць 
Помнік на магіле Паўлюка Труса. Вайсковыя могілкі, Мінск

У гонар Паўлюка Труса названыя вуліцы ў Мінску і Уздзе.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трус Паўлюк // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Трус Паўлюк // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Паўлюк Трус // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 388. — 511 с ISBN 985-03-0216-X
  • Гарэлік Л. Залатое ранне паэзіі. Творчасць Паўлюка Труса // Роднае слова. — 1994. — № 5.
  • Запартыка Г. «На сцежках светлай вясны...» Жыццё і творчасць Паўлюка Труса // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 68—75.

Спасылкі

Tags:

Паўлюк Трус БіяграфіяПаўлюк Трус ТворчасцьПаўлюк Трус ПамяцьПаўлюк Трус ЛітаратураПаўлюк Трус СпасылкіПаўлюк Трус1904192930 жніўня6 маяМаладняк (літаратурнае аб’яднанне)МінскМінская вобласцьНізокПаэтПубліцыстыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Hromadske.TVЛюдзі на балоце (фільм)В’етнамСтупені параўнанняБрэсцкая вобласцьЯн ТысевічУніверсітэт імя Дж. КрэндалаБярнард БукаткаСправа «0 праміле»Ігар Пятровіч ТурМоўная інтэрферэнцыяАлесь БачылаАпавяданнеБеларуская дыяспараЧарнаярскі раёнЗыбіцкая вуліцаПа што ідзеш, воўча?Папараць-кветкаПрыназоўнікНіл ГілевічСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіФранцыяЧжэн ЦзасіньАркадзь КуляшоўПартызанскі праспект (Мінск)СлуцкАлесь СавіцкіЯнкава (Пухавіцкі раён)Кандрат КрапіваФрэдэрыктанскі ўніверсітэтРасціслаў ЗавістовічАчэрэтынэМіхась ЛынькоўКаталіцтва ў БеларусіСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінВялікдзеньМікіта Сяргеевіч ХрушчоўІван НавуменкаБелы буселМікіта Сяргеевіч КрыўцоўЕва (карціна)Каласы пад сярпом тваімБеларуская фанетыкаЭўкарыётыПулемецкае возераАгнешка Рамашэўска-ГузыVII Усебеларускі народны сходЛюбоўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЯнка МаўрКіслародЧасціны мовыПурпурны колерВярбаСтаражытнабеларуская літаратураЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўПлошча Свабоды (Мінск)Андрэй МакаёнакЧыр (суп)Юрый Уладзіміравіч ТалубееўВасіль Аляксеевіч ЖуковічСпіс вуліц МінскаСеутаРэч ПаспалітаяНіна Іосіфаўна МацяшВозера радасці (фільм)КалядыПолацкі езуіцкі калегіумЮрась ШамецькаВітаўтВаўкалакЛюдзі на балоце (раман)Бярэзінскае зледзяненнеАлег Антонавіч ЛойкаУніверсітэт Святога ТомасаДругая сусветная вайна🡆 More