Узбуйненне Бсср

Узбуйненне БССР — павелічэнне плошчы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў 1924 (Першае ўзбуйненне БССР) і 1926 (Другое ўзбуйненне БССР) гадах.

Тэрыторыя і насельніцтва БССР
1921: 52,4 тыс. км² — 1,5 млн ч.
1924: 110,6 тыс. км² — 4,2 млн ч.
1926: 126,3 тыс. км² — 4,9 млн ч.
1939: 223 тыс. км² — 10,2 млн ч.
1991: 207,6 тыс. км² — 10,3 млн ч.

Пасля Рыжскага дагавору этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — заходнюю ў складзе Польшчы, усходнюю ў складзе Савецкай Расіі (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919 года), і частку былой Менскай губерні ў складзе ўласна БССР (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, часткова Менскі і Слуцкі).

У 1920-я гады тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх зямель.

Першае ўзбуйненне БССР

Узбуйненне Бсср 
БССР пасля першага ўзбуйнення

У снежні 1923 года палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 года яно было прынята ЦВК СССР. У склад БССР былі перададзены:

Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з’езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР.

Другое ўзбуйненне БССР

Узбуйненне Бсср 
БССР пасля другага ўзбуйнення

Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 годзе і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 года прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК УКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я. Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК УКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 года на аб’яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК УКП(б) Мікалай Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.

Крыніцы

Tags:

19241926Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зямля пад белымі крыламіЗянон Станіслававіч ПазнякАкцёрВікіпедыяТрыялетБеларускі фальклорКастусь ЖукСтыль (мова)Кастусь ЦвіркаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)МсціслаўПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеМужыцкая праўдаНіўкі (Пухавіцкі раён)Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школаБона СфорцаЗязюля звычайнаяЛітаратурныя жанрыСімяон ПолацкіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхШыітыРасіяДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыСпіс вуліц МінскаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьУзброеныя Сілы ЗШАЧас Unix8 лістападаГрузіяКафляБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГеорг II (кароль брытанскі)Праспект Ракасоўскага (Мінск)Нью-ЁркАдам МіцкевічПубліцыстычны стыльМэтаНовая ШвецыяТалкачоўКандрат КрапіваМіхал Апанасавіч ВітушкаПатрыятызмАфарызмУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)1172Siphonops annulatusРуныЗапазычаныя словыКалядыСветлагорскКазімір Вікенцьевіч КамейшаКанстанцін Піевіч ТышкевічБеларускі аўтамабільны заводАртур ВольскіБеларускі нацыянальны касцюмКвэньяЛюдміла РублеўскаяПавел Аляксандравіч ХарланчукБеларускі добраахвотніцкі корпусДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Міхась СтральцоўМазырТамерлан і АлёнаМагілёўФілалагічны факультэт БДУРжавец (Мінскі раён)ТалібанШвецыяМіхась ЗарэцкіРаскіданае гняздо (п’еса)Прастрэл шыракалістыВаложынКарлес ПучдэмонСяргей БульбаПаўстанне 1863—1864 гадоў🡆 More