Паўлюк Трус: беларускі савецкі паэт, журналіст

Паўлю́к Трус (сапр. — Па́вал Ада́мавіч Трус; 6 траўня 1904, в.

Нізок, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць — 30 жніўня 1929, Менск) — беларускі паэт.

Паўлюк Трус
Паўлюк Трус. Фота з архіва Адама Бабарэкі, 24/Х 25
Паўлюк Трус. Фота з архіва Адама Бабарэкі, 24/Х 25
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы П. Вясковы, Шавец, Себасьцян Старобінскі
Нарадзіўся 6 траўня 1904
в. Нізок, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць
Памёр 30 жніўня 1929 (25 гадоў)
Менск
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1923—1929
Жанр паэзія і публіцыстыка
Мова беларуская
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Трус.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і малазямельных сялянаў Адама Емяльянавіча і Ганны Міхайлаўны. Спаконвечнаю сялібаю роду Трусаў была вёска Старое Сяло, але незадоўга да нараджэньня Паўлюка вёска згарэла праз навальніцу і сям’я адбудавалася ў найбліжэйшым Нізку. Меў брата Міхася і сёстраў Марыю і Веру. З малых гадоў дапамагаў па гаспадарцы. Першым зь дзяцей пачаў парабкаваць. У дзесяць гадоў хадзіў за бараною, крыху пазьней вазіў з бацькам узімку лес да Вусы на сплаў, у дванаццаць браў першыя ўрокі аратага, у пятнаццаць дапамагаў пры касьбе.

Першую адукацыю атрымаў у вясковай школе, дзе таксама сьпяваў у хоры і маляваў вясковыя краявіды. У 1918—1923 гадох вучыўся ва Ўзьдзенскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, пазьней рэарганізаваным ў сямігодку, дзе моцна пасябраваў з Алесем Якімовічам і Пятром Глебкам. Некаторыя іх вершы зьмяшчаліся ў насьценнай газэце. Пятро Глебка ўспамінаў, што вучні-аднавяскоўцы называлі будучага паэта «Паўлюк Шастаковых», відаць, праз тое, што яго бацька валодаў шостай часткай сялянскага надзелу, дзьвюма дзесяцінамі зямлі.

Улетку 1920 году, знаходзячыся на вакацыях у Нізку быў рэкрутаваны ў Чырвоную армію. У дарозе хварэў і спрабаваў уцякаць. Паводле пазьнейшых прызнаньняў паэта, яго лавілі і білі (гэтыя падзем адлюстраваліся ў вершах «Ліпнёвае» і «З успамінаў абозьніка»). Вярнуўшыся з вайны, жыў у роднай хаце і дапамагаў бацьку па гаспадарцы.

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасьць, Ушанаваньне памяці 
Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»: Паўлюк Трус — трэці зьлева, 1924—1925

У 1923—1927 вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме ў Менску. Наведваў лекцыі Якуба Коласа, Міхайла Грамыкі, А. Круталевіча, В. Баташэвіча, М. Рыдзеўскага, Усевалада Ігнатоўскага, сустракаўся зь Янкам Купалам, Цішкам Гартным, Міхасём Чаротам і Язэпам Лёсікам. Пасябраваў зь Язэпам Пушчам, Максімам Лужаніным, Сяргеем Дарожным, Зінаідай Бандарынай і многімі іншымі. Быў пастаянным удзельнікам студэнцкага хору. Наладжваў пастаноўкі п’есаў, быў акторам, маляваў дэкарацыі. Рэдагаваў насьценную газэту. Паводле словаў П. Глебкі, «ні адна газэтаў тэхнікуме не выходзіла безь яго ўдзелу». Разам з Максімам Лужаніным і Пятром Глебкам выпускаў вусную сатырычную газэту «Чырвоны прамень» пад псэўданімам «Шавец». У той час Паўлюк Трус кватараваў у свайго дзядзькі Ігнася Нісьцюка — шаўца паводле прафэсіі (адкуль і псэўданім). Актыўна друкаваўся ў газэтах і адначасова займаўся апрацоўкай фальклёрна-паэтычных матэрыялаў для кампазытараў Уладзімера Тэраўскага, Нестара Сакалоўскага, Рыгора Пукста, Ісака Любана.

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасьць, Ушанаваньне памяці 
Паўлюк Трус на першым зьезьдзе маладнякоўцаў

У 1925 прыняты ў літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Раз на тыдзень наведваў паэтычную студыю, дзе слухаў лекцыі Адама Бабарэкі. Наведваў школы і рабочыя клюбы, прымаў удзел у літаратурных дыскусіях. У гэтым жа годзе ўдзельнічаў у першым зьедзе літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк» і быў абраным у ягоны сакратарыят.

У 1926 усьлед за групай пісьменьнікаў выйшаў з «Маладняка», аднак пасьля настаўленьняў П. Галавача, М. Чарота і М. Зарэцкага, прысаромлены і запалоханы, вярнуўся ў арганізацыю. У чэрвені 1927 атрымаў дыплём настаўніка сямігодкі і Цэнтральнае бюро «Маладняка» прапанавала паэту рэдактарскую пасаду ў Менску, але, нечакана для ўсіх, вырашыў пакінуць сталіцу і ўладкавацца ў Гомелі на пасадзе сакратара газэты «Новая деревня». У лісьце да Янкі Ліманоўскага ад 20 чэрвеня 1926 напісаў: «Перад тым, як пераводзіцца ва ўнівэрсытэт, я думаю год ці 1,5 папрацаваць». Ліпень 1927 правёў у Нізку дапамагаючы бацькам па гаспадарцы.

5 жніўня 1927 разам зь іншымі пісьменьнікамі-маладнякоўцамі па пуцёўцы Наркамасьветы на два тыдні выправіўся ў Крым, а ў верасьні паехаў на працу ў Гомель, дзе акруговы аддзел народнай асьветы вызначыў яму пастаяннае месца працы ў Рэчыцкай дзевяцігодцы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Але ў Рэчыцу не паехаў, бо ў першыя ж дні ўладкаваўся ў акруговую сялянскую газэту «Новая деревня». Пасьля ліквідаваньня газэты празь некалькіх месцаў перайшоў на пасаду загадчыка беларускага аддзела ў газэту «Палеская праўда».

Акрамя рэдакцыйнай працы актыўна займаўся асьветніцкай дзейнасьцю на нядўна далучанай да БССР Гомельшчыне:

Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасьць, Ушанаваньне памяці  Калі я стаў сустракацца зь людзьмі, якія ня ведаюць і нават ня хочуць прызнаць, што існуе нейкая Беларусь, не гаворачы ўжо аб яе багатым гістарычным мінулым, то гэта яшчэ больш надавала мне ахвоты абудзіць у людзей забытую імі нацыянальную сьвядомасьць, абудзіць сярод іх любасьць да Беларусі, у прыватнасьці да беларускае мовы і літаратуры Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасьць, Ушанаваньне памяці 
Паўлюк Трус: Біяграфія, Творчасьць, Ушанаваньне памяці 
Беларускія пісьменьнікі ў вайсковым лягеры. Паўлюк Трус шосты зьлева ў другім радзе, 1926

У Рэчыцы, Увараўскім і Буда-Кашалёўскім раёне ладзіў вакальна-літаратурныя вечары, на якіх неадменна чытаў свой даклад «Беларусь і яе культура», знаёміў слухачоў з навінамі беларускай літаратуры, дэклямаваў свае вершы. Пасьля Гомеля вярнуўся ў Менск. У жніўні 1928 зрабіў падарожжа ў Капыль, дзе яго сустракаў Мікола Хведаровіч, і наведаў маці Цішкі Гартнага Яўгенію Антонаўну. Пасьля Каплыя адправіўся ў Нізок да хворае маці, якая памерла 16 сьнежня 1928. Зь невядомых прычын Паўлюк Трус на пахаваньні не прысутнічаў.

У верасьні 1928 стаў студэнтам літаратурна-лінгвістычнага аддзяленьня пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Узімку 1928 жыў у пакойчыку Міколы Хведаровіча на вул. Шпітальнай. Пасьля знайшоў сабе кватэру ў раёне сучаснай Серабранкі. Узімку 1929 уладкаваўся на працу ў Беларускі радыёкамітэт як супрацоўнік літаратурнай рэдакцыі.

Пасьля здачы экзамэнацыйнай сэсіі за першы курс улетку 1929, пагасьціўшы ў Нізку, аправіўся ў падарожжа па Магілёўшчыне і вярнуўся ў Менск у сярэдзіне жніўня. Па дарозе дамоў адчуў як штохвілінна мацнеюць сымптомы невядомай хваробы. Наведаў сяброў, якія адпачывалі ў Ждановічах пад Менскам. Адчуўшы сябе зусім кепска, пакінуў Ждановічы і пехатаю дабраўся да гарадзкой бальніцы, ужо з высокай тэмпэратурай. Выратаваць паэта лекарам не ўдалося.

Памёр 30 жніўня 1929 ад тыфу ва ўзросьце дваццаці пяці гадоў. На хаўтурах паэта прысутнічалі шматлікія пісьменьнікі, паэты і прадстаўнікі ЦК КП(б)Б. Тагачасная пэрыёдыка надрукавала шматлікія нэкралёгі і жалобныя словы ад Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў, літаратурных аб’яднаньняў «Узвышша» і «Полымя». Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

Творчасьць

Друкавацца пачаў з 1923 году. У 1923—1924 публікаваўся ў газэтах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларускі піянэр», «Маладняк», «Полымя» і інш. У газэце «Беларуская вёска» друкаваў вершы, фэльетоны, дасьціпныя прыпеўкі, кансультаваў і апрацоўваў допісы карэспандэнтаў (з 30 верасьня да 17 сьнежня 1924 у газэце было надрукавана каля дзесяці твораў паэта).

У 1925 годзе выдаў зборнік паэзіі «Вершы», апублікаваў больш за шэсьцьдзясят сваіх твораў у беларускай пэрыёдыцы.

У 1928 разам зь Міколам Хведаровічам стварыў сэрыю літаратурных пародыяў пад агульным псэўданімам Себасьцян Старобінскі, якія былі надрукаваныя ў «Маладняку» (1929, № 4)

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».

Пасьмяротна выйшлі «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей была выдадзеная кніга паэзіі «Падаюць сьняжынкі» (1983).

Ушанаваньне памяці

У гонар Паўлюка Труса названая вуліца ў Менску.

Крыніцы

Літаратура

  • Трус Паўлюк // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Паўлюк Трус // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 388. — 511 с ISBN 985-03-0216-X
  • Запартыка Г. «На сцежках светлай вясны...» Жыццё і творчасць Паўлюка Труса // Роднае слова. — 2004. — № 5. — С. 68—75.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паўлюк Трус БіяграфіяПаўлюк Трус ТворчасьцьПаўлюк Трус Ушанаваньне памяціПаўлюк Трус КрыніцыПаўлюк Трус ЛітаратураПаўлюк Трус Вонкавыя спасылкіПаўлюк ТрусБеларусМенскМенская вобласьцьПаэтУзьдзенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІнданэзіяДрама (аповесьць)Фара Вітаўта (Горадня)Максім ТанкЧарнобыльская катастрофаАлесь ДуброўскіАрсень СкапецСьпіс гарадоў БеларусіМараторыйПаліндромГісторыя МенскуСямейныя традыцыі славян (манэты)Віцебскі сшытак.neВялікае Княства ЛітоўскаеGoogleРамантызмКаханьне без пранікненьняРагнедаСельская гаспадарка Беларусі2008ВялікабрытаніяРэч ПаспалітаяЦмокТодар КляшторныЭякуляцыяПаўночна-Заходні крайЗносіныАпэрацыйная сыстэмаПагоня (песьня)ТэмпэратураБушкаФранц КафкаБанкаўскі рахунакКанадаТураўСямён Падокшын(486958) 2014 MU69ДзеяслоўПадвойнае пранікненьнеВольга ЧамаданаваУладзіслаў ГарбацкіАдлігаМаёнтакАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьБеларусыБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеВішнеў (Менская вобласьць)ГішпаніяЯнка МаўрАфарызмСалатная цыкорыяПошукавая сыстэмаМішэль ВайлдIRCПрыказкаВіктар КаліноўскіСонечная энэргіяСпакусьнікіЯўген КантылёўАнгельская моваРусіфікацыяДаўмонт (імя)Славамір МрожакДжыліСельская гаспадарка30 красавікаІван ЧыгрынаўМіхась РудкоўскіГідуныСавушкін прадуктM (неадназначнасьць)Стапа (літаратуразнаўства)Палесьсе🡆 More