Пімен Панчанка: беларускі савецкі паэт, перакладнік, публіцыст

Пі́мен Емялья́навіч Па́нчанка (23 жніўня 1917, Рэвель, цяперашні Талін — 2 красавіка 1995, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, перакладчык, крытык.

Народны паэт Беларусі (1973).

Пімен Панчанка
Пімен Панчанка: Жыцьцяпіс, Жыве Беларусь!, Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы 1) П. Амельчык; 2) П. Емельянов; 3) Алесь Загорны; 4) Якуб Конаўка; 5) Якуб Конаўка з Ганцавіч; 6) Я. Лупаты (з Я. Брылём, М. Лужаніным, М. Танкам); 7) Тарас Палясоўшчык; 8) Тарас Паляшук; 9) Якуб Паляшук.
Нарадзіўся 10 (23) жніўня 1917
Рэвель, Расейская імпэрыя
Памёр 2 красавіка 1995(1995-04-02) (77 гадоў)
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык, крытык
Гады творчасьці 1934—1995
Мова беларуская
Дэбют альманах «Ударнікі», газэта «Кіравец» (1934)
Прэміі Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959),
Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1967),
Дзяржаўная прэмія СССР (1981)
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Творы на сайце Knihi.com
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Панчанка.

Жыцьцяпіс

Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 годзе сям’я вярнулася ў Бягомель. У 1934 годзе скончыў пэдагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934—1935 гадах — загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёну, у 1935—1936 гадах — настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Качэрыцкага раёну, у 1938—1939 гадах выкладаў мову і літаратуру ў Качэрыцкай сярэдняй школе Магілёўскай вобласьці.

Першыя вершы зьявіліся ў 1934 годзе ў качэрыцкай раённай газэце «Кіравец» і альманаху «Ўдарнікі».

Навучаўся завочна на філялягічным факультэце Менскага настаўніцкага інстытуту (скончыў у 1939 годзе). Зь верасьня 1939 году да студзеня 1946 году ў Чырвонай Арміі — спэцыяльны карэспандэнт, пісьменьнік у армейскіх і франтавых газэтах.

Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году, у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах, у 1944—1945 гадах знаходзіўся з часткамі Савецкай Арміі ў Іране.

З 1946 году працаваў у рэдакцыях часопісу «Вожык», газэты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман», 1954—1958), «Маладосць» (1958—1966).

У часы рэдактарства Панчанкі ў часопісе «Маладосць» расквітнеў талент Васіля Быкава. Пасьля таго, як у 1965 годзе была надрукаваная аповесьць «Мёртвым не баліць», Панчанка хутка быў зьняты з пасады галоўнага рэдактара.

Сакратар праўленьня СП БССР (1966—1971).

Як сябра дэлегацыі БССР у 1958 годзе прымаў удзел у рабоце XIII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957—1967, 1971—1975), старшынём Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра СП СССР з 1938 году.

Адзін з падпісантаў адкрытага ліста да Міхаіла Гарбачова ў абарону беларускай нацыянальнай культуры і мовы.

Жыве Беларусь!

Пімен Панчанка: Жыцьцяпіс, Жыве Беларусь!, Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы 
Улётка з Партызанскім маршам

Пімен Панчанка — аўтар тэксту «Партызанскага маршу», улёткі зь якім захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю:

Пімен Панчанка: Жыцьцяпіс, Жыве Беларусь!, Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы 

 «На прускага ката
За вёску і хату!» —
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве!

Пімен Панчанка: Жыцьцяпіс, Жыве Беларусь!, Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы 

У 1995 годзе ён разам з Народны паэтам Беларусі Максімам Танкам, акадэмікам і віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзімам Гарэцкім і іншымі беларускімі творчымі і навуковымі дзеячамі выступіў з прапановай прыняць у якасьці дзяржаўнага гімну Беларусі верш Алеся Ставера «Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву», дзе апяваюцца герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг (сьцяг Айчыны) і сьцьвярджаецца нацыянальны дэвіз: «Дружней, беларусы! Гучней, беларусы! Гукайма: Жыве Беларусь!».

Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы

У 1964 годзе Пімен Панчанка напісаў верш «Родная мова», у якім выказаў пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы савецкімі ўладамі:

Пімен Панчанка: Жыцьцяпіс, Жыве Беларусь!, Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы 

Ці плачу я, ці пяю?..
Восень. На вуліцы цёмна...
Пакіньце мне мову маю,
Пакіньце жыцьцё мне!

Пімен Панчанка: Жыцьцяпіс, Жыве Беларусь!, Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы 

Аднак на патрабаваньне выдавецтва (іначай — кніга не выйдзе) паэт мусіў зьмяніць фінальную страфу на «Ці плачу я, ці пяю, / Ці размаўляю з матуляю — Песьню сваю, мову сваю / Я да грудзей прытульваю». У такім выглядзе «Родная мова» друкавалася ва ўсіх выбраных, зборах твораў і школьных падручніках.

Творчасьць

Зборнікі паэзіі

  • 1938 «Упэўненасць»
  • 1940 «Вераснёвыя сцягі»
  • 1941 зборнік «Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны),
  • 1942 «Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на расейскую мову)
  • 1943 «Дарога вайны» (Масква)
  • 1945 «Далёкія станцыі»
  • 1947 «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы)
  • 1948 «Вершы»
  • 1949 «Прысяга»
  • 1950 «За шчасце, за мір!»

  • 1952 «Вершы і паэмы»
  • 1955 «Шырокі свет»
  • 1956 «Выбраныя творы»
  • 1957 «Гарачы лівень» (гумар і сатыра)
  • 1959 «Кніга вандраванняў і любові»
  • 1960 «Нью-Йоркскія маланкі»
  • 1962 «Тысяча небасхілаў»
  • 1964 «Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы)
  • 1966 «Пры святле маланак»
  • 1967 «Размова з наследнікамі» (вершы і паэма)
  • 1972 «Снежань»
  • 1973 «Вершы»

  • 1975 «Выбранае»
  • 1976 «Крык сойкі»
  • 1977 «Вячэрні цягнік»
  • 1980 «Лірыка»
  • 1980 «Млечны Шлях»
  • 1981 «Маўклівая малітва»
  • 1983 «Дзе начуе жаўранак»
  • 1984 «Сіні ранак»
  • 1985 «Лясныя воблакі»
  • 1986 «І вера, і вернасць, і вечнасць»
  • 1987 «Прылучэнне» (вершы і паэма)
  • 1988 «Горкі жолуд»
  • 1988 «Неспакой»

Зборы твораў

  • 1959 Збор твораў у 2-х тамах
  • 1967—1971 Збор твораў у 3-х тамах
  • 1981—1983 Збор твораў у 4-х тамах.

Іншае

  • 1977 «На паэтычным небасхіле» літаратурна-крытычныя артыкулы

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.

Многія вершы пакладзены на музыку.

Узнагароды і званьні

  • 1959 — Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за «Патрыятычную песню»
  • 1967 — Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Пры святле маланак»
  • 1973 — Народны паэт БССР
  • 1981 — Дзяржаўная прэмія СССР за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979)
  • ордэн Леніна,
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (3-чы),
  • ордэн «Знак Пашаны» (2-чы),
  • ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
  • ордэн Айчыннай вайны II ступені,
  • мэдалі.

Ушанаваньне памяці

18 студзеня 1996 году ў гонар Пімена Панчанкі назвалі адну з новых вуліцаў Менску (мікрараён Сухарава).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Пімен Панчанка ЖыцьцяпісПімен Панчанка Жыве Беларусь!Пімен Панчанка Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовыПімен Панчанка ТворчасьцьПімен Панчанка Узнагароды і званьніПімен Панчанка Ушанаваньне памяціПімен Панчанка ЗаўвагіПімен Панчанка КрыніцыПімен Панчанка ЛітаратураПімен Панчанка Вонкавыя спасылкіПімен ПанчанкаБеларусьКрытыкМенскНародны паэт БеларусіПаэтПеракладчыкРэвель

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БеларусыІнфармацыйныя тэхналёгііГрупавы сэксЦмокАлесь ЖукПакістанДзьмухавецАсенЛюбЯлоўкаМольЛітоўская кухаркаЮрась БарысевічМасей СяднёўЮрась СьвіркаГісторыя СалігорскуНіна ГаліноўскаяНаркамаўкаАльгерд БахарэвічQR-кодСпарыш1891СэксГраматычнае значэньнеForbesСьвятлана АлексіевічНарэлаМы выйдзем шчыльнымі радаміШатляндыяДэміюргЯн ЧыквінМікола ПапекаБярозаўка1877ІндыяМузыкаМастацкая літаратураМерулаВалерыя КуставаПарнаграфія ў БразылііАлегМагаБабёрКінэматографРыдлёўкаДаўгаКадзіла сармацкаеАХлопчык як пальчыкXIX стагодзьдзеБудынакЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеЯнка СіпакоўGoogle DriveX (сацыяльная сетка)Вязынка (Маладэчанскі раён)Караман (імя)МэдыяВікіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВейшнорыяMozilla FirefoxДзесяцідзённая вайнаЛеў ЧайлыткаІндаэўрапейскія мовыПагоняСалдускі крайРадБыў. Ёсьць. БудуМікола КупрэеўЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўНіл Гілевіч🡆 More