Рыцар

Ры́цар (па-нямецку: Ritter, па-лацінску: miles, caballarius, па-француску: chevalier, па-ангельску: knight, па-італьянску: cavaliere, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Эўропе.

Рыцар
Экспанат рыцара ў Нацыянальным музэі гісторыі Беларусі

Рыцарства, як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе, паўстала ў франкаў у сувязі зь пераходам у VIII стагодзьдзі ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў.

Пад уплывам царквы і паэзіі яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узьніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненьне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над коньніцай, вынаходзтва агнястрэльнай зброі, стварэньне сталага войска ператварылі фэадальнае рыцарства да канца сярэднявечча ў палітычнае саслоўе нетытуляванага дваранства.

Рыцарскія годнасьці

Рыцар 
Статуэтка рыцара.

Рыцарскія годнасьці

  • мужнасьць (pronesse)
  • адданасьць (loyaute)
  • шчодрасьць (largesse)
  • разважлівасьць (le sens, у сэнсе ўмеранасьці)
  • вытанчаная таварыскасьць, куртуазнасьць (courtoisie)
  • пачуцьцё гонару (honneur)

Рыцарскія прыказаньні

  • быць верным хрысьціянінам
  • ахоўваць царкву і Эвангельле
  • абараняць слабых
  • любіць Радзіму
  • быць мужным у бітве
  • падпарадкоўвацца і быць адданым сэньёру
  • казаць праўду і трымаць сваё слова
  • аберагаць чысьціню нораваў
  • быць шчодрым
  • дужацца са злом і абараняць дабро, і г. д.

Сымбалізм рыцарства у геральдыцы

Рыцар 
Выява турніру. Вальтар фон Клінген (Codex Manesse)

Высакародны рыцар лічыў за ганьбу для сябе ваяваць пешым, уяўляў сябе альбо вершнікам у баявых дасьпехах (як, напрыклад, на гербе Пагоня), альбо, замест гэтага, зьмяшчаў на свой герб падкову — самую паважаную і любімую славянінам эмблему. Крыж — таксама сымбаль высакароднага рыцарства, але калі падкова ўказвае на баявое значэньне, то крыж — на рэлігійнае значэньне рыцара. Крыж — перамога крыжа над месяцам (сымбалем паганства, татараў), перамога, атрыманая мячом, і ўзнагарода, якая чакала на нябёсах кожнага, хто выканаў на зямлі волю Бога. Такім прыкладам можа служыць герб Любіч, альбо герб старажытнага шляхецкага рыцарскага роду Грушэцкіх.

Замкі

Помнікамі сярэднявечнага рыцарства застаюцца замкі XII—XIV стст. З адміраньнем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у злачыньніцкія гнёзды, апорныя пункты для сыстэматычнага рабаваньня прыежджых суседзяў. Рудольфу Габсбурскаму прыналежыць гонар зьнішчэньня ў Нямеччыне вялікага ліку разбойніцкіх гнёздаў такіх рыцараў-рабаўнікоў.

Узбраеньне і тактыка

Рыцар 
Узбраеньне рыцара. Metropolitan Museum of Art, Нью-Ёрк

У XI—XII стст. рыцараў абараняла толькі кальчуга. У XIII ст. зьяўляюцца нагруднікі і карсэт. Кожны цяжкаўзброены рыцар браў з сабою трох коняў і аднаго, дзьвух альбо трох парабкаў (збраяносцаў).

Звычайным пастраеньнем для атраду рыцараў сярэднявечча быў «клін», які мог налічваць ад некалькі сотняў да некалькі тысячаў. Перад бітвай войскі выстройваліся ў тры баявыя лініі, адна за другой, а кожная баявая лінія распадалася на «кліны», і мела цэнтар і два крыла.

У сувязі з ваенным бытам рыцараў у Францыі зьявіліся рыцарскія турніры, якія хутка распаўсюдзіліся затым у Нямеччыне, Англіі і іншых краінах Эўропы.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Gautier. La Chevalerie. — P., 1884.
  • Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886.
  • Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.).
  • Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
  • Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.

Вонкавыя спасылкі

Рыцар  Рыцарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Рыцар скія годнасьціРыцар Сымбалізм рыцарства у геральдыцыРыцар ЗамкіРыцар Узбраеньне і тактыкаРыцар Глядзіце таксамаРыцар Крыніцы і заўвагіРыцар ЛітаратураРыцар Вонкавыя спасылкіРыцарІтальянская моваАнгельская моваЛацінская моваНямецкая моваФранцуская моваЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СлановыяБраўзэрМаркёрІльля ДубінецІенг СарыТрокіБагародзіца (гімн)Сусьветная арганізацыя здароўяЛаскаценьГента (імя)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьКангрэс ЗШАКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАляксандар СувораўБанкаўскі рахунакМэдыяВікіГрэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)СэксСыднэйМы выйдзем шчыльнымі радаміАсьміна (імя)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБусел белыВэнэсуэлаЧасаў ЯрЭйтмінНіл ГілевічРуген (імя)Сьпіс марак аўтамабіляўЛязьбійская парнаграфіяКейданыЛеў ТалстойAizoaceaeТоні БлэрГрунвальдзкая бітваВасіль БыкаўСодніПіт ПаўлаўГерой БеларусіСунізмЯнка БрыльТарас ШаўчэнкаНатальля АрсеньневаУкраінцыПётар МашэраўДвукосьсеМоўная нормаМажэйка (імя)Бітва пад ВоршайБібліятэкаАкторы парнафільмаўІгар СідарукПрыназоўнікБеларуская моваСусьветная эканомікаУкраінаПетрыкаўскі раёнГорадняМядзьведзічыУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»ЛазэрПадлетакСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПрыметнікВетразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуГрупавы сэксThe BeatlesВайшнорыяАляксандар Твардоўскі🡆 More