Дабравесьце

Дабравесьце

Кніга Новага Запавету

Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Дабравесьце (Эвангельле) — (па-грэцку: euaggelion — «добрая вестка») — агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыцьцё і вучэньне Ісуса Хрыста.

Агульнае

Дабравесьце 
Папірус 125 г. з тэкстам Эвангельля
Дабравесьце 
Шарашоўскае Эвангельле (XVI стагодзьдзе), разварот.

У канон кніг Бібліі ўваходзяць: Эвангельле паводле Мацьвея, зь ліку 12 вялікіх апосталаў Ісуса Хрыста; Эвангельле паводле Марка, зь ліку 70 меншых апосталаў, які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; Эвангельле паводле Лукі, зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; Эвангельле паводле Яна, зь ліку вялікіх апосталаў.

Тры першыя кнігі Чацьвераэвангельля (паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад сынаптычных эвангельляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у Галілеі, адрозьніваецца Эвангельле паводле Яна, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Юдэі. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераэвангельля напісаны старажытнагрэцкай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям Рымскай імпэрыі і суседніх дзяржаваў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Эвангельле паводле Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Эвангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны хрысьціянскай царквою кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацыяў эвангельскага зьместу (эвангельлі паводле Пятра, паводле Андрэя, паводле Піліпа і іншыя; гл. Апокрыфы). Кананічныя Эвангельлі складаюць асноўную крыніцу й крытэраў хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Эвангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэньне хрысьціянскай царквы.

Час стварэньня

Паводле царкоўнай традыцыі, Эвангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I стагодзьдзя Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца Эвангельле паводле Марка, паколькі ў ім ёсьць намёкі на юдэйскае паўстаньне 66—70-х гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Эвангельля паслужыў крыніцай для эвангельляў паводле Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову Клімэнту Александрыйскаму (2-3 стагодзьдзі) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палестыны, магчыма, у Рыме. Узьнікненьне ж Эвангельля паводле Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з Сырыяй, як і тэкст Эвангельля паводле Яна, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да Эфэсу. Запісы ж Эвангельля паводле Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня Эвангельле паводле Яна адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у IV стагодзьдзі хрысьціянскай царквою эвангельлям.

Крытыка

Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі гістарычнымі крыніцамі і магчыма скампанаваныя ў II—III стагодзьдзях у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да эвангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міты ўсходніх паганскіх рэлігіяў аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра Майсея, Ісуса Навіна і іншых прароцтваў са Старога Запавету. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных эвангельляў — адзначана, што аўтары кананічных эвангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі Палесьціны пачатку н. э. Так, эвангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня юдэйскага цара Ірада, хоць апошні памёр у 4 стагодзьдзі да н.э. Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні эвангелістамі Назарэту, Капернауму і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў 1 стагодзьдзі калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных эвангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя эвангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.

Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. XVIII стагодзьдзя) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраўс; XIX стагодзьдзе) кірункаў — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Эвангельля, бачылі ў ім міты і легенды II—IV стагодзьдзяў, аднак ацэньвалі міталёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю эвангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міталягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці эвангельскіх падзей і аднабаковая крытыка эвангельскіх маральных установак, у выніку чаго г. зв. навуковы атэізм у 1920—1930-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міталягічнай інтэрпрэтацыяў Эвангельля, спалучэньня экзэгэтыкі і філязофскай гэрмэнэўтыкі. У полі зроку гэтай філязофіі эвангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міту. На думку М. Бярдзяева, міт ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дабравесьце АгульнаеДабравесьце Час стварэньняДабравесьце КрытыкаДабравесьце ЛітаратураДабравесьце Вонкавыя спасылкіДабравесьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШпакПагоняЮры ГедыгольдПрыслоўеТадэвуш КасьцюшкаЦэнтральная РУУС (Менск)СамілаМаксім ЛужанінАндрэй КурэйчыкСьпіс гарадоў БеларусіГомельская вобласьцьБірэйкаСямейства (біялёгія)Віктар Марціновіч30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Ян ГляўбіцВіцебскГенадзь КарпенкаДзьмухавецАксысМікола МятліцкіСьвятлана АлексіевічАляксей БацюкоўКрыж Эўфрасіньні ПолацкайАнатоль ІвашчанкаМутГолуб (сузор’е)Хартыя’97ПлыньНазоўнікForbesАдам МіцкевічMemento moriЮры БеленькіБесьпілётнікПавал ДураўЯсмантТаварыства філярэтаўЗянон ПазьнякІнвэстыцыяЛязьбійская парнаграфіяГісторыя ВільніСьпіс стагодзьдзяўЖыве Беларусь!Вольга КараткевічКарл Фрыдрых ГаўсІнвэстыцыйны фондЛацінкаЗоя КоўшПастава на каленяхРаіса БаравіковаДзед ТалашАральны сэксЭўропаКінэматографАфтальмалёгіяКузьма ЧорныРасейская моваПошукавая аптымізацыяБілінгвізмСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКрэдытны каапэратыўАсенHromadske.TVLoitumaАнатоль СербантовічПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіЛезьбіянстваМэдыяВікіАлесь ЖукTrueType🡆 More