Бібліятэка

Бібліятэ́ка (з грэцкай мовы: βιβλιοθηκη, biblion — кніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які зьяўляецца прыватнай або грамадзкай уласнасьцю.

Установа, якая зьбірае і захоўвае кнігі ды іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і мэтады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.

Бібліятэка
Бібліятэка Geisel Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега

У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэньне ня толькі як месца захаваньня папяровых кніг, але як цэнтар доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніцаў і носьбітаў: мапы, мікрафільмы, аўдыёкасэты, відэакасэты, DVD-дыскі, базы зьвестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выйсьце да інтэрнэту.

Гісторыя

Бібліятэкі ўзьніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Спачатку ў іх зьбіралі гліняныя ды каменныя табліцы (Асырыя, Бабілён), потым — папірусныя скруткі (Эгіпет), пэргамэнтныя, а пазьней папяровы рукапісныя кнігі. Найбольш вядомымі бібліятэкамі старажытнага сьвету былі Александрыйская (3 стагодзьдзе да н. э.), асырыйскага цара Ашурбаніпала (7 стагодзьдзе да н. э.). У Сярэднявеччы бібліятэкі часта існавалі пры манастырах, каралеўскіх ды княскіх дварах, у першых унівэрсытэтах.

На пачатак 2014 году ў сьвеце налічвалася 569 600 бібліятэк, зь якіх звыш 440 000 (77 %) у Эўропе і звыш 125 000 (22 %) у Паўночнай Амэрыцы. У бібліятэках захоўвалі звыш 20 млрд кніг і звыш 10 млрд газэтаў і часопісаў. Найбольш багатыя фонды мелі бібліятэкі Эўропы — звыш 16 млрд асобнікаў захоўваньня, Паўночнай Амэрыкі — 12 млрд і Азіі — 1,5 мільярды. У бібліятэках налічвалася 2,5 млрд абанэнтаў, зь якіх 1,8 млрд (72 %) прыпадала на Эўропу, што больш як 2-кратна перавышала лік насельніцтва апошняй.

Беларусь

На 11 верасьня 2009 року ў Беларусі налічвалася 9300 бібліятэк, што агулам мелі звыш 200 мільёнаў кніг. Чытацкія білеты меў кожны другі жыхар краіны. У бібліятэках працавала 16,5 тысячы бібліятэкараў. На пачатак 2014 году ў бібліятэках Беларусі захоўвалі 667 кніг на 1000 жыхароў краіны, што было 19-м паказьнікам сярод краінаў сьвету.

На лістапад 2022 году ў Беларусі налічвалася каля 7000 агульнадаступных і адмысловых бібліятэк з агульным памерам фонду каля 180 млн асобнікаў. У сельскай мясцовасьці знаходзілася 78 % агульнадаступных бібліятэк. Міністэрства культуры Беларусі ведала 2348 бібліятэкамі, якія складалі 34 % ад іх агульнага ліку ў краіне. За 2011—2022 гады аб'ядналі 475 сельскіх агульнадаступных і школьных бібліятэк. Сярод агульнага ліку бібліятэк 96 % мелі кампутар, 88 % — падлучэньне да Сеціва і 87 % — электронную пошту. Бібліятэкі Беларусі давалі доступ 93-м арганізацыям-супольніцам да больш як 100 базаў зьвестак айчынных і замежных вытворцаў. Сярод іншага, сельскія агульнадаступныя бібліятэкі выкарыстоўвалі 106 перасоўвальных бібліёбусаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бібліятэка ГісторыяБібліятэка БеларусьБібліятэка КрыніцыБібліятэка Вонкавыя спасылкіБібліятэкаГрэцкая моваКніга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жнівеньскі путчСьпіс сысуноў БеларусіАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыАрыштФутболАтамЮльян ДрэйзінДрама (аповесьць)Марат Маркаў8 сакавікаСафоклВольная Беларусь (газэта)ЗбанРак (знак задыяку)ЛітваНаваградакАргульСударFacebookЭўропаБеларускі рубельКрымЗШАЛязьбійская парнаграфіяПадляскія дыялектыПальная зброя640Dir en greyАнжаліка АгурбашАнтон АстаповічШырмерАдам МіцкевічБ̣Фундацыя «Вікімэдыя»МагілёўМіжнародная арганізацыя стандартызацыіЭўрыпідПадвойнае пранікненьнеЭманюэль 31xbetГедзімінБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВацлаў ЛастоўскіАпавядальны сказДотык пісі рукоюPDFВагінальны сэксТрэцяя Ўстаўная граматаЭманюэль (фільм)ШываТамаш ГрыбКіеўПагоняЯзэп СьцепановічІталіяГаміяні або дзьве ночы залаволеньняІнтэрнэтНарымонтВялікі Бор (Хвойніцкі раён)ГомасэксуальнасьцьПаўстаньне 1830—1831 гадоўАтэізмКанстытуцыя ССРБ 1919 годуГент🡆 More