Сувязь Незалежнасьці І Непадзельнасьці Беларусі

«Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі» — беларуская арганізацыя, якая існавала ў 1917—18 гадах у Вільні.

У арганізацыю ўваходзілі Вацлаў Ластоўскі, Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі, Казімер Шафнагель і іншыя. З 2 чэрвеня 1917 году па 22 красавіка 1918 году выдала 4 улёткі з выкладам сваіх поглядаў (іх аўтарам лічыцца В. Ластоўскі). Адмаўляла ідэю Канфэдэрацыі Вялікага княства Літоўскага, паводле якой на беларускіх і летувіскі землях, акупаваных Нямеччынай, прапаноўвалася стварыць беларуска-летувіскую дзяржаву; выступала за злучэньне падзеленай фронтам Беларусі ў «адзін суцэльны і незалежны арганізм». Прапаноўвала ўстанавіць у незалежнай дзяржаве рэспубліканскі лад, правесьці беларусізацыю школаў, рэлігійных і дзяржаўных установаў з забесьпячэньнем правоў нацыянальных меншасьцяў. Выступала за тое, каб прадстаўнікі беларускага народу «з абедзьвюх старон фронту» былі дапушчаныя на мірную канфэрэнцыю і каб яна прызнала незалежнасьць Беларусі; выказвала надзею, што польскае грамадзтва ня будзе чыніць перашкоды ў культурным і нацыянальным будаўніцтве. Прызнаючы права летувіскага народу на незалежнасьць, арганізацыя выступала супраць анэксіянісцкіх памкненьняў дзеячаў Летувы. Лічыла, што палітычная раўнавага ў Эўропе цесна зьвязаная з вырашэньнем украінскага пытаньня, вітала Ўкраінскую раду і жадала, каб Украіна была прызнаная незалежнай дзяржавай. Адначасова выказвалася за фэдэратыўныя сувязі з суседнімі народамі, вылучала ідэю «Беларуска-Ўкраінскай фэдэратыўнай дзяржавы». Палажэньні праграмы, распрацаванай «Сувязьзю незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі», прынятыя Беларускім народным камітэтам (БНК), канфэрэнцыяй БНК, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групай і Віленскім камітэтам Беларускай сацыялістычнай грамады (верасень 1917), а таксама Беларускай канфэрэнцыяй у Вільні (1918). Палажэньні гэтай праграмы спрабаваў ажыцьцявіць урад Беларускай Народнай Рэспублікі.

Літаратура

  • Сідарэвіч А. «Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі» // БелЭн, т.15. — Мн., 2002.

Tags:

Вільня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МікраэканомікаМаксім ЛужанінРадзімічыСавушкін прадуктЗборная Расеі па футболеЛесьбійская эротыкаІмёны ліцьвінаўБеларусыАўстраліяПрыдатак (мовазнаўства)Пастава на каленяхАдраджэньне мовыСьвятлана АлексіевічГотшалк (імя)Галяктыка ТрыкутнікаЗянон ПазьнякАліўкавы алейМонтаўты (род)КезгайлыАдам БагдановічФрэдрыкстадТалачынТроіца (гурт)Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўІсьляндыяАмстэрдамМаладэчнаУніяцтваАкторы парнафільмаўMozilla Firefox.comТана (возера)ПаронімыПесьня пра зубраЯнуар СухадольскіАляксей БелыАфарызмПавал ДураўПорнасайтГішпанская моваГрудзіБярозка (часопіс)Гайльсьвінта (імя)ЮравічыНясьвіжМіхась ЧаротКазахстанРэжым ЛукашэнкіВершАнатоль ГрачанікаўДзед ТалашСлавамір АдамовічРод (біялёгія)Тадзіяна КляшторнаяДжыў-джыцуГомельская вобласьцьПрыназоўнікБанкаўскі рахунак427ДзьмухавецПольшчаУладзіслаў СыракомляКотТадэвуш РэйтанСем апосталаў БаўгарыіУсевалад ІгнатоўскіЛюбань🡆 More