Язэ́п Язэ́павіч Янушке́віч (н.
7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменьнік. Ляўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007). Кандыдат філялягічных навук (1987). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Язэп Янушкевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 сакавіка 1959 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца, археограф, літаратар |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Узнагароды | |
Скончыў БДУ ў 1981 годзе. 3 1985 працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры АН Беларусі, адначасова з 1996 году — загадчык аддзелу археаграфіі Беларускага НДІ дакумэнтазнаўства і архіўнай справы. З 1997 году намесьнік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». 3 1999 году намесьнік старшыні Археаграфічнай камісіі Камітэту па архівах і справаводзтве пры СМ Рэспублікі Беларусь. Тройчы звольнены з працы (у БелНДІДАС і ў акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ).
Дасьледуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеяньні ХІХ — пач. ХХ ст., жыцьцё і творчасьць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дунін-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакумэнты пра нараджэньне і жыцьцё Паўлюка Багрыма (1988), дзёньнікі Караткевіча (1989) і менскага архіяпіскапа Міхала Галубовіча (2003), мэмуары Паўліны Мядзёлкі (1993), «Тастамэнт» А. Кіркора (1998) і інш.
Складальнік з тэксталягічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і камэнтарыяў «Твораў» В. Дунін-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасьляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў камэнтараў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998; пераклад Пятра Біталя) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзьве на беларускай, польскай і расейскай мовах; . Пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясэцкага «Пяты этап», а таксама: Станіслаў Манюшка. Ліставаньне (1826—1851) / Укладальнік Язэп Янушкевіч. // Stanisław Moniuszko. Korespondencja (1826—1851). Wybór i opracowanie Jazep Januszkiewicz. — Мінск: «Смэлтак», 2010. 302 с.
Брат Валяр’яна Янушкевіча і Фелікса Янушкевіча.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Язэп Янушкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.