Беларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі

«Падру́чны расі́йска-кры́ўскі (белару́скі) сло́ўнік», таксама вядомы як слоўнік Ластоўскага, — слоўнік Вацлава Ластоўскага, арыентаваны на беларусаў-інтэлігентаў, якія забылі родную мову, для практычных патрэбаў.

Аўтар назваў слоўнік «крыўскім», бо прызнаваў этнонім «крывіч» за ўласнабеларускі, а астатнія назвы накінутымі.

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік
Беларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
Публікацыя: 1924
Асобнае выданьне: 1924
Выдавецтва: Друкарня А. Бака
Колькасьць старонак: 844:
    XII — прадмова
    832 — слоўнік
Беларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Прадмова да слоўніка зьмяшчаецца на 12 бачынах. Сам слоўнік налічвае 832 старонкі і блізу 20 тысячаў слоўных адзінак і 17 тысяч слоўнікавых артыкулаў. Расейская частка аформленая паводле дарэформавай артаграфіі. Наклад слоўніка й крыніцы фінансаваньня невядомыя.

Хоць слоўнік у свой час ня змог значна паўплываць на моўную культуру, у 1990 годзе было выдадзенае факсімальнае выданьне ў 10 тысяч асобнікаў. Сёньня некаторыя наватворы Ластоўскага са слоўніка можна сустрэць у сучаснай беларускай літаратуры.

Прадмова

У сваёй прадмове Вацлаў Ластоўскі тлумачыць, чаму ён пастанавіў скласьці гэты слоўнік. Аўтар крытыкуе хрысьціянства за выкарыстаньне царкоўнаславянскай мовы (Ластоўскі яе называе «баўгарскай»). Паводле Ластоўскага, гэткае аддаленьне ад народных масаў інсьпіравала далейшы выбар царквой чужой беларусам польскай або расейскай мовы, што прыводзіла да дэнацыяналізацыі, рэнэгацтва і здрадніцтва. Таксама Ластоўскі выкрывае суседзяў (палякаў і расейцаў), якія, як ён даводзіць, пагарджаючы беларускай мовай, актыўна запазычалі зь яе лексыку. На карысьць сваёй думкі Ластоўскі прыводзіць слоўнік Івана Насовіча, які, як ён піша, быў цалкам унесены ў «Słownik języka polskiego» Ліндага і «Русский академический словарь».

Слоўнік

Увесь слоўнік пранізвае тэндэнцыя пасьлядоўнага імкненьня да максымальнай чысьціні беларускіх словаў і тэрмінаў, узятых, паводле Ластоўскага, з народных гаворак. Але Ластоўскі часта не пазначаў мясьціны, зь якіх браў словы. З-за гэтага навукоўцы сьцьвярджаюць, што вялікая іх частка рэгіяналізмы, а значная колькасьць выдуманая самім аўтарам. Напрыклад, паводле Сяргея Запрудзкага, наватворамі зьяўляюцца жаўнерня (казарма), наўзьбярэжніцтва (кабатаж), паўнак (камплект) і г. д.

У слоўніку, акрамя беларускага эквіваленту расейскага слова, падаюцца цэлыя словаўтваральныя гнёзды. Часам таксама аўтар тлумачыць значэньне слова і ўказвае, адкуль яно прыйшло. Ёсьць выпадкі, дзе Ластоўскі дае толькі тлумачэньне без аднаслоўнага перакладу. Даволі часта ў слоўніку сустракаецца недакладны або памылковы пераклад запазычаньняў (газета — часопіс, конспект — скарот).

Крытыка

Віцэ-прэзыдэнт Беларускай Акадэміі Навук Сьцяпан Некрашэвіч выступіў з жорсткай крытыкай слоўніка:

Аўтар слоўніка робіць зь беларускай мовай такія мудраваньні, такія опэрацыі, што ў рэзультаце атрымліваецца нешта новае, мала падобнае на беларускую мову… Аўтар не ачышчае беларускую мову, а наадварот яе зьнявечвае, засурвае, утвараючы нешта падобнае да валапюка або эспэратна з беларускай асновай.

Янка Станкевіч таксама крытыкаваў слоўнік за мяшаньне прыродных беларускіх словаў з уласнымі наватворамі, але таксама адзначаў руплівасьць Ластоўскага пра родную мову. Дасьледчыца лексыкаграфічнае працы Ластоўскага Алена Ніякоўская так ацэньвае слоўнік:

Слоўнік — гэта суцэльны твор, цікавы, дынамічны, арганізаваны вакол адзінай ідэі — нацыянальнай.

Юрась Пацюпа заклікае ўспрымаць гэты слоўнік як літаратурны твор і крыніцу пазнаньня беларускае мовы ды творчасьці самога аўтара. Да таго ж, паводле яго, некаторыя словы са слоўніка, якія лічыліся наватворамі Ластоўскага, пазьней пацьвярджаліся тэкстамі аўтараў, якія паходзілі з тых жа мясьцінаў, што і Ластоўскі. Рыгор Барадулін, адказваючы на пытаньне пра слоўнік, які для яго зьяўляецца ўзорам і да якога ён зьвяртаецца, казаў:

Такім слоўнікам быў і застаецца слоўнік Ластоўскага — ён самы чысты, самы беларускі. Праўда, там шмат словатвораў, але гэты слоўнік мне найбольш падабаецца.

Зьмест

Структурна слоўнік падзелены на наступныя часткі:

  • Прадмова
  • Слоўнік
  • Крыўскі (беларускі) іменнік — слоўнік асабовых імёнаў
  • Назовы птахаў — слоўнік арніталягічных тэрмінаў
  • Іменнік расьцін — слоўнік батанічных тэрмінаў
  • Вайсковая каманда — слоўнік вайсковых тэрмінаў

Выданьні

  • Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924. — 832 с.
  • Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. — Коўна: Друкарня А. Бака, 1924 (факс. выд. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990).

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі ПрадмоваБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі СлоўнікБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі КрытыкаБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі ЗьместБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі ВыданьніБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі КрыніцыБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі ЛітаратураБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-Крыўскі Вонкавыя спасылкіБеларускі Слоўнік Падручны Расійска-КрыўскіБеларуская моваВацлаў Ластоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кові (рэжысэр)Сьпіс гарадоў БеларусіБеларускі нацыяналізмВольга КараткевічЧорны замак Альшанскі (фільм)Пошукавая сыстэмаНарвідЯблык26 красавікаЗносіныРамантызмСпакусьнікіАлесь ЖукАзэрбайджанская моваАлесь РазанаўSQLАнтарктыдаМішэль ВайлдРаіса БаравіковаПарнафільмБусел белыПаўночна-Заходні крайБацькаўшчынаСакрат ЯновічБеларуская ВікіпэдыяУзвышша (часопіс)Другая сусьветная вайнаСтатусбанкЭнэргіяМарфэмная будова словаМастацтваКаскадныя табліцы стыляўУ краіне райскай птушкіКасмадром імя Сатыша ДгаванаПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)18771896ШвэцыяВалеры ГапееўВільняЛінкарЎПятро ДудоНацыяналізацыяМайкрасофтРодныя гоні (1927)Міжнародны жаночы дзеньЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Групавы сэксМарыя МартысевічДаўконтПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Андрусь ГорватМікалай МірскіРасейцыРусіны (этнічная група)ТураўМарыюпальПарнафільм у ФранцыіЧарнобыльІгар ТурАндрэй ФедарэнкаВэб-сайтАрцём АрашонакПалешукіСтапа (літаратуразнаўства)Фрыдрых ШылерМастаўтПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўFTPПадвойнае пранікненьнеHromadske.TVЦмокЛацінская моваПаляшук🡆 More