Конахт: гістарычная правінцыя Ірляндыі

Ко́нахт (па-ірляндзку: Chonnacht, па-ангельску: Connacht) — гістарычная правінцыя на захадзе Ірляндыі, аб’ядноўвае графствы Галўэй, Літрым, Мэё, Раскоман, Слайга.

Найбуйнейшыя населеныя пункты — Галўэй на поўдні і Слайга на поўначы, але толькі Галўэй зьяўляецца местам. Насельніцтва складае 503 083 чалавекі, што зьяўляецца найменшым паказчыкам сярод усіх ірляндзкіх правінцыяў.

Канахт
ірл. Chonnacht,
анг. Connacht
Конахт: гістарычная правінцыя Ірляндыі
Герб
Конахт: гістарычная правінцыя Ірляндыі

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Ірляндыя
Статус Гістарычная правінцыя
Улучае графствы
Найбуйнейшыя гарады Голўэй, Слайга
Насельніцтва (2006)
503 083 (4-е месца)
Плошча 17 713 км² (4-е месца)
Месцазнаходжаньне Конахту
Канахт на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+0
Код ISO 3166-2 IE-C
Конахт: гістарычная правінцыя Ірляндыі   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У гістарычным дачыненьні Конахт зьяўляецца рэгіёнам Ірляндыі, які меў найменшы кантроль нарманаў у ХІІ стагодзьдзі і пазьней за астатнія трапіў пад кантроль Ангельшчыны (потым — Вялікабрытанія), чаму спрыяла малая заселенасьць, ізаляванасьць і непрывабны характар тамтэйшых зямельных надзелаў. Да ангельскага панаваньня Конахт, як і іншыя рэгіёны востраву, кіраваўся пляменнымі правадырамі. Пазьней, пры ангельскім і вялікабрытанскім панаваньні рэгіён стаў месцам высяленьня найменш ляяльных ураду ірляндцаў, якія бралі ўдзел у паўстаньнях. Апрача таго, досыць ізаляваны й індустрыяльна слаба разьвіты характар рэгіёну паспрыяў таму, што моўная асыміляцыя закранула рэгіён менш за ўсё, у выніку чаго цяперашні Конахт — адно з найбуйнейшых месцаў засяроджваньня гэлтахтаў, тэрыторыяў востраву, дзе ў паўсядзённым ужытку захоўваецца ірляндзкая мова.

Геаграфічна Конахт вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў Ірляндыі параўнальна беднымі глебамі, праз што мясцовая гаспадарка не засноўвалася на сельскагаспадарчых галінах. У моўным дачыненьні ў гістарычнай правінцыі быў распаўсюджаны конахцкі дыялект (цяпер толькі ў гэлтахтах гэтага рэгіёну), які пакладзены ў аснову літаратурнае ірляндзкае мовы.

Tags:

Ірляндзкая моваІрляндыяАнгельская моваГорад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

18КурапатыЧжэн ХэМіхал ВітушкаАндрэй Хадановіч.skВасіль Ганчароў.stБутывілГрэцкая драхма8Кузьма Чорны.gpГорадня.tj.dz1954Францыя1989Фэлікс Гумен.sr.ag.th.mk.in.bhБортніцтваКуфніца.asКаракал.ehАўстралійскія Альпы28 сакавіка.ng.nrGoogle TranslateАрыянства.azЧорны кот (арганізацыя)УроцлаўПастава на каленях.cvСьвятлана Ціханоўская1880Магдэбурскае праваПарнафільмЗянон ПазьнякАнгельшчына.sb1916.mpРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці.noМінейка (імя)БарбароўВялікабрытанія.um.wsТутэйшыя (п’еса).uaЛічэбнікРасея4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.aw.mcАнгельская мова.ghБеларускае нацыянальнае адраджэньне.cmРоварПолк імя Кастуся КаліноўскагаЧэхіяМенск.lkПрага.pg🡆 More