Расейская Акупацыя Чарнігаўскай Вобласьці

Расейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці — ваенная акупацыя, якая пачалася 24 лютага 2022 году, пачатак расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Расейскія войскі паступова пачалі захопліваць значную частку Чарнігаўскай вобласьці, каб паспрабаваць узяць сталіцу Кіеў. Горад Чарнігаў так і ня быў захоплены. Да 3 красавіка расейскія войскі пакінулі вобласьць, спыніўшы акупацыю.

Расейская Акупацыя Чарнігаўскай Вобласьці
Мапа акупацыі Чарнігаўскай вобласьці:

     Часова акупаваная тэрыторыя

Акупацыя

Чарнігаў

25 лютага 2022 году Міністэрства абароны Расеі абвясьціла, што расейсія войскі бяруць горад у аблогу. На наступны дзень украінскія сілы ў горадзе заявілі, што яны разграмілі адзін з падразьдзяленьняў, якія ўвялі акружэньне.

1 сакавіка губернатар Чарнігаўскай вобласьці Вячаслаў Чавус заявіў, што кожны пункт доступу ў горад моцна замінаваны.

10 сакавіка мэр горада Ўладзіслаў Атрошэнка заявіў, што расейскія войскі завяршылі ачапленьне Чарнігава, дадаўшы, што горад быў цалкам ізаляваны, а важная інфраструктура для яго 300 000 жыхароў імкліва выходзіла з ладу, паколькі ён падвяргаўся шматразовым бамбардаваньням. Ён таксама заявіў, што Расея напала на 7 мірных жыхароў, якія ўцякалі праз эвакуацыйны канвой. Удар расейскай авіяцыі таксама пашкодзіў Чарнігаў Арэну.

11 сакавіка ўкраінскія сілы заявілі, што зьнішчылі расейскую ракетную частку, якая абстрэльвала горад, і частка расейскіх войскаў здалася.

25 сакавіка ўкраінскія ўлады заявілі, што расейскія войскі адрэзалі горад Чарнігаў на поўначы пасьля зьнішчэньня аўтамабільнага моста праз Дзясну на поўдні, а спробы цалкам акружыць горад застаюцца беспасьпяховымі.

31 сакавіка ўкраінская армія адбіла шашу М01, якая злучала Кіеў і Чарнігаў, спыніўшы блякаду. Бурмістар паведаміў пра першую ціхую ноч з пачатку вайны.

2 красавіка Ўкраіна адбіла вёскі Слабада й Шаставіца пад Чарнігавам.

Гародня

25 лютага 2022 году Расея захапіла горад Чарнігаўскай вобласьці Гародню й разьмясьціла там свой вайсковы штаб. Пазьней Украіна вярнула сабе горад 2 красавіка 2022 году.

Вывад

30 сакавіка Расея пачала вывад войскаў з Паўночнай Украіны, у тым ліку з Чарнігаўскай вобласьці. Украінскія сілы пачалі адбіваць многія гарады й паселішчы, і да 3 красавіка ўкраінскія афіцыйныя асобы й Пентагон заявілі, што расейскія сілы пакінулі Чарнігаўскую вобласьць для перадысьлякацыі на Данбас і Паўднёвую Ўкраіну.

Наступствы

Пасьля адступленьня расейскіх войскаў украінскія войскі пачалі разьмінаваньне тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласьцей.

9 жніўня Дзярждэпартамэнт ЗША абвясьціў, што накіруе Ўкраіне 89 мільёнаў даляраў на дапамогу ў апэрацыях па разьмініраваньні.

Глядзіце таксама

  • Расейская акупацыя Ўкраіны(en)
  • Анэксыя Крыма Расейскай Федэрацыяй(en)
  • Анэксыя Паўднёвай і Ўсходняй Украіны Расейскай Федэрацыяй(en)
  • Дзень супраціву акупацыі Крыма й Сэвастопаля(en)

Крыніцы

Tags:

Расейская Акупацыя Чарнігаўскай Вобласьці АкупацыяРасейская Акупацыя Чарнігаўскай Вобласьці НаступствыРасейская Акупацыя Чарнігаўскай Вобласьці Глядзіце таксамаРасейская Акупацыя Чарнігаўскай Вобласьці КрыніцыРасейская Акупацыя Чарнігаўскай ВобласьціКіеўЧарнігаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

23 чэрвеняДональд ТрампЯтРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Фізыка1918Лацінская моваПрыназоўнікМастаПанкрэатытАўкштотаАўстраліяКубізмІнфармацыйныя тэхналёгііЕўле (камуна)Вадзім СаранчукоўМінейка (імя)ШыратаЭнтрапія (неадназначнасьць)ВерашчакаЖулію БаптыстаПадляскія мучанікіРасейцыАнджэліна ДжаліСавецкі партызанскі рух у БеларусіСэвільля (футбольны клюб)Парнаграфія ў ЗШАІл-76Беларуская міталёгіяЯзэп ВаронкаЛацінкаМастацтваЖукоўскіТытунепаленьнеІсус ХрыстосМінялк1739Браніслаў КамароўскіВірусКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)Электронная поштаМузыкаВоін.nuБітва пад АўстэрліцамСыстэмы зьлічэньняРадэзіяОтаЗлучаныя Штаты АмэрыкіВытворнае словаЛяндаЗарэчны (Пензенская вобласьць)Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўТрояНэаклясыцызмСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамАляксей ДудараўАлесь ГарунПарнаграфія ў БеларусіХрапунскі сельсаветСандэВіз ЭйрЗебра (кінастудыя)Беларускія летапісыСмаргоньЯўген БяласінГуджаратРаман Тармола-Мірскіksb6fМіхась ЗарэцкіРэч ПаспалітаяШпалеры🡆 More