Музыка: форма мастацтва

Му́зыка (па-грэцку: μουσική musikē — мастацтва муз) — мастацтва інтанацыі; музычны твор.

Мастацкая дзейнасьць у музыцы накіраваная на гукавы матэрыял (гук музычны) — асобныя гукі або гукавыя комплексы (гарманічныя пасьлядоўнасьці, рытмічныя постаці, мэлядычныя інтэрвалы, лады, танальнаьсці, санарныя эфэкты й г.д.), які арганізуецца ў вышынным, часовым, тэмбравым, гучнасным і іншых суадносінах з мэтай увасабленьня адмысловай вобразнай думкі, якая асацыюе станы й працэсы вонкавага сьвету, унутраныя перажываньні чалавека са слыхавымі ўражаньнямі (мастацкая выява). Падобны гукавы матэрыял утварае гукавыя сыстэмы, якія грунтуюцца на законах акустыкі й фізыялёгіі слыху.

Музыка: форма мастацтва
Малюнак на старажытнагрэцкай вазе паказвае ўрок музыкі. Каля 510 да н. э.

Стварэньне, выкананьне, значнасьць і нават вызначэньне музыкі вар’іруецца ў залежнасьці ад культуры й сацыяльнага кантэксту. Музыка можа існаваць у выглядзе строга арганізаваных кампазыцыяў ці ў якасьці імправізацыйнай формы. Музыка можа быць падзелена на жанры й паджанры, хоць лініі падзелу адносна музычных жанраў часьцяком даволі тонкія, часам зьяўляюцца асабістай інтэрпрэтацыяй, што часам выклікае спрэчным наконт прыналежнасьці кампазыцыі да аднаго ці іншага жанру.

Музычным можа быць практычна любы гук з пэўнымі акустычнымі характарыстыкамі, якія адпавядаюць эстэтыцы той ці іншай эпохі, і можа быць прайграным пры выкананьні музыкі. Крыніцамі такога гуку, могуць быць, як то чалавечы голас, музычныя інструмэнты, электрычныя генэратары й іншыя сродкі.

Гісторыя

Як самастойны від мастацтва музыка зарадзілася яшчэ ў першабытным грамадзтве. Музычная культура першых цывілізацыяў сьвету (Старажытны Эгіпет, Мэсапатамія, Індыя, Кітай, Старажытная Грэцыя) характарызавалася дзейнасьцю прафэсійных музыкаў, якія выступалі пры дварах мясцовых кіраўнікоў, падчас грамадзкіх сьвяткаваньняў, масавых абрадавых дзеяў.

У эпоху Сярэднявечча для музыкі былі характэрны строгая традыцыйнасьць, кананічнасьць, калектыўнасьць, слабае выяўленьне індывідуальнага пачатку. У эпоху Адраджэньня ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе на аснове ідэалёгіі гуманізму расквітнела сьвецкае мастацтва, якое вызначалася большай свабодай ад кананічных нормаў, узрастаньнем творчай індывідуальнасьці. У гэтым пляне вельмі цікава музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага. На працягу XVIIXX стагодзьдзя кампазытарская творчасьць разьвівалася пад уплывам і ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў — барока, клясыцызм, ракако, рамантызм, рэалізм, імпрэсіянізм, авангардызм і іншыя. Атрымалі шырокае распаўсюджаньне опэра й балет. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Заходняй Эўропе пачаў фармавацца новы музычна-тэатральны жанр апэрэта; у прафэсійнай творчасьці пачала выдзяляцца самастойная лінія «лёгкай» (побытавай, танцавальнай) музыкі, пачала нараджацца забаўляльная эстрадная музыка. Найбольш яркімі, таленавітымі кампазытарамі XVIIIXX стагодзьдзя зьяўляюцца Бах, Моцарт, ван Бэтговэн, Шапэн, Ліст, Грыг, Вэрдзі, Пуччыні, Вагнэр, Чайкоўскі, Рахманінаў, Штраўс, Малер, Стравінскі, Шонбэрг, Брытэн, Пракоф’еў, Шастаковіч, Бэрнстайн, Гершвін. У XX стагодзьдзі ўзьніклі й атрымалі шырокае распаўсюджаньне такія новыя музычныя кірункі, плыні, віды мастацтва, як джаз, рок-музыка, поп-музыка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грэцкая моваГукМастацтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрай СлафкоўскіЛявон ВашкоВіктар МарціновічНароўляПадгорыцаДамініканская РэспублікаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у Тыхах1500ЛюбоўХмараУладзімер ДубоўкаПарнаграфія ў ЗШАДзеньПЛос-АнджэлесЮнцьВасіль ГігевічАпавядальны сказЮрмалаГуда (імя)Паўлюк ТрусМанулМіжзем’еКалі-югаБаранавічыВэб-сайтГрамадзянінКандрат КрапіваБарсэлёнаВагінальны сэксПрыметнікВільгетСамасейМіс СусьветПанцеляймон ПанамарэнкаУнівэрсальны каардынаваны часДзікАндрэй ХадановічЗоя Коўш1744Валянцін АкудовічДзеяслоўВікіцытатнікДругая сусьветная вайнаВялікабрытаніяІван МележПтушкіДрапежныя птушкіКалюмбіяАдвечным шляхамЭлектронная поштаГлеб ЛабадзенкаISO 3166-1Вінцэнт Дунін-МарцінкевічМасачусэцкі тэхналягічны інстытутХартумСпадчына (верш)ВікіслоўнікЛірыка2024Антон ЛуцкевічЭнэргіяАрхангельск14 красавікаКрама (гурт)Каханьне без пранікненьняВостраў ПасхіБізантыйскі каляндар🡆 More