Расейская Акупацыя Данецкай Вобласьці

Расейская акупацыя Данецкай вобласьці — гэта ваенная акупацыя, якая працягваецца ва Ўкраіне, якая пачалася 7 красавіка 2014 году, калі частка вобласьці была акупаваная расейскай арміяй і сэпаратысцкімі сіламі й перайшла пад кантролю Данецкай народнай рэспублікі.

Адміністрацыйны цэнтар вобласьці — Данецк; аднак яго абласная дзяржаўная адміністрацыя была часова перанесена ў Краматорск з-за працяглай расейска-ўкраінскай вайны.

Расейская Акупацыя Данецкай Вобласьці
Мапа акупацыі Данецкай вобласьці:

     падкантрольная Ўкраіне

     дэакупаваная Ўкраінай

     акупаваная Расеяй з 7 красавіка 2014

     акупаваная Расеяй з 24 лютага 2022

Акупацыя

Акупацыя пачалася з уварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Данбаса ў красавіку 2014 года пасля акупацыі і анэксіі(en) Крыма Расейскай Федэрацыяй, шэрагу прарасейскіх выступаў ва Украіне і абвяшчэння «дзяржаўнага суверэнітэту» ДНР.

Ваенныя дзеяньні на Данбасе пачаліся 12 красавіка 2014 году, калі расейскія падразьдзяленьні пад кіраўніцтвам афіцэраў спэцслужбаў РФ захапілі ўкраінскія гарады Славянск, Краматорск і Дружкаўка, дзе расейскія дывэрсанты ўзброілі мясцовых калябарантаў зброяй, захопленай у Міністэрства ўнутраных справаў і прымалі іх у свае шэрагі. Ва ўмовах несупраціву мясцовых сілавікоў Украіны, а часам і адкрытага ўзаемадзеяньня, невялікія дэсантна-штурмавыя атрады расейскіх дыверсантаў у наступныя дні ўзялі пад кантролю Горлаўку й іншыя гарады Данецкай і Луганскай абласьцей.

21 лютага 2022 году прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні ДНР і ЛНР, а таксама падпісаў пагадненьні аб дружбе, супрацоўніцтве й дапамозе з рэспублікамі. Указы, у прыватнасьці, прадугледжваюць, што ўзброеныя сілы РФ павінны будуць «забясьпечваць падтрыманьне міру» на тэрыторыі ДНР і ЛНР да заключэньня пагадненьняў аб дружбе, супрацоўніцтве й узаемадапамозе.

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)

22 лютага 2022 году кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што права на сувэрэнітэт павінна паважацца ў адносінах да дзяржаваў, якія прадстаўляюць усіх людзей, якія пражываюць на іх тэрыторыі. На яго думку, з 2014 году Ўкраіна не адносіцца да такіх краінаў. У той жа дзень пагадненьні аб прызнаньні, супрацоўніцтве й узаемадапамозе рэспублік Данбаса ратыфікавалі абедзьве палаты Фэдэральнага сходу РФ, Дзярждума й Савет Фэдэрацыі, а таксама парлямэнты ДНР і ЛНР.

Ресейская Фэдэрацыя й ДНР спрабавалі замацаваць сваю акупацыю на ўсходзе Ўкраіны палітычнымі й эканамічнымі сродкамі, верагодна, спрабуючы інтэграваць гэтыя тэрыторыі ў існуючыя сэпаратысцкія рэспублікі ці стварыць новыя. З іншага боку, украінскія мірныя жыхары пачалі арганізоўваць рухі супраціву.

Глядзіце таксама

  • Расейская акупацыя Ўкраіны(en)
  • Анэксыя Крыма Расейскай Федэрацыяй(en)
  • Анэксыя Паўднёвай і Ўсходняй Украіны Расейскай Федэрацыяй(en)
  • Дзень супраціву акупацыі Крыма й Сэвастопаля(en)

Крыніцы

Tags:

Расейская Акупацыя Данецкай Вобласьці АкупацыяРасейская Акупацыя Данецкай Вобласьці Глядзіце таксамаРасейская Акупацыя Данецкай Вобласьці КрыніцыРасейская Акупацыя Данецкай ВобласьціАкупацыяДанецкДанецкая народная рэспублікаКраматорскРасейска-ўкраінская вайнаУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бел-чырвона-белы сьцягБеларускі клясычны правапісПарнаграфія ў БеларусіСьнярдвыЖанна д’АркЗолатаЮзэф Ігнацы КрашэўскіВікікрыніцыҐ1821МінардВікінавіныМаргарыта ЛатышкевічЛіцэнзіі Creative CommonsГімн БеларусіУпіцкі паветСкладАжынаДорыс ЛесінгСтральба з лукаМіжнародны стандартны кніжны нумарМарвін ХімэерБэнэдыкт I (папа рымскі)ВірусНаркамаўкаЛібіяДалас МэвэрыксТрояВіз ЭйрГіпстэрыЛетні часВорша (футбольны клюб)Бітва пад АўстэрліцамГомельская вобласьцьФранцішкане4 верасьняМоўная нормаHTMLАргазмВіньніцкая вобласьцьЁган Кройф1739СацыялізмЖорсткая парнаграфіяБайструкСтаніслаў МанюшкаНавуковая фантастыкаРоварГентылаМіхась ЧаротБразыліяІмёны ліцьвінаўКампанееўскі раёнСпліт-альбомРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуГерб КіеваВоінПрафэсарАндрэй МукавозчыкМэтра-Голдвін-МаерКітайМэрылэндНацыяналізмГорадняБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзя🡆 More