Данецк: горад ва Ўкраіне

Дане́цк (па-ўкраінску: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 роках — Юзаўка, у 1923 року — Троцк, у 1923—1941 і 1943—1961 роках — Сталіна) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Кальміўс.

Адміністрацыйны цэнтар Данецкай вобласьці. Плошча 570,7 км². Насельніцтва 927,2 тыс. чал. (2017). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.

Данецк
укр. Донецьк
Данецк
Данецк: Агульныя зьвесткі, Этымалёгія назвы, Гісторыя Данецк: Агульныя зьвесткі, Этымалёгія назвы, Гісторыя
Герб Данецку Сьцяг Данецку
Першыя згадкі: 1779
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Данецкая меская рада
Мэр: Аляксей Кулемзін[d]
Плошча: 570,7 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: Данецк: Агульныя зьвесткі, Этымалёгія назвы, Гісторыя 927 201 чал.
шчыльнасьць: 1624,67 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 622, 623
Паштовыя індэксы: 83000—83490
Нумарны знак: AH
Геаграфічныя каардынаты: 48°0′32″ пн. ш. 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417 37°48′15″ у. д. / 48.00889° пн. ш. 37.80417° у. д. / 48.00889; 37.80417
Данецк на мапе Ўкраіны
Данецк
Данецк
Данецк
Данецк: Агульныя зьвесткі, Этымалёгія назвы, Гісторыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт мескага галавы

Данецк — разьвіты мэгаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтар усходу Ўкраіны, г. зв. «шахтарская» сталіца.

Агульныя зьвесткі

  • Даўжыня з поўначы на поўдзень — 28 км;
  • Даўжыня з усходу на захад — 55 км;
  • Колькасьць раёнаў — 9;
  • Колькасьць пляцаў — 21;
  • Колькасьць вуліцаў, бульвараў, праспэктаў — 2200;
  • Агульная даўжыня вуліцаў — 2500 км;
  • Вадасховішчы — Кальміўскае вадасховішча (60 га), Данецкае мора (206 га);
  • Рэкі — 5: Кальміўс; Асмолаўка (13 км); Чарапашкіна (23 км); Скамарошка; Бахмутка.
  • Колькасьць тэрыконаў — 125.

Этымалёгія назвы

Места арымала сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласьці.

Гісторыя

Данецк: Агульныя зьвесткі, Этымалёгія назвы, Гісторыя 
Краявід Юзаўкі, 1912
  • 1779: заснаваньне сяла Аляксандраўка на месцы сучаснага Данецку.
  • 1869: валіец Джон Юз распачаў будову мэталюргічнага заводу з працоўным селішчам (пасадам) Юзаўка або Юзава; гэтая дата лічыцца афіцыйным заснаваньнем Данецку.
  • 1872: станцыя Канстантынаўскай чыгункі.
  • 1917: атрымаў статус места.
  • 1932: цэнтар вобласьці.
  • 1970: ЮНЭСКО прызнала Данецк найлепшым прамысловым местам у сьвеце.
  • 19782006: насельніцтва места перавышала 1 млн чалавек.

Насельніцтва

Рэальная колькасьць насельніцтва гораду значна адрозьніваецца ад насельніцтва ў межах ня толькі праз аглямэратыўнасьць, але і празь няўзгодненасьць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Ўсходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі места. Рэальнае насельніцтва гораду (без аглямэрацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.

  • 1926 — 174 тыс. чал.
  • 1939 — 474 тыс. чал.
  • 1959 — 708 тыс. чал.
  • 1971 — 891 тыс. чал.
  • 1991 — 1160,7 тыс. чал.
  • 2001 — 1033,4 тыс. чал.

Нацыянальны склад (2001):

N Нацыянальнасьць Колькасьць Агул. вага (%)
1 Расейцы 493 392 48,15
2 Украінцы 478 041 46,65
3 Беларусы 11 769 1,15
4 Грэкі 10 180 0,99
5 Габрэі 5087 0,50
6 Татары 4987 0,50
7 Армяне 4050 0,40
8 Азэрбайджанцы 2098 0,20
9 Грузіны 2073 0,20
Іншыя 13 001 1,27
Разам 1 024 678 100,00

Эканоміка

Эканоміку места складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб’ёмам вытворчасьці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, на якіх працуюць каля 180 тысячаў чалавек.

Прадпрыемствы па здабычы каменнага вуглю, чорнай і каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня (вытворчасьць горнага, мэталюргічнага і іншага абсталяваньня, лядоўняў, кабэля, ровараў і інш.), хімічнай (заводы: хімічных рэактываў, плястмасаў і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасьці.

Галерэя

Культавыя збудаваньні

Сучасная архітэктура

Месты-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Данецк Агульныя зьвесткіДанецк Этымалёгія назвыДанецк ГісторыяДанецк НасельніцтваДанецк ЭканомікаДанецк ГалерэяДанецк Месты-сябрыДанецк КрыніцыДанецк Вонкавыя спасылкіДанецк192319241941194319612017ГодГорадДанецкая вобласьцьКальміўсКіеўУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейГайла (імя)ДзеяслоўСтолінАпэрацыйная сыстэмаПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ВікінавіныТадзіяна КляшторнаяПрыдатак (мовазнаўства)Палітыка ВялікабрытанііДнестарБеласток — ГорадняЛанеўскія-ВоўкЖодзінВэб-дызайнМаркёрЭротыкаВіктар ШніпСловаЖалейка (зборнік)Апавядальны сказЗіновій ПрыгодзічСьцяг КанадыВялікабрытаніяЧорны сьпіс ЭўразьвязуМастацкая літаратураЛічэбнікЭякуляцыяФізычная падрыхтаванасьцьАтрад (біялёгія)Віктар ЖыбульЯзафат КунцэвічЕўняКрывічыМікола МятліцкіБазыліка Сьвятога ЭгідыяГарадзенская вобласьцьУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВікіпэдыяМустафа Кемаль АтатуркЛюдвік Канстантын ПацейПадвойнае пранікненьнеАлесь Савіцкі25 красавікаЯнка СіпакоўФранцыяШто й па моруДрама (аповесьць)Саюз пісьменьнікаў БеларусіУНІАНВялікі выбухАндрэй АлександровічКурыцаСадавінаТып (біялёгія)АмонімПаўночна-Заходні крайНямецка-савецкая вайнаШляхтаСпадчына (верш)АшмяныДыялёгБеларуская Вікіпэдыя.smПесьня пра зубраПаэтПарнаграфія ў ЧэхііГеральдыкаАдзёрБумонтА🡆 More