Дане́цк (укр.: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 гадах — Юзаўка, у 1923 годзе — Троцк, у 1923—1941 і 1943—1961 гадах — Сталіна) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Кальміус.
Данецк Донецьк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Адміністрацыйны цэнтр Данецкай вобласці (намінальна, фактычна — Краматорск). Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
З красавіка 2014 знаходзіцца пад кантролем прарасійскай часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Данецк — развіты мегаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтр усходу Украіны, г. зв. «шахцёрская» сталіца.
Горад арымаў сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласці.
Рэальная колькасць насельніцтва горада значна адрозніваецца ад насельніцтва ў межах не толькі праз агламератыўнасць, але і праз няўзгодненасць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Усходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі горада. Рэальнае насельніцтва горада (без агламерацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.
Нацыянальны склад (2001):
N | Нацыянальнасць | Колькасць | Агул. вага (%) |
---|---|---|---|
1 | Рускія | 493 392 | 48,15 |
2 | Украінцы | 478 041 | 46,65 |
3 | Беларусы | 11 769 | 1,15 |
4 | Грэкі | 10 180 | 0,99 |
5 | Яўрэі | 5087 | 0,50 |
6 | Татары | 4987 | 0,50 |
7 | Армяне | 4050 | 0,40 |
8 | Азербайджанцы | 2098 | 0,20 |
9 | Грузіны | 2073 | 0,20 |
Іншыя | 13 001 | 1,27 | |
Разам | 1 024 678 | 100,00 |
Эканоміку горада складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб'ёмам вытворчасці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, на якіх працуюць каля 180 тысяч чалавек.
Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугля, чорнай і каляровай металургіі, машынабудавання (вытворчасць горнага, металургічнага і іншага абсталявання, лядоўняў, кабеля, веласіпедаў і інш.), хімічнай (заводы хімрэактываў, пластмас і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасці.
Будзёнаўскі раён Варашылаўскі раён Калінінскі раён Кіеўскі раён Кіраўскі раён | Куйбышаўскі раён Ленінскі раён Пятроўскі раён Пралетарскі раён |
Горад паасобны на 9 адміністрацыйных раёнаў:
Ва ўсіх раёнах горада створаны раённыя саветы, якія падпарадкаваны Данецкаму гарадскому савету.
Футбольны клуб «Шахцёр» — пераможца кубка УЕФА 2009.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Данецк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.