Кіеў: сталіца Украіны

Кіеў (аг.-усх.-слав.: Кыѥвъ, укр.: Київ маўленне па-ўкраінску (i)) — сталіца і найвялікшы горад Украіны.

Размешчаны на Дняпры, у паўночнай частцы краіны. Насельніцтва (2022) — 2 950 702 чалавек.

Горад
Кіеў
укр.: Київ
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Кіеў: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Краіна
Каардынаты
Гарадскі галава
Заснаваны
482
Плошча
835,58  км²
Вышыня цэнтра
179 ± 0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 950 702 чалавек (2022)
Шчыльнасць
3299 чал./км²
Агламерацыя
3,65 млн. чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 44
Паштовыя індэксы
01000–06999
Аўтамабільны код
AA (да 2004: КА,КВ,КЕ,КН,КІ,KT)
Афіцыйны сайт
kyivcity.gov.ua (укр.)
Кіеў на карце Украіны
Кіеў (Украіна)
Кіеў
Кіеў (Украіна)
Кіеў

Цэнтр Кіеўскай вобласці і Кіева-Святошынскага раёна, але не ўваходзіць у іх склад як адзін з двух гарадоў дзяржаўнага падпарадкавання са статусам роўным вобласці (другі такі горад — Севастопаль).

Назва

Этымалогія

Паводле легенды пра заснаванне Кіева, назва горада паходзіць ад імя Кія — найстарэйшага з трох братоў, якія лічацца заснавальнікамі горада. Адна з гэтых легенд дайшла да нас у летапісе XII ст. «Аповесць мінулых гадоў».

У сагах Кіеў меў назву Koenugarðr. Назва «Kænugarður» (К’ёнугард) засталася за Кіевам у ісландскай мове.

Кіеў таксама меў цюркскую назву — «Манкермен» («вялікі горад»), «Ківа-Манкермен», якая існавала разам з першапачатковай назвай..

Украінскі этнограф М. В. Закрэўскі сцвярджаў, што згаданы Клаўдзіям Пталемеям «Азагарыум» знаходзіўся на месцы сучаснага Кіева. Ю. А. Кулакоўскі атаясамліваў з Кіевам Пталемееўскі «Метропаль», М. Ю. Брайчэўскі — «Сар».

Паводле арабскіх і персідскіх крыніц IXX стагоддзя адзін з дзяржаўных цэнтраў усходнеславянскіх утварэнняў меў назву Куявія (Куябія, Куяба). Найбольш лагічным з’яўляецца атаясамленне горада Куяба з Кіевам.

Правапіс

Кіеў: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
«Кіеўскі ліст» з фондаў бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта. На думку першаадкрывальнікаў, гэты ліст з’яўляецца найстарэйшым аўтэнтычным дакументам, напісаным на тэрыторыі Кіеўскай Русі і можа датавацца X стагоддзем нашай эры. Дакумент напісаны на яўрэйскай мове і змяшчае, магчыма, першыя згадкі пра Кіеў у форме Qiyyōb (іўр.: קייב).

У старажытнарускіх помніках назва горада запісвалася як ст.-слав: Кыѥвъ, дзе ы перадавала праславянскі гук *y, а ѥ — ётаваны гук [e] («є»). Такое напісанне доўгі час заставалася ў летапісах. Пазней, пасля спынення дзеяння закона другой палаталізацыі і зліцця гуку [ɨ] з [і] ў новы галосны пярэдне-сярэдняга раду [ɪ] з’яўляюцца напісанні Києвъ, ст.-слав: Кіевъ, а пасля ўтварэння «новага яця» — і «Кыѣвъ», «Киѣвъ», «Кіѣвъ». З упарадкаваннем украінскага правапісу XIX стагоддзя, калі за [ɪ] замацоўваецца літара и, а за [ji] з ётаванага «новага яця» — ї, напісанне набывае сучасную форму — Кіеў (укр.: Київ).

Пераклад назвы горада на англійскую мову (#KyivNotKiev)

2 кастрычніка 2018 года Міністэрства замежных спраў Украіны сумесна з Цэнтрам стратэгічных камунікацый «StratCom Ukraine» запусціла анлайн-кампанію «#CorrectUA», у межах якой будзе звяртацца да замежных СМІ з просьбай выправіць напісанне назвы горада Кіева на мовах гэтых краін (#KyivNotKiev).

З’явіліся першыя паведамленні пра выпраўленне напісання Кіева: у сваіх тэкстах пішуць Kyiv замест Kiev выданне BBC і The Guardian; лонданскі аэрапорт Лутан, аэрапорты Будапешта і Таліна, Бельгіі змянілі назву Kiev на Kyiv. У той жа час МАУ адмовіліся змяніць Kiev на Kyiv, патлумачыўшы, што Kiev з’яўляецца афіцыйнай транслітарацыяй Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту IATA.

16 верасня 2020 года англійская Вікіпедыя перайменавала артыкул пра Кіеў з «Kiev» у «Kyiv», аднак у той жа час некаторыя артыкулы з адпаведным айконімам застаюцца нязменнымі, у прыватнасці пра Кіеўскую Русь («Kievan Rus'»).

Гісторыя

Кіеў: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Сабор святога Міхаіла

За паданнем, у 55 г. апостал Андрэй, пад час свайго місіянерскага падарожжа ў скіфскія землі, быў уражаны прыгажосцю прыдняпроўскіх халмоў і, спыніўшыся на месцы будучага Кіева, узвёў тут крыж і прадказаў з’яўленне на гэтым месцы горада-аплота хрысціянскай веры. Цяпер на месцы гэтага крыжа пабудавана царква, названая ў яго гонар.

Горад узнік як цэнтральнае пасяленне ўсходнеславянскага племені палян. Археолагі спрачаюцца наконт даты яго заснавання. У 1982 г. быў адзначаны 1500-гадовы юбілей горада, зыходзячы з даных, за якімі ён існаваў ужо ў V стагоддзі. Але многія даследчыкі датуюць яго ўзнікненне не раней чым VII стагоддзем. Заснаванне горада прыпісваецца братам Кію, Шчэку, Хорыву і іх сястры Лебедзі.

З VIII стагоддзя горад быў заходнім фарпостам Хазарскага каганата. У некаторых дакументах Кіеў згадваецца пад назвай Самбат, што па-старажынтацюркску азначае «верхнія ўмацаванні».

Першыя летапісныя звесткі аб горадзе датуюцца 860 годам. Горад згадваецца ў сувязі з паходам Аскольда па даручэнні князя Дзіра на Царград. З другой паловы IX ст. (традыцыйная дата — 882 г.) у Кіеве ўсталёўваецца варажская дынастыя Рурыкавічаў. Горад уступае ў свой «залаты век», ператварыўшыся ў сталіцу старажытнарускай дзяржавы, вядомай пад назвай Кіеўская Русь. З пачатку X ст. горад пазбаўляецца ад хазарскай залежнасці.

У 988 г. кіеўскі князь Уладзімір увёў хрысціянства як афіцыйную рэлігію на Русі. Хрышчэнне кіеўлян адбылося 15 жніўня 988 г., на свята Успення. Першым кіеўскім мітрапалітам стаў св. Міхаіл, які ў 989 г. прыехаў у горад з Корсуні. У 1051 г. была заснавана Кіева-Пячэрская лаўра — найстаражытнейшы рускі манастыр. У гэтыя ж часы быў пабудаваны Сафійскі сабор. Першая палова XI ст. лічыцца часам найбольшага росквіту Кіева і Кіеўскай Русі.

З сярэдзіны XII ст. Кіеўская Русь трапляе ў перыяд феадальнай раздробленасці. Кіеў з’яўляецца сталіцай удзельнага княства. Падчас міжусобных войн Кіеў некалькі разоў быў разрабаваны валадарамі іншых удзельных княстваў.

Міжусобіцы прывялі да няздольнасці процістаяць знешнім пагрозам. 6 снежня 1240 г. (паводле Летапісу Аўрамкі — 19 лістапада) горад быў захоплены і разбураны мангола-татарскім войскам на чале з ханам Батыем.

У 1362 г., у выніку перамогі на Сініх Водах, Кіеў быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 г. горад з’яўляецца цэнтрам ваяводства. Першым кіеўскім ваяводай стаў Марцін Гаштоўт. У 1494 г. горад атрымаў Магдэбургскае права.

Пазбавіўшыся ад татарскай залежнасці, Кіеў, аднак, не пазбавіўся ад іх спусташальных набегаў. У 1482 г. горад быў разбураны крымскім ханам Менглі I Гірэем. У 1527 пасля чарговага набегу татараў адбылася бітва, у якой перамагло войска ВКЛ.

У 1569 г. Кіеў перайшоў да складу Польшчы. У 1632 г. Пётр Магіла, мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, заснаваў у горадзе першую ва Усходняй Еўропе праваслаўную акадэмію.

У 1648 г. горад быў заняты войскам казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага. У 1654 г. ён увайшоў да складу Расіі, што, пасля працяглай вайны, было замацавана Андрусаўскім мірам. У 1686 г. Кіеўская мітраполія была далучана да Маскоўскага патрыярхата.

У XIX ст. Кіеў становіцца буйным прамысловым і гандлёвым цэнтрам. У 1870 г. ён быў злучаны чыгуначнай сеткай, а ў 1892 г. у горадзе быў запушчаны першы ў Расіі і другі ў Еўропе трамвай.

У 1917 г., пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у горадзе была абвешчана Украінская цэнтральная рада, пазней у гэтым жа годзе — Украінская Народная Рэспубліка са сталіцай у Кіеве. У 1918 і, канчаткова, у 1920 гг. горад быў заняты Чырвонай арміяй і ўключаны ў склад Украінскай ССР, якая ў 1922 г. ўвайшла ў склад СССР. З 1934 г. Кіеў стаў сталіцай УССР.

Горад не мінулі масавыя рэпрэсіі сталінскага часу. На тэрыторыі сяла Быкоўня (цяпер у межах Дарніцкага раёна горада) знойдзена масавае (да 100 тысяч) пахаванне растраляных людзей.

Зранку 22 чэрвеня 1941 г. авіяцыя нацысцкай Германіі бамбардавала горад — менавіта гэтая бамбардзіроўка традыцыйна лічыцца першай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. Пад Кіевам Чырвоная Армія зазнала самае моцнае ў гэтай вайне паражэнне, страціўшы ў акружэнні больш за 600 тысяч чалавек. 19 верасня 1941 г. немцы ўвайшлі ў горад. Горад стаў цэнтрам генеральнай акругі, якая была далучана да рэйхскамісарыяту Украіна. За непрацяглы перыяд акупацыі нацысты адзначыліся шматлікімі злачынствамі, найбольш вядомае з якіх — масавы растрэл больш за 30 тысяч мірных жыхароў 2930 верасня 1941 г. ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах горада). 6 лістапада 1943 г. горад, амаль цалкам зруйнаваны, быў вызвалены ад нацыстаў. У 1961 г. Кіеву было прысвоена пачэснае званне горада-героя.

Горад хутка аднавіўся пасля вайны. У 1959 г. на базе ваеннага аэрадрома быў заснаваны грамадзянскі аэрапорт Барыспаль. У лістападзе 1960 г. быў адкрыты кіеўскі метрапалітэн.

У 1977 годзе ўкраінская студыя хранікальна-дакументальных фільмаў выпусціла фільм пра гісторыю Кіева.

У 1980 годзе ў Кіеве прайшлі футбольныя спаборніцтвы XXII Алімпійскіх гульняў. Да гэтага мерапрыемства быў пабудаваны новы стадыён, які месціць 84 тысячы гледачоў. Цяпер стадыён носіць імя Валерыя Лабаноўскага.

У 1986 годзе некаторыя раёны горада былі забруджаны радыеактыўным пылам як вынік Чарнобыльскай катастрофы.

У 2004 годзе кіеўская плошча Незалежнасці стала цэнтрам масавых выступленняў апазіцыйных сіл на чале з Віктарам Юшчанкам, вядомых як Аранжавая рэвалюцыя, якая завяршылася перамогай апазіцыі.

З лістапада 2013 па люты 2014 Кіеў стаў цэнтрам Еўрамайдана, падчас якога ў сутыкненнях з спецпадраздзяленнямі «Беркуту» ў цэнтры горада загінулі больш за сотню пратэстуючых і некалькі атрымалі цяжкія параненні.

Геаграфія

Размяшчэнне

Кіеў: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Краявід левабярэжнага Кіева

Кіеў размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Днепр, на абодвух яе берагах. Большая частка горада, у тым ліку гістарычны цэнтр, знаходзяцца на правым беразе. З поўначы i поўдню да горада прылягаюць буйныя вадасховішчы: адпаведна Кіеўскае i Канеўскае.

Кіеў знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Правабярэжная частка размешчана на Прыдняпроўскім узвышшы, якое прымыкае да Дняпра з захаду, i моцна адрозніваецца за рэльефам ад нізіннай левабярэжнай часткі.

Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы Палесся — зоне мяшаных лясоў, якія на поўдзень ад горада аступова пераходзяць у лесастэпы.

Клімат

Горад знаходзіцца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — самым цёплым месяцы — складае 24,8 °C, у самым халодным месяцы — студзені — мінус 4,6 °C. Абсалютны мінімум тэмпературы — мінус 32,2 °C — быў зафіксаваны 7 i 9 лютага 1929 г., абсалютны максімум — 39,4 °C — 31.7.1936 г. Сярэднегадавая колькасць ападкаў  — 649 мм, максімум ападкаў прыпадае на ліпень (88 мм), мінімум — на кастрычнік (35 мм). Узімку ў Кіеве ўтвараецца снежны покрыў, сярэдняя вышыня покрыву ў лютым — 20 см, максімальная — 440 см.

Клімат Кіева (норма 1981—2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 11,1 17,3 22,4 30,2 33,6 35,0 39,4 39,3 33,8 27,9 23,2 14,7 39,4
Сярэдні максімум, °C −0,9 0,0 5,6 14,0 20,7 23,5 25,6 24,9 19,0 12,5 4,6 0,0 12,5
Сярэдняя тэмпература, °C −3,5 −3 1,8 9,3 15,5 18,5 20,5 19,7 14,2 8,4 1,9 −2,3 8,4
Сярэдні мінімум, °C −5,8 −5,7 −1,4 5,1 10,8 14,2 16,1 15,2 10,2 4,9 −0,3 −4,6 4,9
Абсалютны мінімум, °C −31,1 −32,2 −24,9 −10,4 −2,4 2,4 5,8 3,3 −2,9 −17,8 −21,9 −30 −32,2
Норма ападкаў, мм 36 39 37 46 57 82 71 60 57 41 50 45 621
Крыніца: Надвор'е і клімат

Адміністрацыйны падзел

Кіеў: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Адміністрацыйны падзел Кіева

Горад падзяляецца на 10 раёнаў

Насельніцтва

У X—XII стст., падчас росквіту старажытнай Русі, Кіеў быў адным з буйнейшых гарадоў Еўропы з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек (па некаторых ацэнках — звыш 100 тысяч). У гэты час — для параўнання — у Лондане пражывала каля 35 тысяч чалавек, а ў найбуйнейшых нямецкіх гарадах — каля 20 тысяч.

Пасля татарскай навалы насельніцтва Кіева значна скарацілася. У канцы XVIII ст. у горадзе пражывала каля 30 тысяч чалавек.

Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў XIX ст. З сярэдзіны XIX ст. і да Першай Сусветнай вайны насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.

У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля Масквы і Ленінграда. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тысяч чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 1990-я гады, калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7 %) мужчын і 1 393 000 (53,3 %) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.

За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да XX ст. большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі перапісу 1897 г., у горадзе пражывала 56,6 % рускіх, 22,2 % ўкраінцаў, 12,7 % яўрэяў і 6,7 % палякаў. У XX ст. становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле апошняга перапісу, доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2 % (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5 %), а рускіх — 13,1 % (20,9 % у 1989 г.)

Сярод іншых нацыянальнасцей найбольш шматлікімі з’яўляюцца яўрэі (0,7 %), беларусы (0,6 %), палякі (0,3 %), армяне (0,2 %), азербайджанцы, татары, грузіны і малдаване (па 0,1 %).

  • 2007 года — 2 679 653 чалавек.

Музеі

Транспарт

Кіеў — буйны транспартны вузел рэгіёну і краіны. Шмат жыхароў Беларусі абіраюць пералёты праз Кіеў, а не Мінск ці рэгіянальныя аэрапорты Беларусі

Горад мае 2 вялікія аэрапорты: Кіеў, Барыспаль, апошні знаходзіцца за мяжой горада. Чыгуначны вузел, з галоўнай станцыяй Кіеў-пасажырскі, а ў межах горада курсуе гарадская электрычка.

Сярод гарадскога транспарту з 1960 года дзейнічае метрапалітэн, а таксама аўтобус, трамвай, тралейбус, фунікулёр, і амаль што самы масавы наземны транспарт Кіева — маршрутнае таксі.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Кіеў НазваКіеў ГісторыяКіеў ГеаграфіяКіеў Адміністрацыйны падзелКіеў НасельніцтваКіеў МузеіКіеў ТранспартКіеў Вядомыя асобыКіеў Гл. таксамаКіеў ЗаўвагіКіеў СпасылкіКіеўUk-Київ.oggАгульная ўсходнеславянская моваДняпроУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АстравецАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічЛеапольд ДэльпацэСпіс памерлых у 2024 годзеБарселонаФранцузская моваЧарніцыПраспект Пераможцаў (Мінск)Карлес ПучдэмонВалерый Станіслававіч МянжынскіКарэн БасБеларускі алфавітЯнка МаўрБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСяброўстваМікола ГусоўскіКрывічыКузьма ЧорныЛосьРаскіданае гняздо (п’еса)Лізавета IIВайна ў КарэіГрыбыВіктар Анатолевіч ШніпКаласы пад сярпом тваімМТБанкТэлебачаннеНясвіжскі палацава-паркавы комплексСонцаУладзімір Максімавіч КарчэўскіВіктар Міхайлавіч АнішчыкЧорны замак АльшанскіТурцыяКаўбасынэЯкуб КоласФранцішак БагушэвічПартызанскі праспект (Мінск)ПарыжБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіФілалагічны факультэт БДУМаладзечнаАлесь РазанаўВіктар КарамазаўУніяцтваМізуменапс бурыГрузкэ (Кралэвэцкі раён)Зямля пад белымі крыламіКамунальнік-ГрДУЛеанід Пятровіч ДанеліяПастава на каленяхХведар Хведаравіч ГурыновічПлошча Незалежнасці (Мінск)Карла ТальявініМірскі замакПеракладчыкТалмудДзень Зямлі6 верасняПубліцыстычны стыльVPNВялікая савецкая энцыклапедыяЛюдміла РублеўскаяУладзімір Ільіч ЛенінЗмітрок БядуляКіберпартызаныУладзімір Уладзіміравіч СаулічСетчаМікалай Канстанцінавіч ТалочкаАповесць мінулых часоўDolomedes fimbriatusДобрапісЗвонкі велярны выбухны зычныВасіль Іванавіч ІгнаценкаМэта🡆 More