Краматорск: горад у Данецкай вобласці Украіны

Крамато́рск (укр.: Крамато́рськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны.

Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на р. Казённы Тарэц (прыток р. Северскага Данца). Насельніцтва 208 000 чал. (2016).

Горад
Краматорск
укр.: Краматорськ
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краматорск: Гісторыя, Насельніцтва, Вядомыя асобы
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1868
Плошча
  • 77,36 км²
Вышыня цэнтра
177 м
Насельніцтва
  • 147 145 чал. (1 студзеня 2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
626(4)
Паштовыя індэксы
84300–84390
Афіцыйны сайт
Краматорск на карце Украіны ±
Краматорск (Украіна)
Краматорск
Краматорск (Данецкая вобласць)
Краматорск

З 11 кастрычніка 2014 г. горад фактычна з’яўляецца абласным цэнтрам Данецкай вобласці, дзе знаходзіцца Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя і іншыя абласныя ўстановы.

Гісторыя

Горад развіўся з пасёлка пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 г., да сучаснага даволі вялікага горада абласнога значэння, прамысловага цэнтра і транспартнага вузла.

Паходжанне назвы

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц з’явілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва змянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасць

Згодна з археалагічнымі звесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорска і яго бліжэйшых прадмесцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні і майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі неаліту, якія працягвалі існаваць і ў перыяд ранняй медзі. У прадмесцях Краматорску даследавана таксама Курганны магільнік металурга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 г. ўрад Расіі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысяч дзесяцін казацкай зямлі, на якіх было заснавана сяло Пятроўка. Пазней гэтыя землі былі прададзены высакароднаму роду Абаза, пасля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабэлькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую агламерацыю — Краматорск.

24 верасня 2008 г. прыняты сцяг і новы герб горада.

Краматорск: Гісторыя, Насельніцтва, Вядомыя асобы  Вонкавыя відэафайлы
Краматорск: Гісторыя, Насельніцтва, Вядомыя асобы  Захоп сепаратыстамі адмінбудынка ў Краматорску
Краматорск: Гісторыя, Насельніцтва, Вядомыя асобы 
Звяржэнне помніка В. І. Леніна ў Краматорску (17 красавіка 2015 г.)

12 красавіка 2014 г. выканкам і гараддзел міліцыі былі захоплены сепаратысцкім Народным апалчэннем Данбаса, а пазней горад абвешчаны часткай самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (афіцыйна забароненая ва Украіне, і з’яўляецца тэрарыстычнай). 5 ліпеня пад націскам урадавых войск, якія занялі Славянск, сепаратысты пакінулі кантрольна-прапускныя пункты ў Краматорску, пасля чаго горад быў узяты пад кантроль. У кастрычніку 2014 г. у Краматорск пераехала Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя.

10 лютага 2015 г. жылыя кварталы горада і аэрадром падвергліся абстрэлу з РСЗА з паўднёва-паўднёва-ўсходняга напрамку.

Насельніцтва

Паводле дадзеных перапісу 2001 года 31,06 % адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87 % — рускую, а 1,07 % — іншую.

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2 %, рускія — 26,9 %, беларусы — 0,7 %, а іншыя — 2,2 %.

Год Колькасць
1959 115 000
1972 157 000
Год Колькасць
1979 178 000
1987 198 000
Год Колькасць
1997 194 000
2014 162 811
Год Колькасць
2019 152 100
2022 147 145

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Заўвагі

  • Генпрокуратура объявила ДНР и ЛНР террористическими организациями
  • Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua Архівавана 31 ліпеня 2014.
  • а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 13. — С. 319.
  • Українська радянська енциклопедіяКиїв: Головна редакція УРЕ, 1959. — Т. 5. — С. 472. Праверана 4 красавіка 2024.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 255. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 446.
  • Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 4 красавіка 2024.
  • https://connecticut.news12.com/ukraine-aid-international-stamford-joins-ct-communities-providing-humanitarian-support-to-overseas-victims Праверана 25 мая 2023.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Краматорск, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Краматорск ГісторыяКраматорск НасельніцтваКраматорск Вядомыя асобыКраматорск Гарады-пабрацімыКраматорск ЗаўвагіКраматорск ЛітаратураКраматорск СпасылкіКраматорск2016Данецкая вобласцьСеверскі ДанецУкраінаУкраінская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рудня (Пухавіцкі раён)Юрась СвіркаУладзімір КараткевічАповесць мінулых часоўБарыс РагуляЗнак бядыСінільная кіслатаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАсочнікіТрыалізмАляксандр Мацвеевіч МатросаўВарэнскі раёнМезонСемятычыВадзім Кабанчук26 красавікаАперацыйная сістэмаАлесь БадакДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБеларускія татарыПадарожжа з ЖыгамонтамКапіталізмПадляшшаАсінаШтадлер МінскКірыла ТураўскіVPNАндрэй ГорватGoogle MapsРазбітае сэрца пацанаАляксей ДудараўПрыметнікСлабодка (Пухавіцкі раён)Міхась СтральцоўАляксандр БранцэвічСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаДзве душыМы, беларусыЯўхім Фёдаравіч КарскіПолымя (часопіс)ВялікдзеньКаленік МішкавічІзагаміяТалька (вёска)Наша Ніва (1906)Бу ВідэрбергСпіс народжаных у 2024 годзеАляксандр Мікалаевіч КосінецМікола ШабовічКыргызстанНіл ГілевічКлаўдзіа МантэвердзіЗалаты КупідонВадзянікСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБярозка (часопіс)Зянон Станіслававіч ПазнякВаенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавыАнтон Гадзімавіч МатолькаБеларуская фантастычная прозаБеларуская ВікіпедыяПедру I (імператар Бразіліі)Атамная арбітальVII Усебеларускі народны сходЭгідзіюс БанёнісКот свойскіЯўгенія ЯнішчыцРэвалюцыйнае дзеяннеТрагедыя ў НалібокахВярба размарыналістаяУніверсітэт ТунцзіВыручка🡆 More