Мікола Шабовіч

Мікола Шабовіч (Мікалай Віктаравіч Шабовіч; 4 студзеня 1959, вёска Бадзені, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 16 лістапада 2021) — беларускі паэт, паэт-перакладчык, філолаг і педагог.

Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2008). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998).

Мікола Шабовіч
Мікола Шабовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 студзеня 1959(1959-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 2021(2021-11-16) (62 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, філолаг, педагог
Мова твораў беларуская
Дэбют 1976
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Адукацыя

У 1966—1974 гг. вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Дзягілі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1974—1976 гг. вучыўся і скончыў сярэднюю школу № 1 горада Мядзел.

У 1977—1981 г. вучыўся і скончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». На першым курсе інстытута выкладчыкам у Міколы Шабовіча быў вядомы мовазнавец Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі.

Працоўная дзейнасць

Працаваў у 1981—1986 гг. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна.

Пасля заканчэння аспірантуры (1989) выкладаў з 1989 года беларускую мову ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэта імя Максіма Танка (БДПУ). Па сумяшчальніцтве ў 1992—2002 гг. працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філалагічных навук (2004). У 2008 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.

Да смерці працаваў на пасадзе дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, а таксама на пасадзе дацэнта кафедры сучасных еўрапейскіх моў БНТУ. Даследаваў аказіянальную лексіку ў мастацкіх тэкстах. Аўтар больш як 50 навуковых артыкулаў і манаграфіі «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» (2013). Сфера навуковых інтарэсаў — лексікалогія і дэрываталогія.

Памёр 16 лістапада 2021 года ад наступстваў COVID-19.

Творчасць

Мікола Шабовіч 
Мікола Шабовіч у час афіцыйнай прэзентацыі сваёй кнігі «Прыколы ад Міколы» на XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 14 лютага 2015 г.

Ствараў вершы на беларускай мове. Першы верш Міколы Шабовіча быў надрукаваны ў 1976 годзе ў раённай газеце «Нарачанская зара». Свой першы зборнік вершаў «Сэрцатрасенне» аўтар падаў у выдавецтва «Мастацкая літаратура» ў 1980-я гг., але з-за адмоўнай рэцэнзіі Рыгора Яўсеева зборнік не быў надрукаваны тады, што сам Шабовіч пазней прызнаў за рацыянальнае. Сваю першую падборку з 17 вершаў пад назвай «Каб вымавіць: „Люблю!“» Мікола Шабовіч апублікаваў у калектыўным зборніку «Крыло» (1984).

Аўтар паэтычных зборнікаў:

  • «Дом» (1996),
  • «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996),
  • «Падары мне сваю адзіноту» (2002),
  • «Мая надзея» (2006),
  • «Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні» (2008),
  • «Прыколы ад Міколы» (2015),
  • «Маладыя мроі маладога лета» (2017).

Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філасофская. Яна акумулюе як трагедыйнасць нашага часу, так і імгненні шчасця, радасць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасці — гэта тэма кахання, светлае пачуццё да жанчыны. Акрамя таго паэт напісаў шмат прачулых вершаваных твораў пра свой родны Мядзельскі край, яскравыя літаратурныя пародыі, эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру, гумарыстычныя вершы.

На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзмітрый Мінько і іншыя. Некаторыя з іх гучалі на Нацыянальным фестывалі беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне і Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». З песняй «Я чакаю цябе» (словы Міколы Шабовіча, музыка Алены Атрашкевіч) Таццяна Валахановіч перамагла ў 2015 годзе на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне. 30 песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазітар Мікалай Адамавіч Яцкоў. Песня «Пад небам Радзімы» (словы Міколы Шабовіча, музыка Дзмітрыя Пятровіча) з 2017 г. увайшла ў рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча (Беларусь).

Мікола Шабовіч — аўтар слоў гімна (2014) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Спрыяў развіццю маладых беларускіх паэтаў і празаікаў — удзельнікаў літаратурнай суполкі «Крокі».

Са снежня 1998 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, а пасля Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе ў апошнія гады жыцця быў членам праўлення Саюза і старшынёй бюро секцыі сатыры і гумару. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2000 года.

Паэтычныя пераклады

У апошнія гады жыцця актыўна працаваў як перакладчык. Перакладаў на беларускую мову творы рускіх паэтаў — Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна, Канстанціна Бальмонта, Ігара Грыгор’ева, Мікалая Рубцова, Анатоля Аўруціна, Юрыя Фатнева, Валянціны Паліканінай, Таццяны Лейкі і інш.

Узнагароды

  • Кніга гумару «Хор болей не спявае» адзначана ў 2009 г. літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» як лепшая кніга 2008 года ў намінацыі «Сатыра і гумар».
  • Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014) і нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» (2014).
  • 19 лістапада 2015 г. у Санкт-Пецярбургу ў ІРЛІ РАН (Пушкінскі Дом) на Другіх літаратурных чытаннях «Слова. Айчына. Вера» (2014, 2015) у ходзе міжнароднай навуковай канферэнцыі «Руская літаратура і праблемы этнакансалідацыі народа» быў узнагароджаны памятным медалём «Паэт і воін Ігар Грыгор’еў (1923—1996)» паводле рашэння Фонду памяці паэта Ігара Грыгор’ева — за вялікі ўклад у захаванне і развіццё культуры, рускай славеснасці, традыцый патрыятычнага выхавання, а таксама за вывучэнне і папулярызацыю творчай спадчыны Ігара Грыгор’ева (у т.л. пераклады яго паэзіі на беларускую мову).

Навуковыя публікацыі

Кнігі

  • Шабовіч, М. В. Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі / М. В. Шабовіч. — Дапаможнік. — Мінск : БДПУ, 2007. — 54 с.
  • Шабовіч, М. В. Беларуская мова і культура маўлення: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — 46 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Сучасная беларуская мова: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — 47 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія / М. В. Шабовіч; навук.рэд. П. А. Міхайлаў. — Мінск : Логвінаў, 2013. — 198 с.

Артыкулы

  • Шабовіч, М. В. Сустрэча з пісьменнікам як сродак выхавання моладзі / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2005. — № 7. — С. 94.
  • Шабовіч, М. В. «Беларускай душы матыў…»: Грамадзянская лірыка Навума Гальпяровіча / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2005. — № 11. — С. 121—123.
  • Шабовіч, М. В. Некаторыя выпадкі множнай матывацыі аказіянальных лексем у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Пісьменнік — мова — стыль: Матэрыялы ІІІ Міжнарод. навук. канф., Мінск, 29-30 верасня 2005 г. / Бел. дзярж. ун-т. — Мінск, БДУ, 2005. — С. 220—223.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальныя дзеясловы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Пісьменнік — мова — стыль: Матэрыялы ІІІ Міжнарод. навук. канф., Мінск, 29-30 верасня 2005 г. / Бел. дзярж. ун-т. — Мінск, БДУ, 2005. — С. 223—226.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя назоўнікі, утвораныя спосабам чыстага складання, у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі: Матэрыялы Міжнарод. навук. канф. / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 19-20 лістапада 2005 г. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — С. 303—306.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя прэфіксальна-суфіксальныя дзеясловы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі слвавянскіх моў: Зб. нав. артыкулаў. — Мазыр, УА МДПУ. — 2006. — С. 80-83.
  • Шабовіч, М. В. «Як песня…» (Развагі пра паэзію Міхася Башлакова) / М. В. Шабовіч // Полымя. — 2006. — № 9. — С. 199—203.
  • Шабовіч, М. В. Адценні колераў і не толькі…: Аказіянальныя прыметнікі-кампазіты з падпарадкавальнымі адносінамі асноў у беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2007. — № 3. — С. 19-21.
  • Шабовіч, М. В. «Хай будзе свята…» (Штрыхі да творчага партрэта Навума Гальпяровіча) / М. В. Шабовіч // Маладосць. — 2007. — № 9. — С. 101—108.
  • Шабовіч, М. В. «І прагне нематы стамлёная душа..» (рэцэнзія на зборнік вершаў І. Пракаповіча «Луска вечнасці») / М. В. Шабовіч // ЛіМ. — 2007. — 19 кастрычніка.
  • Шабовіч, М. В. АБВЕСКАВАЦЬ-АШЛЮБАВАЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 48-49.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя складана-нульсуфіксальныя прыметнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. — Мінск: БДПУ, 2009. — С. 170—173.
  • Шабовіч, М. В. БАГАТАДУМНА — БЯСХЛЕБНА: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2009. — № 12.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя складана-нульсуфіксальныя назоўнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч //Сёмыя Танкаўскія чытанні. Да 95-годдзя Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка: зб. навук. арт. — Мінск : БДПУ, 2010. — С. 242—244.
  • Шабовіч, М. В. Аўтарская словатворчасць як адна з крыніц узбагачэння лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы / М. В. Шабовіч // Весці БДПУ. — 2010. — № 3. — С. 66-70.
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя суфіксальныя прыметнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: Зб. навук. артыкулаў да 60-годдзя П. А. Міхайлава.- Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 280—282.
  • Шабовіч, М. В. ВАЛАЦУЖЫЦЬ-ГУСЛЯРЫЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2010. — № 12.- С. 42-43.
  • Шабовіч, М. В. Назоўнікі-наватворы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя: прэфіксальныя, прэфіксальна-суфіксальныя і прэфіксальна-нульсуфіксальныя лексемы / М. В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: Зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Права і эканоміка, 2011. — С. 245—247.
  • Шабовіч, М. В. ДАЙЛІДЗІЦЬ-ЖЫЦЦЯВЕЯЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2012. — № 4. — С. 56-57.
  • Шабовіч, М. В. ЗААГНІЦЬ — З’ЯРМІЦЬ: Аказіянальная лексіка 20-х — 30-х гг. ХХ ст. / М. В. Шабовіч // Роднае слова. — 2013. — № 4. — С. 39-40.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Мікола Шабовіч БіяграфіяМікола Шабовіч ТворчасцьМікола Шабовіч УзнагародыМікола Шабовіч Навуковыя публікацыіМікола Шабовіч ЛітаратураМікола Шабовіч СпасылкіМікола Шабовіч16 лістапада195920214 студзеняБадзеніКандыдат філалагічных навукМядзельскі раёнМінская вобласцьПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

SandvineАдам ГлобусУННВНёманАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМагіла льва (паэма)Юрка ГолубДзікае паляваннеМастацкі стыльМарыя Магдалена РадзівілВялікая Айчынная вайнаАляксей ДудараўПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінЯнка БрыльЯн БаршчэўскіКнігаўкаМіхась БашлакоўУльяна ЦвярскаяOnliner.byАртур ВольскіГісторыя БеларусіНазоўны склонАлаіза ПашкевічСяргей Аляксандравіч ПадсасонныБеларуская міфалогіяКрыжакіМаскваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСеутаНовы Двор (Шчучынскі раён)Старажытнаруская моваПятрусь БроўкаКрывічыНіна Іосіфаўна МацяшФранцыск СкарынаГерб АстраўцаМечыслаў ПароўскіРэпартажВацлаў ЛастоўскіМарыя АнтуанетаБелсатЛідская раўнінаТры чарапахі (песня)АльгердЭўкарыётыСказБурыкыКамянецкая вежаПаца-ВацаАлег Антонавіч ЛойкаСвабодныя матэрыялыКунілінгусГаспадарчыя заняткі беларусаўБарыс Іванавіч СачанкаУніверсітэт Святога ТомасаПадарожжа з ЖыгамонтамМіхась ЛынькоўРасіяКапялюшБеларуская Народная РэспублікаВіцебская вобласцьНароўляКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўВіктар КазькоГербы гарадоў БеларусіКіеўская РусьЛітаратурныя жанрыВерасВожык (часопіс)Інстытут беларускай культурыЮрый Анатольевіч РыдкінПулемецкае возера🡆 More