Міхась Пазнякоў: беларускі паэт, перакладчык, крытык, мовазнавец

Міхась (Міхаіл Паўлавіч) Пазнякоў (нар.

24 студзеня 1951; в. Заброддзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец.

Міхась Пазнякоў
Міхась Пазнякоў: Біяграфія, Творчасць, Узнагароды
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 студзеня 1951(1951-01-24) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, празаік
Мова твораў беларуская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія

У 1977 скончыў філалагічны факультэт БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады працаваў рабочым на Мінскім заводзе шасцерняў, пазней настаўнічаў у Бярэзінскім раёне і ў Мінску. У 1978 годзе залічаны на працу ў Інстытут мовазнаўства, дзе браў удзел у распрацоўцы 2-томных «Русско-белорусского словаря» і «Беларуска-рускага слоўніка», распрацаваў і выдаў вялікі «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988).

Міхась Пазнякоў: Біяграфія, Творчасць, Узнагароды 
Міхась Пазнякоў (у цэнтры) на XXIV Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 12 лютага 2017 г.

З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 1984—2000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года ў часопісе «Нёман», да мая 2008 — намеснік галоўнага рэдактара, у 2008—2009 — галоўны рэдактар. Адначасова быў намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года — сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення.

Творчасць

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш.

Выйшлі кніжкі вершаў для дарослых: «Колер радасці» (1988), «Час надзеі» (1991), «Крутит время свои жернова» (2004), «Любі і помні» (2006), «Святое правіла…» (2008).

Пераклаў на беларускую мову кніжкі «Дапаможаш ты — табе дапамогуць» (афганскія народныя казкі), «Залатая ракавінка» (кітайскія народныя казкі), «Дванаццаць месяцаў» С. Маршака, «У заапарку» М. Гелера, раманы С. Лагерлёфа «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», В. Скота «Квенцін Дорвард», М. Сервантэса «Дон Кіхот», некаторыя творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Л. Махмудава, X. К. Андэрсена, братоў Грым і іншых.

Узнагароды

  • літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996),
  • тры рэспубліканскія літаратурныя прэміі «Лепшая кніга года»,
  • прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
  • прэмія міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,
  • медаль Францыска Скарыны (2011),
  • Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Міхась Пазнякоў БіяграфіяМіхась Пазнякоў ТворчасцьМіхась Пазнякоў УзнагародыМіхась Пазнякоў ЛітаратураМіхась Пазнякоў СпасылкіМіхась Пазнякоў195124 студзеняБыхаўскі раёнЗаброддзе (Чарнаборскі сельсавет)КрытыкМагілёўская вобласцьМовазнавецПаэтПеракладчыкПразаік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Бярозка (часопіс)Спакойнага шчасця не зычу нікомуМарыя Аляксандраўна КісялёваАнхела Эспіноса РуісЮрась ШамецькаЗычныяСэрца на далоніПатрыятызмОрдэн Дружбы народаў (СССР)Гісторыя БеларусіМікола МаляўкаВасіль ЗуёнакВасіль Іванавіч ІгнаценкаФранцыяБеларуская літаратураАлесь Мікалаевіч КарлюкевічДзеяслоўМіхась ПазнякоўДзень ЗямліСмаленскСССРНацыянальная акадэмія навук БеларусіПраспект Незалежнасці (Мінск)Ігар Хведаравіч СідарукБелазарВасіль Андрэевіч МялешкаЛідаМіхась ДаніленкаІранЛонданСтокватэрны домГлебаПлошча Незалежнасці (Мінск)АфарызмЛос-АнджэлесШчасцеПаўночна-Заходні крайКарусь КаганецМарк ШагалВялікае Княства ЛітоўскаеСлуцкі поясОршаІнструкцыя па транслітарацыіВіктар Міхайлавіч АнішчыкАўстраліяЯпоніяГарады КыргызстанаХатынская аповесцьДзеепрыслоўеГражына (паэма)РэмІмануіл КантСказЧабор звычайныТаіса Мікалаеўна БондарНіл ГілевічРэфармацыяНавуковы стыльАляксандр БаршчэўскіХасан НасралаКуфарНіжнехапёрскі прыродны паркІгар Міхайлавіч ПракаповічСцяпан Мацвеевіч ВалансевічПісьменнікМы, беларусыОскарБіяграфіяАндрэй Дзмітрыевіч Крачкоў23 красавіка1944🡆 More