Расейская Акупацыя Беларусі

Расейская акупацыя Беларусі — фактычная акупацыя Расеяй тэрыторыі Беларусі, адкрытая дэманстрацыя якой адбылася 24 лютага 2022 году, калі расейскія войскі ўварваліся ва Ўкраіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Расейская акупацыйная адміністрацыя — марыянэткавы рэжым Лукашэнкі, яе кіраўнік, абвешчаны «прэзыдэнтам» — Аляксандар Лукашэнка. Адзін з галоўных захадаў уладаў Расеі (Расейскай імпэрыі, СССР, Расейскай Фэдэрацыі) і яе акупацыйных адміністрацыяў у розныя часы — бесперапынная гвалтоўная русіфікацыя беларусаў.

Гісторыя

Тэрмін «расейская акупацыя Беларусі» ўпершыню зьявіўся ўвосень 1917 году, для папярэдняй формы Беларускай дзяржаўнасьці — Вялікага Княства Літоўскага — акупацыяй сталі падзелы Рэчы Паспалітай і заняцьце тэрыторыі краіны войскамі Расейскай імпэрыі. Продкі беларусаў — ліцьвіны — змагаліся з расейскім панаваньнем у паўстаньні 1794 году пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі, вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў, нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў пад камандаю Кастуся Каліноўскага і шматлікіх лякальных выступленьнях. А ў 1881 годзе шляхціч Ігнат Грынявіцкі, выконваючы прысуд «Народнай волі», забіў маскоўскага гаспадара Аляксандра II.

Вызначальныя словы пра расейскую акупацыю ў сваім запавеце беларускаму народу — «Лістах з-пад шыбеніцы» — выказаў Кастусь Каліноўскі:

Расейская Акупацыя Беларусі  Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе Расейская Акупацыя Беларусі 

Па распадзе Расейскай імпэрыі і ўтварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі першыя паўстаньні супраць расейскіх бальшавікоў, якія спрабавалі захапіць этнічную тэрыторыю беларусаў, адбыліся ў сакавіку — верасьні 1918 году — на Амсьціслаўшчыне, Аршаншчыне, Віцебшчыне і Полаччыне. У лістападзе таго ж году выбухнула Вяліскае паўстаньне, у якім удзельнічалі дзясяткі тысячаў чалавек. Яно перакінулася на сумежную Смаленшчыну (Парэцкае паўстаньне). У сакавіку — красавіку 1919 году паўстаньні прайшлі ў ваколіцах Гомля, Кармы, Рагачова, Рэчыцы, Нясьвіжу, Міру, Слуцку, Старобіна ды іншых местаў і мястэчак. Антыбальшавіцкія паўстаньні працягнуліся ў 1920 годзе, найбольшым зь іх выявілася Койданаўскае паўстаньне, калі ў ліпені чатыры дні трымалася Койданаўская самастойная рэспубліка. У лістападзе — сьнежні таго ж году Рада Случчыны, узначаленая беларускімі сацыялістамі-рэвалюцыянерамі, узьняла 10 тысячаў чалавек і арганізавала іх у два палкі, якія месяц трымалі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасьцях. У 1921 годзе на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі партызанскія аддзелы (агулам 3,5 тысячы чалавек).

З утварэньнем Беларускай ССР і абвяшчэньнем беларусізацыі, якая на пачатку станаўленьня савецкай улады мусіла выгадна адрозьніваць яе ў вачах беларусаў ад уладаў Расейскай імпэрыі, адкрытая дэманстрацыя акупацыі адбылася зь зьнішчэньнем нацыянальных элітаў і аднаўленьнем палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі ў другой палове 1930-х гадоў. У 1944—1957 гадох узброенае змаганьне з расейска-савецкімі акупантамі за аднаўленьне незалежнасьці Беларусі вяла партызанская арганізацыя Чорны кот, у 1946—1949 гадох дзейнічаў падпольны Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі.

Распад СССР і аднаўленьне незалежнасьці Беларусі ў 1990 годзе прыпыніла пэрыяд расейскай акупацыі краіны за савецкім часам. Аднак фактычнае аднаўленьне акупацыі адбылося ў 1995 годзе — з усталяваньнем прарасейскага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, калі супрацоўнікі сілавых структураў, фармальна падкантрольныя абранаму ў 1994 годзе першаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку (44,82% галасоў у першым туры, 80,1% галасоў у другім туры — па тым, як на тэледэбатах зь Вячаславам Кебічам, у адрозьненьне ад суперніка, які выступаў безь якіх-кольвек значкоў, Лукашэнка начапіў на пінжак значок зь беларускім нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам, хоць раней насіў чырвона-зялёны дэпутацкі значок БССР), зьбілі і вывелі з парлямэнту 19 дэпутатаў ад нацыянальных беларускіх сілаў, што галадавалі на знак нязгоды з ініцыяваным Лукашэнкам рэфэрэндумам, які парушаў канстытуцыю і законы і фактычна зьняважыў беларускую нацыю, пераламаў ёй хрыбет. Паводле Сяргея Дубаўца, канчатковае афармленьне акупацыі адбылося ў 1996 годзе, калі рэжым Лукашэнкі пры вызначальным удзеле ўладаў Расеі правёў поўны захоп улады. Па гэтых падзеях у краіне пачало дзейнічаць Беларускае Вызвольнае Войска (Беларускае Нацыянальна-Вызвольнае Войска). Разам з тым, праз гібрыдны характар самой акупацыі, а таксама брак азначэньня сытуацыі ў краіне як «расейскай акупацыі» з боку міжнароднай супольнасьці (у тым ліку Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўрапейскага Зьвязу) і пэўныя захады, скіраваныя на дызарыентацыю беларускага грамадзтва (г. зв. «мяккая беларусізацыя», якая мела падобныя мэты да бальшавіцкай беларусізацыі 1920-х гадоў — выявіць усе цэнтры беларускай актыўнасьці і пачаць супраць іх тэрор і татальную русіфікацыю), большасьць беларусаў абралі мірны, пераважна палітычны шлях змаганьня, які дасягнуў найбольшага ўздыму падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня ў 2020 годзе, на якія рэжым Лукашэнкі адказаў забойствамі і масавымі катаваньнямі беларусаў. 17 красавіка 2021 году ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў». 21 красавіка кіраўнік Расеі Ўладзімер Пуцін згадаў пра Беларусь у кантэксьце нібыта прадухіленай з удзелам ФСБ спробы зрынаньня рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расеяй тэрыторыю, на якой Расея будзе вызначаць, што ёсьць дзяржаўным пераваротам, а што — не.

24 лютага 2022 году Дзяржаўная пагранічная служба Ўкраіны засьведчыла, што расейскія войскі атакавалі дзяржаўную граніцу ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, тым часам кіраўнік расейскай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі Лукашэнка ня стаў зьняпраўджваць гэтых фактаў, заявіўшы толькі, што беларускія войскі «не бяруць ніякага ўдзелу ў расейскай спэцапэрацыі ў Данбасе». Па чым дадаў, што «нашых войскаў там няма. Але калі трэба будзе, калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расеі — яны будуць». У той жа дзень з аэрадрома ў Баранавічах а 13:05 вылецелі чатыры зьнішчальнікі Су-35С. У Кіеўскай вобласьці расейскія войскі пайшлі на прарыў дзяржаўнай граніцы з тэрыторыі Беларусі. Ваенная тэхніка агрэсара зайшла праз пункт пропуску «Вільча». 27 лютага 2022 году Лукашэнка прызнаў, што з тэрыторыі Беларусі запусьцілі ракеты па Ўкраіне.

27 лютага 2022 году ў рэчышчы партызанскага змаганьня з расейскімі акупантамі, якія выкарыстоўваюць чыгуначныя шляхі Беларусі дзеля транспартаваньня зброі і падвозу паліва ва Ўкраіну, адбыліся атакі на сэрвісы продажу квіткоў і ўнутраныя сыстэмы Беларускай чыгункі. У выніку рух цягнікоў часткова перавялі ў ручны рэжым працы. Дыспэтчарскую цэнтралізацыю «Нёман» зрабілася непрыдатнай, спыніла працу спадарожнае праграмнае забесьпячэньне. Адказнасьць за блякаваньне сыстэмаў Беларускай чыгункі ўзяла на сябе групоўка «Кібэрпартызаны». Чарговая атака на сыстэмы аўтаматызацыі Беларускай чыгункі адбылася ўдзень 2 сакавіка: перасталі функцыянаваць сыстэма ГВР (Графік выкананага руху), «Нататнік кіраўніка», «Абанэнцкі пункт», аўтаматызаваная сыстэма «Аўтадыспэтчар» ды іншае спадарожнае праграмнае забесьпячэньне, праз уплыў на сыстэму ДЦ «Нёман» — пайшлі праблемы з рухам цягнікоў. Адказнасьць за яе таксама ўзялі на сябе хакеры з групоўкі «Кібэрпартызаны». Таксама 1 сакавіка зьявілася паведамленьне ініцыятывы BYPOL пра тое, што на чыгунцы зьнішчылі прынамсі дзьве шафы СЦБ — прылады, якія кіруюць сыгналізацыяй, цэнтралізацыяй і блякаваньнем руху на чыгунцы. Гэта парушыла працу сьвятлафораў і стрэлкавых пераводаў, заблякавала рух на адпаведных дзялянках чыгункі. Таксама на дзялянцы абслугоўваньня Магілёўскага аддзелу БЧ правялі закарочваньне рэйкавых ланцугоў. Намесьнік міністра ўнутраных справаў рэжыму Лукашэнкі Генадзь Казакевіч паведаміў 2 сакавіка пра тры факты падпалу рэлейных шафаў і блякаваньня чыгуначных шляхоў на тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцей. Падкантрольны Лукашэнку Сьледчы камітэт заявіў пра затрыманьне мінімум чатырох чалавек, якіх падазраюць у зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў з зброяй (на 9 сакавіка — схапілі восем меркаваных рэйкавых партызанаў). Па партызанскіх дывэрсіяў на чыгунцы каля Стоўпцаў у гэтае места прыбылі супрацоўнікі ГУБАЗіК, якія затрымліваюць з зброяй мясцовых і б’юць проста ў пастарунку міліцыі. Паводле ініцыятывы BYPOL, 16 сакавіка на перагоне Даманава — Лясная (Берасьцейскі аддзел) партызаны зьнішчылі прылады аўтаматыкі і тэлемэханікі СЦБ, а на перагоне Фарынава — Загацьце (Віцебскі аддзел) — рэлейную шафу СЦБ, што парушыла графік руху цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэньня.

12 сакавіка 2022 году Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь лістом да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага: «Хачу падкрэсьліць, што беларускі народ цярпіць падвойную акупацыю. З аднаго боку, рэжым Лукашэнкі, нелегітымны пасьля рэфэрэндуму ў траўні 1995 г.; пасьля ж г.зв. „выбараў“ у 2020 годзе краіна была ператворана ў канцлягер. Зь іншага боку, ёсьць рэжым Пуціна, які задоўга да жніўня 2020 году стаў адзінай падтрымкай Лукашэнкі».

14 сакавіка 2022 году лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазьняк выступіў з заклікам рыхтавацца да рашучага павароту беларускіх вайсковых аддзелаў на абарону Айчыны супраць расейскіх інтэрвэнтаў.

16 сакавіка 2022 году Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) на чале з Паўлам Латушкам выступіла з заявай, у якой назвала Беларусь часова акупаванай тэрыторыяй і заклікала міжнародную супольнасьць даць адпаведную праўную ацэнку. НАК лічыць, што ў выніку прызнаньня міжнароднай супольнасьцю факту акупацыі Беларусі Расейскай Фэдэрацыяй «стане магчымым эфэктыўнае прасоўваньне наступных прынцыповых пытаньняў», і пералічвае іх у сваёй заяве:

  • Аб захаваньні тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Беларусі. Міжнароднае прызнаньне Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй ёсьць важным прэвэнтыўным захадам дзеля абароны сувэрэнітэту краіны, бо ўсякія магчымыя дзеяньні акупантаў, скіраваныя на зьмену юрыдычнага статусу акупаванай тэрыторыі ня будуць мець ніякай сілы з пункту гледжаньня міжнароднага права, якое абавязвае акупантаў безумоўна яе пакінуць.
  • Аб прадухіленьні разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі і стварэньня пагрозаў рэгіянальнай бясьпецы.
  • Аб ацэнцы ўсякай актыўнасьці грамадзянаў Беларусі ў супрацьстаяньні рэжыму Лукашэнкі і расейскай акупацыі як дзеяньняў, якія зьдзяйсьняюцца ў рамках нацыянальна-вызвольнага руху ў абарону сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны.
  • Аб пазбаўленьні марыянэткавага ўраду Лукашэнкі міжнародна-праўнай суб’ектнасьці і аб прыпыненьні ўдзелу Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ ды іншых) — да спыненьня акупацыі і дэмакратычнага фармаваньня новага ўраду.
  • Аб сынхранізацыі санкцыяў у дачыненьні да Расеі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыі магчымасьцяў для Расеі ў абходзе санкцыяў празь Беларусь і выкарыстаньні краіны як афшорнай зоны.

17 сакавіка 2022 году Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з 27 амбасадарамі краін ЭЗ у Жэнэве, якія прадстаўляюць свае краіны ў ААН, выступіла з заклікам да іх:

  • вызнаць Беларусь як краіну дэ-факта часова акупаванай Расеяй;
  • прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу ў зьвязку з падзеямі ва Ўкраіне;
  • неадкладна адрэагаваць на катаваньні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрыманьня палітычных вязьняў.
  • падтрымаць працу міжнароднай плятформы ў зборы довадаў злачынстваў рэжыму і падтрымаць беларускіх праваабаронцаў.

У ліпені 2022 году адзначалася, што хоць асобныя палітыкі і парлямэнтары заходніх краінаў і Ўкраіны заяўлялі пра акупацыю Беларусі Расеяй, аднак ніводная з адпаведных краінаў не засьведчыла расейскую акупацыю Беларусі фармальна — на афіцыйным узроўні. 30 жніўня 2022 году кіраўнік Міністэрства замежных справаў Летувы Габрыелюс Ланбсбергіс заявіў, што азначыў бы Беларусь як «часткова акупаваную краіну». 7 верасьня 2022 году кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў азначыў Беларусь як акупаваную Расеяй краіну.

22 кастрычніка 2022 году ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравана заява з асуджэньнем акупацыі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Расейскай Фэдэрацыяй. Дакумэнт таксама прадугледжвае зварот да міжнароднай супольнасьці з просьбай прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расеяй:

  • заклікаць міжнародную супольнасьць таксама прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расеяй;
  • пазбавіць рэжым Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасьці;
  • спыніць удзел Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і інш.);
  • сынхранізаваць санкцыі супраць Расеі й Беларусі як акупаванай тэрыторыі й выключыць магчымасьць абыходу Расеяй санкцыяў празь Беларусь і выкарыстаньня гэтай краіны ў якасьці афшорнай зоны.

4 ліпеня 2023 году Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла дэклярацыю, у якой азначаецца «гвалтоўна імпэрскі і каляніяльны характар» дзяржавы Расеі і прызнаецца «мяккая анэксія» Беларусі Расеяй.

Юрыст Міхаіл Кірылюк зьвяртае ўвагу на гібрыдны характар расейскай акупацыі: «Праз гэтую размытасьць у беларускай палітычнай думцы дагэтуль існуе памылковы наратыў: рабіць што-небудзь дзеля таго, каб „Беларусь ня страціла сувэрэнітэту“ — хоць немагчыма страціць тое, чаго ўжо няма». Таксама ён зазначае наступны чыньнік:

Расейская Акупацыя Беларусі  Нягледзячы на тое, што ЗСУ пасьпяхова зьнішчаюць расейскія войскі, як бачым, нават рэгулярнага войска Ўкраіны недастаткова. Войска краіны з насельніцтвам у чатыры разы большым, чым у нас, якая валодае дзевяцігадовым баявым досьведам, падмацаваным шырокім апалчэньнем, забясьпечанай зброяй і фінансаваньнем ЭЗ і ЗША. Так, дагэтуль недастаткова, каб цалкам пазбыцца расейскай прысутнасьці. Падтрымліваць фантазію аб тым, што 9 мільёнаў бяззбройных беларусаў (або некалькі тысячаў каліноўцаў) змогуць самастойна справіцца там, дзе з вельмі цяжкімі высілкамі ваюе армія 40-мільённай краіны пры фінансавым падтрыманьні наймацнейшых эканомік сьвету — безадказна і злачынна. Расейская Акупацыя Беларусі 

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Расейская Акупацыя Беларусі ГісторыяРасейская Акупацыя Беларусі Глядзіце таксамаРасейская Акупацыя Беларусі ЗаўвагіРасейская Акупацыя Беларусі КрыніцыРасейская Акупацыя Беларусі Вонкавыя спасылкіРасейская Акупацыя БеларусіDe factoАкупацыяАляксандар ЛукашэнкаБеларусьМарыянэткаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Расейская імпэрыяРасеяРусіфікацыя БеларусіРэжым ЛукашэнкіСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нямецка-савецкая вайнаАўтамабільАльгердаваУ КантакцеПастава на каленяхСмаленскПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Грыгарыянскі каляндарМаладэчнаРэгіёнВэб-старонкаЦестаLinux486Эндр і ЛюараСукупны ўнутраны прадукт19881200ЖывёлагадоўляВагінальны сэксРазмаўляем па-беларускуБанкаўскі рахунакЭўрапейскі ЗьвязРасеяХарэйМоршынGoogleДарожная сеткаПрыслоўеЛёнданВобласьць Войска Данскога14 красавікаКрэдытЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўМінэтНа куканПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ЗАрон КасьцялянскіМаксім БагдановічАла (мужчынскае імя)ЗвонБеларуская моваНью-Ёрк (штат)Альгерд БахарэвічАндрэй ГрамыкаSakramantКапішчаВэб-сайтБікрам СамватПарнаграфія ў БеларусіPanthera unciaЭнэргія ветруАлмазВяснаЖанчына з жанчынайВаляр’ян Янушкевіч754ЎРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыАндрэй Дзенісюк🡆 More