Гісторыя Ірляндзкай Мовы

Гісторыя ірля́ндзкае мовы — храналёгія эвалюцыянаваньня гаворак пракельцкае мовы і пазьнейшых дыялектаў кельцкага паходжаньня на востраве Ірляндыя ўключна да цяперашняга часу, якая пачалася з прыбыцьця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірляндыю.

Гісторыя Ірляндзкай Мовы

Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных меркаваньняў, існуюць вэрсіі ад 2000 год да н.э. і да апошніх стагодзьдзяў да н.э.

Ірляндзкая мова належыць да гайдэльскае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, як і іншыя гайдэльскія, яна супрацьпастаўленая астатнім жывым кельцкім мовам (а таксама некаторым вымерлым) больш архаічным лёсам пракельцкага *kʷ: у той час у валійскай, корнскай і брэтонскай, а таксама, напрыклад, у гальскай, гэты гук перайшоў у p або b, у гайдэльскіх ён захаваўся як k. Вялікую ролю, зрэшты, як і ў іншых гайдэльскіх, адыгрываюць зьмены зычных і галосных, якія маюць граматычную ролю.

«Прымітыўны»/архаічны пэрыяд

Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны», ірл. Gaeilge Ársa) пэрыяд разьвіцьця зьяўляецца найстарэйшай вядомай формай ірляндзкае мовы. Вядомыя толькі фрагмэнты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменьні агамічным пісьмом. Дадзеныя фрагмэнты ў сучаснай літаратуры вядомыя як схематычныя выявы дадзенага пісьма або ў якасьці лацінскае трансьлітарацыі. Як лічыцца, архаічны пэрыяд тыпалягічна зьяўляецца найбліжэйшым адносна пракельцкае мовы.

Старажытнаірляндзкі пэрыяд

Пэрыяд, які датуецца прынамсі пачаткам V ст. н.э., пасьля чаго прыкладна ў пачатку другога тысячагодзьдзя адбываецца паступовы распад на ўласна ірляндзкую, шатляндзкую і, крыху пазьней, на мэнскую мовы, якія, будучы нашчадкамі аднае мовы, склалі роднасную падгрупу — гайдэльскую. У гэты пэрыяд гэлы, носьбіты старажытнаірляндзкае мовы, распаўсюджваецца ў Шатляндыю і востраў Мэн (што й абумовіла ўзьнікненьне шатляндзкай і мэнскай, гл. Дал Рыяда). Заклаліся г.зв. мутацыі галосных і зычных, таксама ў гэты пэрыяд гэлы ўпершыню засвойваюць лацінскі альфабэт. Ужо ў гэтыя часы складаецца артаграфія, што тлумачыць яе архаічны характар і шырокую наяўнасьць розных спалучэньняў літараў (неабходных для адлюстраваньня мутацыяў); гэтая артаграфія дагэтуль існуе ў ірляндзкай і шатляндзкай мовах.

Сярэднеірляндзкі пэрыяд

Пэрыяд паступовага распаду старажытнаірляндзкае мовы, паралельна складваецца г.зв. клясычная гэльская мова.

Раньні сучасны пэрыяд

Сучасны пэрыяд

Глядзіце таксама

  • Гэлтахт (Ірляндыя)

Крынінцы

Tags:

Гісторыя Ірляндзкай Мовы «Прымітыўны»архаічны пэрыядГісторыя Ірляндзкай Мовы Старажытнаірляндзкі пэрыядГісторыя Ірляндзкай Мовы Сярэднеірляндзкі пэрыядГісторыя Ірляндзкай Мовы Раньні сучасны пэрыядГісторыя Ірляндзкай Мовы Сучасны пэрыядГісторыя Ірляндзкай Мовы Глядзіце таксамаГісторыя Ірляндзкай Мовы КрынінцыГісторыя Ірляндзкай МовыІрляндыя (востраў)Кельцкія мовыПракельцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МерулаЧалавекЖалейка (зборнік)Зянон ПазьнякГімн Беларускай ССРАвечкаАлесь АркушТацяна СапачВалянцін АкудовічМікола МятліцкіПрамысловасьцьПавал КалечыцВялікабрытаніяАлегАлесь КажадубКрэдытЭнэргіяВушніцаПадляшшаУсебеларускі народны сходСтарабеларуская моваКарлес ПудждэмонАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаНаша НіваВялікае Княства ЛітоўскаеВольныя матэрыялыКрыж Эўфрасіньні ПолацкайДзікСудаВіцебскДзейнікТаджыцкая моваПрыказкаДыялекты беларускай мовыВадзім БолбасForbesАзначэньне (часьціна сказу)Збожжа1874Парнаграфія ў БразылііСяброўстваІнжынэрная справаЭквадорПераклады Бібліі на беларускую мовуСпадчына (верш)Управа КДБ па Гомельскае вобласьціАўстраліяМар’ян ДуксаКойданаўБанкруцтваВагінальны сэксUltraВожыкВартавыя ісламскай рэвалюцыіСьпіс вялікіх князёў літоўскіхІгнат ПрановічВольная Беларусь (рух)ЛезьбіянстваВербавічыПрымакі (п’еса)Авантуры майго жыцьцяТрыялетУладзімер Аляксеевіч АрлоўЭўропаРадзімічыП’ер Агюст РэнуарАнатоль ВялюгінАўгуст МоцныВількамірскі паветКарусь Каганец🡆 More