Атлянтычны Акіян: другі паводле памеру зямны акіян

Атлянты́чны акія́н — другі паводле велічыні (пасьля Ціхага) акіян, аддзяляе Паўночную і Паўднёвую Амэрыкі ад Эўропы і Афрыкі.

Плошча (з мара́мі) 106,4 млн км². Ён ахоплівае прыблізна 20% паверхні Зямлі і каля 29% ейнае воднае паверхні. Зьяўляецца натуральнай мяжой, якая аддзяляе «Стары Сьвет» ад «Новага Сьвету». Атлянтычны акіян мае выцягнутую форму, якая нагадвае літару S. Ён доўжыцца аміж Эўропай і Афрыкай на ўсходзе і Амэрыкай на захадзе. Зьяўляецца часткай Сусьветнага акіяну і зьвязаны на поўначы з Арктычным акіянам, зь Ціхім акіянам на паўднёвым захадзе, Індыйскім акіянам на паўднёвым усходзе і Паўднёвым акіянам на поўдні.

Атлянтычны Акіян: Геаграфія, Экалягічныя праблемы, Глядзіце таксама
Атлянтычны акіян
Атлянтычны Акіян: Геаграфія, Экалягічныя праблемы, Глядзіце таксама

Геаграфія

Межы Атлянтычнага акіяну праходзяць па Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкай на захадзе. З Арктычным акіянам злучаецца праз Дацкі праліў, Грэнлядзкае, Нарвэскае і Баранцава мора. На ўсходняй мяжы акіяну палягае Эўропа, Гібральтарскі праліў (які злучае Атлянтыку зь Міжземным морам, а празь яго і з Чорным) і Афрыка.

На паўднёвым усходзе Атлянтычны акіян непасрэдна мяжуе з Індыйскім. Дакладная мяжа праходзіць па 20° у. д. ад мысу Ігольнага да Антарктыды. Але існуе і нядаўна вылучаны Паўднёвы акіян, зь якім Атлянтычны акіян мяжуе па 60° паралелі.

На паўднёвым захадзе Атлянтычны акіян злучаны зь Ціхім пралівам Дрэйка. Таксама абодва акіяны злучаюцца праз штучна створаны Панамскі канал. У заходняй частцы акіяну таксама вылучаюцца Карыбскае мора, Мэксыканскі заліў, Гудзонаў заліў, Паўночнае і Балтыйскае моры, і гэтак далей.

Па плошчы Атлянтычны акіян займае другое месца, займая 22% плошчы паверхні Зямлі. З мара́мі акіян займае плошчу 106 400 000 км², бяз мораў — 82 400 000 км². Аб’ём акіяну з мара́мі складае 354 700 000 км³, бязь іх — 323 600 000 км³.

Сярэдняя глыбіня акіяну з улікам мораў складае 3 339 мэтраў, бяз мораў — 3 926 мэтраў. Найглыбейшае месца ў акіяне — Пуэртарыканскі жолаб — складае 8 605 мэтраў.

Экалягічныя праблемы

Атлянтычны Акіян: Геаграфія, Экалягічныя праблемы, Глядзіце таксама 
Марское сьмецьце раскінутае на пляжы вострава Інаксэсыбл.

Да марскіх відаў, якія засяляюць Атлянтычны акіян, але знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, ставяцца лямантыны, ластаногія, марскія ільвы, чарапахі і кіты. Рыбалоўныя сеткі, якія выкарыстоўваюць рыбакі, забіваюць дэльфінаў, альбатросаў і іншых марскіх птушак, што паскарае зьніжэньне рыбнага запасу і выклікае міжнародныя спрэчкі. Забруджваньне водаў акіяну адбываецца ў асноўным з усходу ЗША, паўднёвай Бразыліі і ўсходняй Аргентыны; забруджваньне нафтай пашырана ў Карыбскім моры, Мэксыканскім заліве, возеры Маракайба, Міжземным і Паўночным морах; прамысловыя адходы і забруджваньне бытавымі сьцёкамі мае месца ў Балтыйскім, Паўночным і Міжземным морах.

Актыўнасьць ураганаў Паўночнай Атлянтыкі ўзрасла за апошнія дзесяцігодзьдзі праз павышэньне тэмпэратуры паверхні вады ў трапічных шыротах, зьмены, якія можна аднесьці альбо да натуральнай паўночнатлянтычнай асцыляцыі, альбо да антрапагенных зьменаў клімату. У справаздачы за 2005 году адзначана, што атлятычная тэрмагалінавая цыркуляцыя запаволілася на 30% паміж 1957 і 2004 гадамі. Калі б паўночнатлянтычная асцыляцыя былі адказная за зьменлівасьць тэмпэратуры паверхні вады, тэрмагалінавая цыркуляцыя павялічыў бы сваю сілу, але гэта ня так. Акрамя таго, з статыстычных аналізаў штогадовых трапічных цыклёнаў відаць, што гэтыя зьмены не адлюстроўваюць шматдэкадавую цыклічнасьць. Такім чынам, гэтыя зьмены тэмпэратуры паверхні вады выкліканы, верагодна, менавіта дзейнасьцю чалавека.

Акіянічны зьмяшаны пляст гуляе важную ролю ў захаваньні цяпла ў сэзонныя і дэкадальныя тэрміны, тады як больш глыбокія плясты закранаюцца на працягу тысячагодзьдзяў і маюць цеплаёмістасьць прыблізна ў 50 разоў большую за цеплаёмістасьць зьмешанага плясту. Гэтае паглынаньне цяпла забясьпечвае затрымку зьмены клімату, але таксама прыводзіць да цеплавога пашырэньня ў Сусьветным акіяне, што спрыяе павышэньню ўзроўню акіяну. Глябальнае пацяпленьне ў XXI стагодзьдзі, верагодна, прывядзе да паскарэньню працэса павышэньня ўзроўню акіяну ў пяць разоў у параўнаньні зь сёньняшнім паказчыкам, у той час як раставаньне ледавікоў, у тым ліку грэнляндзкага ледавіковага покрыва, якое, верагодна, прывядзе да павышэньня ўзроўню акіяну на 3–6 мэтраў на працягу тысячагодзьдзя.

Глядзіце таксама

  • Вялікія геаграфічныя адкрыцьці


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Атлянтычны Акіян ГеаграфіяАтлянтычны Акіян Экалягічныя праблемыАтлянтычны Акіян Глядзіце таксамаАтлянтычны Акіян КрыніцыАтлянтычны Акіян Вонкавыя спасылкіАтлянтычны АкіянІндыйскі акіянАрктычны акіянАфрыкаПаўднёвая АмэрыкаПаўднёвы акіянПаўночная АмэрыкаЦіхі акіянЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Русіфікацыя БеларусіМагіла льва (паэма)Прыдатак (мовазнаўства)КыргыстанКамянецПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўСямейныя традыцыі славян (манэты)Пагоня (песьня)Ойча нашДаўмонт (імя)Прыназоўнік23 красавікаIRC1980Адвечным шляхамГісторыя беларускай мовыЭнэргіяРука (імя)Уладзімер ДубоўкаЗлучаныя Штаты АмэрыкіАртур ВольскіHTMLJavaВіталь ВольскіMemento moriНаша НіваПадвойнае пранікненьнеСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБеларусыСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЎМаркетынгАрцём АрашонакАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЛетувісыВыказьнікБабёрНаваполацакФрыдрых ШылерПаэзіяРэжым ЛукашэнкіВікісховішчаСэксуальнасьць чалавекаЖамойтыЭўфрасіньня ПолацкаяТаксі200525 красавікаБісэксуальная парнаграфіяЯн СерадаУ краіне райскай птушкіВадзім БолбасЧэрвеньСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГадзьМарыя МартысевічТадзіяна КляшторнаяАнатоль СысТытанікЧалавекПарнаграфія ў ЗШАФрыдрыхАдольф ГітлерРэч ПаспалітаяАндрусь ГорватЖаночая рыфмаСырыйскі КурдыстанВіктар ШніпЖанна Некрашэвіч-КароткаяБеларуская ВікіпэдыяМіжнародны жаночы дзень🡆 More