Ластаногія (Pinnipedia) — група млекакормячых, якую раней вылучалі ў асобны атрад, які аб’ядноўваў цюленяў і маржоў.
Водныя сысуны зь верацёнпадобным целам, з ператворанымі ў плаўнікі (ласты) пяціпальцавымі пярэднімі і заднімі канечнасьцямі, пальцы якіх, забясьпечаныя кіпцюрамі, злучаныя тоўстай скурай, накіраванымі гарызантальна заднім канечнасьцям, поўнай зубной сыстэмай (з разцамі, ікламі і карэннымі зубамі), адной або двума парамі смочак на чэраве, двурогай маткай і кольцападобным пасьледам. Поўсьць ў той ці іншай меры рэдукаваныя. Добра разьвіты тлушчавы пляст скуры, які надзейна абараняе арганізм ад страты цеплыні. Вушныя і насавыя адтуліны пры ныраньні зачыняюцца. Сілкуюцца рыбай, ракападобнымі, малюскамі.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ластаногія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.