Чарапахі

Чарапахі (Testudines) — атрад паўзуноў, які існуе на працягу больш за 220 мільёнаў гадоў.

Уключае каля 230 сучасных відаў, што групуюць у 12 сямействаў і 5 падатрадаў, распаўсюджаных у трапічнай і ўмеранай кліматычных зонах амаль па ўсёй Зямлі. Іх падзяляюць на марскіх і наземных (сухапутныя і прэснаводныя).

Чарапахі
Чарапахі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПаўзуны
АтрадЧарапахі
Бінамінальная намэнклятура
Testudines (Linnaeus, 1758)
Арэал
Чарапахі
Арэал

Апісаньне

Даўжыня панцыра ад 10 см да 2,4 м, маса да 865 кг. Панцыр касьцёва-рагавы або касьцёва-скурысты, складаецца са сьпіннога (карапакс) і брушнога (плястрон) шчытоў. У многіх чарапах пад панцыр уцягваюцца галава, хвост і канечнасьці. Зубоў няма, сківіцы ўкрыты рагавымі пласьцінкамі ў выглядзе дзюбы.

Распаўсюджаньне

Марскія чарапахі пашыраны ў трапічных і субтрапічных зонах акіянаў, наземныя — паўсюдна (акрамя Антарктыды). Жывуць у пустынях, трапічных лясах, у азёрах, рэках, балотах, на марскіх узьбярэжжах, у акіянах і г. д. На Беларусі 1 від — балотная чарапаха эўрапейская.

Асаблівасьці біялёгіі

Наземныя чарапахі кормяцца пераважна расліннасьцю, водныя — жывёльным кормам.

Размнажаюцца на сушы яйцамі. Жывуць некалькі дзясяткаў (зрэдку да 150) гадоў.

Выкарыстаньне чалавекам

Асобныя віды — аб’екты промыслу.

Падатрады

  • Скрыташыйныя чарапахі (Cryptodira)
  • Бакашыйныя чарапахі (Pleurodira)
  • Бесшчытковыя чарапахі (Athecae)
  • Марскія чарапахі (Chelonioidea)
  • Мяккацелыя чарапахі (Trionychoidea)

Фотагалерэя

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Чарапахі  Чарапахісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Чарапахі АпісаньнеЧарапахі РаспаўсюджаньнеЧарапахі Асаблівасьці біялёгііЧарапахі Выкарыстаньне чалавекамЧарапахі ПадатрадыЧарапахі ФотагалерэяЧарапахі ЛітаратураЧарапахіАтрад (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1955БардэльПабуджальны сказБеларуская Народная РэспублікаШвэрынскі замакМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіЯндэксКазімер ЯгайлавічЖугарПэнсіяЛявон ВольскіБортны промысел у БеларусіГішпаніяАркаКарлес ПудждэмонПатрымпасВасіль Быкаў23 красавікаГрыгарыянскі каляндарПадвойнае пранікненьнеІзраільЛепельскі раёнСірэйкаВікіслоўнікФішынгВіцебскі паветІвонка СурвілаКатэхізіс Сымона БуднагаВасіль ЗуёнакІгар СідарукПрэзыдэнт БеларусіДэмакратыяЧТурма №8Знак бядыВольны хорМаксім БагдановічМастурбацыя2012ДзяжаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыЭкасыстэмаОйча нашРымавід (імя)ПрыметнікАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіКаляндарЭль НіньнёПратакол перадачы гіпэртэкстуАляксандар ЛукашэнкаАлесь КлышкаБітва пад ВоршайБеларусыАдвечным шляхамЗагор’е (Славаччына)Беларускі клясычны правапісЛетувізацыяПінгвіныГайла (імя)Навум ГальпяровічТутэйшыя (п’еса)Валянцін АкудовічМажэйка (імя)🡆 More