Івонка Сурвіла: беларуская грамадзкая дзяячка, старшыня Рады БНР

Іво́нка Сурві́ла (таксама Сурвілла, дзявочае прозьвішча — Шыманец, нар.

11 красавіка 1936 году, Стоўпцы) — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 году ўзначальвае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі (яе папярэднікам быў Язэп Сажыч).

Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
Івонка Сурвіла, фота 2016 г.
Старшыня Рады БНР у выгнаньні
з 1997 — па цяп. час
Папярэднік: Язэп Сажыч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 11 красавіка 1936(1936-04-11) (87 гадоў)
Стоўпцы, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка (Заходняя Беларусь), сёньня Стаўпецкі раён, Дзяржаўны сьцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
Сужэнец: Янка Сурвіла
Дзеці: Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла
Бацька: Уладзімер Шыманец
Маці: Эвэліна Шыманец
Адукацыя:
Узнагароды: Івонка Сурвіла: Жыцьцяпіс, Крыніцы, ЛітаратураОрдэн Пагоні (вялікі магістр ex officio)

Жыцьцяпіс

У 1944 годзе ўся сям’я эмігравала зь Беларусі ўва Ўсходнюю Прусію, затым у Данію і Францыю. Бацька Ўладзімер Шыманец быў міністрам фінансаў у Радзе БНР пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка.

Івонка Сурвіла навучалася ў Парыжы, ў Вышэйшай мастацкай школе, скончыла моўнае аддзяленьне Сарбоны (1959). Акрамя роднае беларускае, валодае ангельскай‚ францускай‚ гішпанскай і дацкай мовамі‚ у мінулым таксама прафэсійна валодала нямецкай‚ лацінскай‚ нарвэскай і польскай мовамі.

У 1959 годзе пераехала ў Гішпанію, ажаніўшыся з Янкам Сурвілам. У 1959-1965 гадох працавала на Гішпанскім Нацыянальным Радыі ў Мадрыдзе, дзе разам з мужам рыхтавала перадачы на беларускай мове, што трансьляваліся на Беларусь.

Канчаткова пасялілася ў Канадзе з 1969 году. У 1969—1996 гадох працавала на розных пасадах у Бюро перакладаў пры Фэдэральным Урадзе Канады.

На працягу многіх гадоў Івонка Сурвіла была сярод лідараў беларускай грамады ў Канадзе. У 1974 годзе была абраная старшынёю Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе. У 1984 годзе абіралася ў склад праўленьня Канадзкае Этнакультурнае Рады (Canadian Ethnocultural Council) – арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных групаў, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе заснавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, які ўзначальвала да 1997 году. Фонд арганізаваў збор і перадачу ў Беларусь лекаў і мэдычнага абсталяваньня, а таксама лекаваньне й аздараўленьне дзяцей зь Беларусі ў Канадзе.

Ад 1997 году ўзначальвае Раду БНР.

Удзельнічала ў шматлікіх мастацкіх выставах.

Мае дачок Ганну й Паўліну.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Івонка Сурвіла ЖыцьцяпісІвонка Сурвіла КрыніцыІвонка Сурвіла ЛітаратураІвонка Сурвіла Вонкавыя спасылкіІвонка СурвілаКанадаРада БНРСтоўпцыЯзэп Сажыч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ў2024ГукДыярыюшАндрэй ДынькоКойданаўУкраінаВітаўт (імя)ІксвідэаАнгельшчына1994РусіныГенадзь ШутаўМобі ДыкМесяц (спадарожнік)МонтаўтКалечыцы (шляхецкі род)Міхась Забэйда-СуміцкіБлёндуоўсЯечняБлакітная валошкаНапалеон I БанапартHromadske.TVГісторыя ад заснаваньня горадуЯн МінімонтЗлучаныя Штаты АмэрыкіПрафэсарБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтРэспубліка КарэяПольская Народная РэспублікаМаршы недармаедаўGoogle EarthОрдэн ПагоніЗадзіночаньне беларускіх студэнтаўМастацкая літаратураГарбатаЯн СтанкевічЭякуляцыяБаркэмпУсходні ТыморУкраінская моваЖвірФінляндыяІрына Ханунік-РамбальскаяГішпанская моваМіхась ЗарэцкіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамHTMLМарат МаркаўЛетуваПольшчаАшгабадІндыяРасейская імпэрыяДамаскНародны каляндарКісьляМужчына зьверхуАнтон АдамовічРаспад СССРСтарабеларуская моваГайла (імя)ГорадняРусіфікацыя БеларусіВаршаўская дамоваБлакітная гадзінаДзеяслоўВетразьСьпіс гарадоў БеларусіПрыквэлСяргей ГрахоўскіБусел белы🡆 More