Паўзуны: кляса хрыбетных жывёлаў

Паўзуны, гады (па-лацінску: Reptilia) — кляса наземных хрыбетных жывёлаў, якая ўключае сучасных чарапахаў, кракадылаў, дзюбагаловых, яшчараў і зьмеяў.

У сьвеце вядома 8734 віды паўзуноў.

Паўзуны
Паўзуны: кляса хрыбетных жывёлаў
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПаўзуны
Бінамінальная намэнклятура
Laurenti

Найбуйнейшыя наземныя жывёлы належалі да дыназаўраў — прадстаўнікоў старажытных паўзуноў. Паўзуны перажылі росквіт у эпоху мэзазою, калі яны дамінавалі на зямлі, у моры й у паветры. Напрыканцы крэйдавага пэрыяду большая частка паўзуноў вымерла. Сучасныя паўзуны — толькі рэшткі ад таго сьвету.

Пашыраны ўсюды, акрамя палярных вобласьцей, найбольш у тропіках і субтропіках. Жывуць у розных біятопах: ад сухіх адкрытых месцаў да рознага тыпу лясоў, балотаў і вадаёмаў. Некаторыя ўпадаюць у зімовую або летнюю сьпячку. Каля 150 відаў і падвідаў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе. На Беларусі сустракаюцца 7 відаў: вераценьніца ломкая, гадзюка звычайная, мядзянка, вуж звычайны, чарапаха балотная, яшчарка жывародная й яшчарка порсткая.

Даўжыня ад некалькіх сантымэтраў (некаторыя яшчаркі) да 10 мэтраў (некаторыя зьмеі), маса ад некалькіх грамаў да 500 кіляграмаў і болей (некаторыя кракадзілы, чарапахі). Цела ўкрыта рагавой лускай, плястынкамі або панцырам. Канечнасьці пяціпальцыя, у некаторых відазьмененыя (марскія чарапахі, хамелеоны) або рэдукаваныя (зьмеі, некаторыя яшчаркі). Паўзуны — пайкілятэрмныя жывёлы. Сэрца трохкамэрнае (у кракадзілаў чатырохкамэрнае). У галаўным мозгу — зачаткавая кара (неапалеўм). Сярод зьмеяў і яшчарак сустракаюцца ядавітыя. Пераважна драпежнікі, некаторыя чарапахі й яшчаркі расьліннаедныя. Разьдзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, многім уласьціва яйцажыванараджэньне й жыванараджэньне; некаторым зьмеям і яшчаркам уласьцівы партэнагенэз.

Асобныя віды — аб’екты промыслу. Прэпараты зьмяінай атруты выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне. Вывучае паўзуноў герпэталёгія.

Крыніцы

Tags:

ЗьмеіЛацінская моваХрыбетныяЧарапаха

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейПростыя сказыЛацінкаГуда (імя)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуМіхась ДаніленкаАрхангельскПтушкіНарвэгіяІсьляндзкі коньАльпыАнтонімыТарутАнатоль СысЯўген ПанасенкаўСяргей ГрахоўскіМультыплікацыяРасейская акупацыя БеларусіУніяцтваЧалавекВікіпэдыяНіна Мацяш701Ян СтанкевічКліматНавукаНаваполацакПітсбурскае пагадненьнеЛірыка14 красавікаВасіль Пятровіч ШаранговічЗянон ПазьнякКастусь КаліноўскіАнатоль СербантовічСакавік1988Алег ЖданПадгорыцаХартумКомсомольская правдаКубак Ангельшчыны па футболеПаўлюк ТрусІўрытПерабудоваДубайВялікдзеньВільняЭлізабэт ТэйларСяброўстваКрысталь Бойд1896СкандынавіяФэрдынанд РушчыцМаўнтын-Вію (Каліфорнія)Расейская мова7 (лік)GoogleДрапежныя птушкіБлогБазыляныГрупавы сэксДзіця30 красавікаПлоцевы актГарнастайКордаваАлбэртаГрыгарыянскі каляндарАляксандар МарозПольшчаГарбатаТроп (літаратуразнаўства)🡆 More