Нідэрляндзкая Мова: заходнегерманская мова

Нідэрляндзкая мова — мова нідэрляндцаў, належыць да групы германскіх моваў (падгрупа заходнегерманскіх моваў) індаэўрапейскай моўнай сям’і.

Распаўсюджаная ў Нідэрляндах (дзяржаўная), Бэльгіі, дзе на ёй гаворыць прыблізна палова насельніцтва (дзяржаўная мова нароўні з францускай і нямецкай), Сурынаме, на Нідэрляндзкіх Антылах і на Арубе. Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.

Нідэрляндзкая
Nederlands
Нідэрляндзкая Мова: Гісторыя, Зьвесткі аб дыялектах, Крыніцы
Нідэрляндзкая Мова: Гісторыя, Зьвесткі аб дыялектах, Крыніцы
Ужываецца ў Нідэрлянды, Бэльгія, Сурынам, Аруба, Кюрасао, Сінт-Мартэн
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 22 млн (2006)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Германскія
  Заходнегерманскія
     Нідэрляндзкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Арубе, Бэльгіі, Эўразьвязе, Нідэрляндах, Сурынаме, Кюрасао, Сінт-Мартэне
Рэгулюецца Nederlandse Taalunie
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 nl
ISO 639-2(Б) dut
ISO 639-2(Т) nld
ISO 639-3 nld

Агульная колькасьць носьбітаў — 22 млн чалавек (16 млн у Нідэрляндах, 5 млн у Бэльгіі). Нідэрляндзкую мову часта называюць галяндзкай або флямандзкай. Насамрэч дадзеныя назовы тычацца адпаведных груп дыялектаў (Галяндыя — рэгіён у Нідэрляндах, Фляндрыя — пяць нідэрляндзкамоўных правінцыяў Бэльгіі).

Гісторыя

Нідэрляндзкая або галяндзкая мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і зьяўляецца наўпростым нашчадкам протагерманскай мовы індаэўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаангельская, фрыская, ніжненямецкая мовы.

Сынтаксіс

У сучаснае нідэрляндзкае мове няма склонаў (за выключэньнем дыялектаў). Ёсьць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зьліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.

Зьвесткі аб дыялектах

Для нідэрляндзкае мовы характэрна вялікая колькасьць дыялектаў, толькі ў Фляндрыі іх каля дзьвюх з паловай тысячаў. У адукацыі, СМІ і ў якасьці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрляндзкая мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацьверджаны нідэрляндзкім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа артаграфіі.

Ад нідэрляндзкае мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.

Афрыка́анс

Нідэрляндзкая Мова: Гісторыя, Зьвесткі аб дыялектах, Крыніцы 
Раёны у ПАР, дзе большасьць насельніцтва размаўляе на афрыкаанс (пазначаныя сінім колерам)

Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасяленьня фэрмэраў (па-нідэрляндзку: boer) з Галяндыі, Фляндрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Эўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.

Пасьля пераходу калёніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагодзьдзя, каляністы пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвае Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрляндзкамоўнага сьвету зрабілі мову каляністаў такой, якая яна ёсьць на сёньняшні дзень, то бок афрыкаанс.

На пачатку XX стагодзьдзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрляндзкае мовы стаў пераважаць над літаратурнай «эўрапейскай» мовай. У 1925 року ў канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу ад 1909 року была ўнесена папраўка, якая сьцьвярджала «нідэрлядзкае слова ў артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс». Новая канстытуцыя ад 1961 року толькі пералічала ангельскую ды нідэрляндзкую мовы ў якасьці афіцыйных.

Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90% словаў афрыкаанс маюць нідэрляндзкае паходжаньне. Абедзьве мовы маюць высокую ступень узаемапаразуменьня, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненьні да лексыкі, напісаньня) можа быць асымэтрычнай: для нідэрлядзкамоўнага чалавека часьцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрляндзкую.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Нідэрляндзкая Мова: Гісторыя, Зьвесткі аб дыялектах, Крыніцы  Нідэрляндзкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Нідэрляндзкая Мова ГісторыяНідэрляндзкая Мова Зьвесткі аб дыялектахНідэрляндзкая Мова КрыніцыНідэрляндзкая Мова Вонкавыя спасылкіНідэрляндзкая МоваІндаэўрапейскія мовыАрубаБэльгіяГерманскія мовыЗаходнегерманскія мовыЛацінскі альфабэтНасельніцтваНямецкая моваНідэрляндзкія АнтылыНідэрляндыСурынамФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Даўгердзішкі (Іўеўскі раён)Шахцёр СалігорскЯнка БрыльАляксей ГарастМоўная нормаБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Акторы парнафільмаўСэксуальныя пазыцыіРыфмаФНадзея ДземідовічСкамонтВіленскі вакзал (Менск)Адвечным шляхамВіцебск (футбольны клюб)Жалудок.comУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціУсебеларускі народны сходПрыметнікСямейныя традыцыі славян (манэты)Крысталь БойдСельская гаспадаркаІнданэзіяКанюшынаЯн ЧэрскіУладзімер МулявінЭякуляцыяЛіцьвіныЯнка КупалаХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіТаполя2008Гомельская ратушаЯўген ВасілёнакМікола ПапекаКрыптавалютаНацыяналізацыяСутартЦукровы буракВікіцытатнікДыяніз ІлкавічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Вэб-дызайнПастава на каленяхАльгімонтОйча нашКанстантын ТышкевічБеларусьПрыназоўнікДрама (аповесьць)ІнфармацыяСпортЯнка МаўрАтрад (біялёгія)ІльляПГуда (імя)Вершаваны памерНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Галоўная старонкаЯсмантСлавамір АдамовічСмаленская рэспублікаТурфанАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўСельская гаспадарка БеларусіВіцебскЛеанід СініцынБухарэст🡆 More