Турэцкая Мова

Турэцкая мова (саманазва: Türk dili (каротка: Türkçe ) — афіцыйная мова ў Турэччыне, якая належыць да цюрскіх моваў.

У якасьці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалёгіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюрская).

Турэцкая
Türk dili /Türkçe
Турэцкая Мова
Турэцкая Мова
Ужываецца ў Турэччына (Турэцкая МоваТурэччына)
Рэгіён Малая Азія
Колькасьць карыстальнікаў к. 80 млн.
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Агуская
   Турэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Турэччыне
Рэгулюецца Turkish Language Association[d]
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо турэцкі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 tr
ISO 639-3 tur

Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёньня ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозьніваюць дунайскі, эскішэхірскі (у вілаеце Эскішэхір), разградзкі, дынлерскі, румэлійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газыянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.

У 1928 годзе ў якасьці адной з рэформаў, праведзеных урадам Кемаля Ататурка ў першыя гады існаваньня Турэцкай Рэспублікі, асманскі турэцкі альфабэт быў заменены на лацінскі.

Сучасная турэцкая мова належыць да паўднёва-заходніх (або заходне-агускіх) цюрскіх моваў.

Адметнымі характарыстыкамі турэцкай мовы зьяўляюцца гармонія галосных і шырокая аглютынацыя. Асноўны словапарадак будуецца паводле схемы суб’ект—аб’ект—дзеяслоў. У турэцкай мове няма граматычнага роду. У мове выкарыстоўваюцца займеньнікі для вызначэньня другой асобы, якія адрозьніваюцца рознымі ўзроўнямі ветлівасьці, сацыяльнай дыстанцыі, узростам у адносінах да адрасату.

Распаўсюджаньне

Турэцкая мова ў Турэччыне родная для 65 млн чалавек, альбо для амаль 90% насельніцтва краіны.

Каля 850 тыс. чалавек гавораць па-турэцку ў Баўгарыі (1986), 37 тыс. ва Ўзбэкістане, Казахстане, Кыргыстане, Таджыкістане і Азэрбайджане (1979). Роднай турэцкую мову лічаць 120 тыс. чалавек на Кіпры і каля 130 тыс. у Грэцыі (1976).

Цяпер (2005) ва ўсім сьвеце па-турэцку размаўляюць каля 80 млн чалавек (паводле некаторых зьвестках да 100 млн).

Гісторыя

Сучасная турэцкая мова напроста паходзіць ад агускай — мовы ўсходніх цюрскіх плямёнаў, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя ў VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюрскімі) плямёнамі на захад.

На працягу апошніх некалькіх стагодзьдзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў пэрсыдзкай і арабскай моваў, у зьвязку з чым колькасьць запазычаных з гэтых моў словаў дасягала часамі 80% турэцкай лексыкі. Да XX стагодзьдзя існавала літаратурная мова Асманскай Імпэрыі, якая досыць моцна адрозьнівалася ад гутарковай турэцкай прамовы — асманская мова.

Пасьля ўсталяваньня Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе, то бок у 1930-я гады пачаўся працэс замены іншамоўных запазычаньняў, асабліва з пэрсыдзкай і арабскай моваў, нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы пэрсыдзка-арабскага паходжаньня. У XX стагодзьдзі зьявіліся новыя паняткі з эўрапейскіх моваў, у першую чаргу з францускай.

Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 годзе было створанае дзяржаўнае «Таварыства турэцкай мовы» («Türk Dil Kurumu») пад патранажам Мустафы Кемаля Ататурка.

Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексычным, фанэтычным і сынтаксычным дачыненьні), зьяўляюцца перадусім балкана-цюрскі дыялект гагавузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Баўгарыі, і паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. Трохі далей стаіць азэрбайджанская, а яшчэ далей — туркмэнская мова.

Пісьмовыя помнікі маюцца з XIII—XIV стагодзьдзяў.

Альфабэты

Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з разьвітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюрскай рунічнай пісьмовасьцю.

Да X ст. агузы зазналі ісламізацыю і перанялі арабскую пісьмовасьць у яе пэрсыдзкім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літараў, ды надалі новае значэньне некаторым ужо наяўным арабскім.

Асманскі альфабэт у параўнаньні з сучасным турэцкім
Асобна У канцы У сярэдзіне Напачатку Сучасны турэцкі альфабэт МФА
a, e [a], [e]
b [b]
p [p]
t [t]
s [s]
c [ʤ]
ç [tʃ]
h [ħ]
h [x]
d [d]
z [z]
r [r]
z [z]
j [ʒ]
s [s]
ş [ʃ]
s [s]
ﺿ d, z [d]
t [t]
z [z]
', h [ʕ]
g, ğ [ʁ]
f [f]
k [q]
k, g, ğ, n [k]
g, ğ [g]
n [ñ]
l [l]
m [m]
n [n]
v, o, ö, u, ü [v], [o], [œ], [u], [y]
h, e, a [h], [æ]
y, ı, i [j], [ɯ], [i]
Турэцкая Мова 
Ататурк паказвае новы турэцкі альфабэт жыхарам. 20 верасьня 1928

На пачатку 1926 г. Кемаль Ататурк узяў удзел у кангрэсе цюрколягаў у Баку, на якім, у прыватнасьці, прагучала патрабаваньне аб стварэньні альфабэту на аснове лацінскага для цюрскіх моў.

З 1928 г. для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага шрыфту, у распрацоўцы якога Ататурк браў удзел. Асновай новага напісаньня словаў (як для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.

У турэцкай абэцэдзе 29 літараў, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:

    Вялікія літары
    A B C Ç D E F G Ğ H I İ J K L M N O Ö P R S Ş T U Ü V Y Z
    Маленькія літары
    a b c ç d e f g ğ h ı i j k l m n o ö p r s ş t u ü v y z

Асаблівасьці вымаўленьня

Літара Фанэма Апісаньне
c [] афрыката, як бел. дж
ç [] афрыката, як бел. ч
e [ɛ] як бел. э
ğ [ː], [j] yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часьцей нямы зычны; на канцы складу рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасьля галосных пярэдняга шэрагу, пазначае гук, блізкі да бел. й
h [h] як бел фрыкатыўнае h у гамон
ı [ɯ] паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы
j [ʒ] мякчэй бел. ж
o [ɔ] як бел. o
ö [œ] як ням. ö у möchte
s [s] як бел. с
ş [ʃ] мякчэй бел. ш
ü [y] як ням. ü у müssen
v [v]/[w] блізкі да бел. у альбо да губна-губнога w, як у ангел. wood
y [j] як бел. й
z [z] як бел. з

Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове. Літары лацінскага альфабэту q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах; літара j сустракаецца толькі ў запазычаньнях.

Фанэтыка і фаналёгія

Галосныя

У турэцкай мове восем галосных: a, ı, u, o (галосныя задняга шэрагу), e, i, ü, ö (галосныя пярэдняга шэрагу). У некаторых выпадках галосныя могуць быць доўгімі, гэта мае месца, у прыватнасьці, у некаторых запазычаных словах і пры выпадзеньні зычнай ğ, якая ідзе за галоснай.

Табліца турэцкіх галосных (МФА)
Турэцкая Мова 

Зычныя

Зычныя ў літаратурнай турэцкай мове
Білябіяльныя Лябіядэнтальныя Зубныя Альвэалярныя Постальвэалярныя Палятальныя Вэлярныя Ґлятальныя
Выбухныя p b c ɟ k ɡ
Насавыя m n
Фрыкатыўныя f v s z ʃ ʒ ɣ h
Афрыкаты
Ударныя ɾ
Апраксыманты j
Лятэральныя ɫ l

Гармонія галосных

Для турэцкай мовы характэрны сінгарманізм (гармонія галосных), гэта азначае, што пры далучэньні афіксаў галосныя ў іх прыпадабняюцца апошняй галоснай асновы. Пры гэтым турэцкія галосныя маюць дзьве асноўныя прыкметы па якіх адбываецца прыпадабненьне: шэраг (задні/пярэдні) і лябіялізаванасьць. Гармонія галосных зьяўляецца прычынай таго, чаму шмат якія турэцкія словы маюць у сваім складзе галосныя альбо толькі задняга яльбо толькі пярэдняга шэрагу (напрыклад huzursuzsunuz, вы непакоіцеся).

Турэцкія галосныя паводле шэрагу і лябіялізаванасьці
Пярэдняга шэрагу Задняга шэрагу
Нелябіялізаваныя Лябіялізаваныя Нелябіялізаваныя Лябіялізаваныя
Высокага ўздыму i ü ı u
Нізкага ўздыму e ö a o

Адрозьніваюць вялікую і малую гармонію галосных:

  • У вялікай гармоніі ўдзельнічаюць галосныя высокага ўздыму, пры гэтым прыпадабненьне адбываецца і па шэрагу, і па лябіялізаванасьці;
  • У малой гармоніі ўдзельнічаюць галосныя нізкага ўздыму, пры гэтым прыпадабненьне адбываецца толькі па шэрагу.

Прыкладам вялікай гармоніі можа служыць афікс прыналежнасьці nız/niz/nuz/nüz:

  • masanız — ваш стол
  • dişçiniz — ваш дантыст
  • kaparonuz — ваш задатак
  • köprünüz — ваш мост

Прыкладам малой гармоніі зьяўляецца афікс месцазнаходжаньня de-da:

  • bahçede — у садзе
  • lokantada — у рэстаране

Гармонія складу

У турэцкай мове дзейнічае закон гармоніі складу, гэта азначае, што ў межах складу з галоснымі пярэдняга шэрагу спалучаюцца палянталізаваныя (мяккія) варыянты зычных, а з галоснымі задняга шэрагу непалянталізаваныя (цьвёрдыя). Выключэньні могуць сустракацца ў запазычаных словах, пры гэтым, калі галоснай задняга шэрагу /a/ папярэднічае мяккая зычная, над ёй (над галоснай) ставіцца спэцыяльны значак «^», напрыклад: kâğıt (папера).

Націск

Націск у турэцкай мове, як правіла, падае на апошні склад. Выключэньнем зьяўляюцца некаторыя словы зь ненаціскнымі афіксамі, запазычаныя словы (асабліва з італьянскай і грэцкай моваў), службовыя словы і шмат якія ўласныя імёны. У той час як у запазычаных словах націск зазвычай падае на перадапошні склад ([ɫoˈkanta] lokanta «рэстаран» альбо [isˈcele] iskele «набярэжная»), ува ўласных імёнах ён менш прадказальны ([isˈtanbuɫ] İstanbul, [ˈaŋkaɾa] Ankara).

Граматыка

Турэцкая належыць да аглютынацыйных (або «прыляпляючых») моваў і, тым самым, істотна адрозьніваецца ад індаэўрапейскіх. Гэта выяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узьнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэньнем. Парадак сьледаваньня тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.

Прыклад: Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны зьбіваць паветранага зьмея (Назва фільма)

Гэты сказ можна раскласьці наступным чынам:  Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. «зьмей-яго зьбіваць-не-павінны-яны.» Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленьне; -sın — паказьнік загаднага ладу, -lar — афікс 3 асобы множнага ліку.

У турэцкай вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і месны), родны склон часам разглядаюць у якасьці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аарыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складовыя формы, вылучаюць таксама залежны стан і умоўнае і пажаданае трываньне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвэрбамі.

Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.

Лексыка

Прыклады запазычаных словаў з розных моваў:

  • з арабскай: fikir (ідэя, думка), hediye (падарунак), resim (малюнак), alkol (алькаголь), saat (гадзіна)
  • з пэрсыдзкай: pencere (вакно), şehir (горад), hafta (тыдзень)
  • з грэцкай: liman (порт), kutu (скрынка)
  • з францускай: lüks (раскоша), kuzen (стрыечны брат), pantolon (штаны), kuafür (цырульнік), hoparlör (гучнагаварыцель), kamyon (грузавік)
  • зь іншых моў: pikap (прайгравальнік), şalter (выключальнік), tişört (футболка)

Турэцкая мова ў Беларусі

Асманская турэцкая (побач з старажытнажыдоўскай) была, праўдападобна, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявеччы. Захавалася мноства кніг-білінгваў на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музэі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 году, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэты размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва.

Вонкавыя спасылкі

Турэцкая Мова  Турэцкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Турэцкая Мова РаспаўсюджаньнеТурэцкая Мова ГісторыяТурэцкая Мова АльфабэтыТурэцкая Мова Фанэтыка і фаналёгіяТурэцкая Мова ГраматыкаТурэцкая Мова ЛексыкаТурэцкая Мова Турэцкая мова ў БеларусіТурэцкая Мова Вонкавыя спасылкіТурэцкая МоваАфіцыйная моваТурэччынаЦюркалёгіяЦюрскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПарнафільмБесьпілётнікПэтэр ПэлегрыніМаскваЯгайла (імя)ВікісховішчаНавум ГальпяровічУнівэрсальны каардынаваны часІмёны ліцьвінаўЭякуляцыяУлёф МэльбэргПалямонавічыПрыназоўнікАнгельская моваЛюдміла РублеўскаяМіндоўг (імя)Аляксей ДудараўРасейская моваАндрэй ДынькоГалоўная старонкаЛісьце каштанаўУсебеларускі народны сходВольга КараткевічКрама (гурт)ПружаныМікі МаўсМаксім ГарэцкіЯўгенія ЯнішчыцАс (імя)1991ПрыметнікСьвяты ЮрыБазыліка Сьвятога ЭгідыяГабрэіУладзімер Сьцяпан2022Вячаслаў АдамчыкЭліза АжэшкаАнатоль ЗэкаўКушмак1923ДаўгодСпадчына (верш)КастрычнікМагілёўРодСям’яБраніслаў ТарашкевічЧорная ночКурыцаНовая зямляВулька СіманавіцкаяWМурманскЖан-Поль СартрЭканомікаВялікабрытаніяДзікBayraktar TB2Салатная цыкорыяВіды сувязі словаўІван ПташнікаўВіктар МарціновічКірыл КоктышБел-чырвона-белы сьцягБаранавіцкі раёнПокуцьКазаньКалі-югаІнфляцыяПарнаграфіяЯганэсбургБеларуская мова🡆 More