Малая Азія: паўвостраў у Заходняй Азіі

Мала́я А́зія, Анато́лія — паўвостраў на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турэччыны.

Даўжыня з захаду на ўсход складае каля 1000 км, шырыня — 400—600 км. Плошча каля 400 тысяч км². Паўвостраў Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданэлы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія — са шматлікімі бухтамі і залівамі.

Амаль уся паўвыспа занятая Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор’е з вульканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часкі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай — горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізінаў зь міжземнаморскай расьліннасьцю. Характэрны частыя землятрусы. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, серка, каменная соль.

Клімат рэгіёну субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустэльні і стэпы.

Tags:

АзіяБасфорМармуровае мораМіжземнае мораПаўвостраўТурэччынаЧорнае мораЭгейскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Людміла СільноваСтаніслаў ВалодзькаМэтафараВымяСельская гаспадарка БеларусіЯнка СіпакоўАндрусь ГорватВілаПарнаграфіяДразды (гурт)Тэўтонскі ордэнІнфармацыйныя тэхналёгііТалачынRSSФёдар ЛапавухаўДжынсавая рэвалюцыяДзьмухавецВольная Беларусь (рух)Электронная поштаГарбатаАляксей БацюкоўВікізьвесткіГісторыя МенскуНямеччынаВугорская моваРодныя гоні (1927)АУкраінаYouTubeКараман (імя)Полацкае ваяводзтваНаркамаўкаМесны склонПінскАўкштотаВольга ЧамаданаваДзеяслоўІдышРыгор КастусёўБірылаЗлучаныя Штаты АмэрыкіАрцём ДзенісенкаПэнсіяСьпіс стагодзьдзяўПрымакі (п’еса)Валянцін АкудовічКасмадром імя Сатыша ДгаванаЦанаКунілінгусСтаражытны РымПацолтГавейкаНіна МацяшМарт (імя)Кастусь ГубарэвічАнальны сэксЮрась БарысевічПаўстаньне 1863—1864 гадоўЧорны замак АльшанскіНіл ГілевічНізкі РынакСусьветная служба Бі-Бі-СіРаіса БаравіковаМенскРадзівілыМедзьВіктар МарціновічVirusTotalІндыяРахункаводВялікабрытанія🡆 More