Карэліцкі Раён

Карэ́ліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 691 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Карэлічы.

Карэліцкі раён
Карэліцкі Раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Карэлічы
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Шатуеў[d]
Насельніцтва (2018) 19 691
Шчыльнасьць 18 чал./км²
Плошча 1093,66 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 143 м
Месцазнаходжаньне Карэліцкага раёну
Карэліцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-96
Паштовыя індэксы 231 4хх
Афіцыйны сайт
Карэліцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Карэліцкі раён мяжуе з Наваградзкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Стаўпецкім і Нясьвіскім раёнамі Менскай вобласьці і Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці.

Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 40 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — схілы Наваградскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 261,7 м (каля в. Малюшычы).

Карысныя выкапні: торф, крэйда, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял, жалезныя руды, будаўнічыя пяскі.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 695 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Лясы займаюць 21% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя і яловыя. Буйны масіў на крайнім паўночным усходзе (Графская пушча).

Гідраграфія

Рачная сетка даволі шчыльная. Найбольшая рака Нёман зь левымі прытокамі Вуша й Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. На тэрыторыі раёну знаходзяцца некалькі невялікіх азёраў, штучных вадаёмаў.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 20 520 чал.; 2017 год — 20 101 чал.; 2018 год — 19 691 чал.

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва раёну складала 24 130 чалавек (у мястэчку Карэлічы — 6854 чал., мястэчку Мір — 2310 чал.).

У раёне пражывае 94,8% беларусаў, 2,6% расейцаў, 1,6% палякаў і іншыя нацыянальнасьці (украінцы, татары, армяне).

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі.

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Наваградак — Карэлічы — Мір — Нясьвіж, Мір — Стоўпцы і інш.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: замкава-паркавы комплекс (уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс помнікаў Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны) у мястэчку Мір, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл сьвятога Мікалая, капліца-пахавальня ў мястэчку Мір, Сьвята-Казанская царква ў в. Беражна, Сьвята-Ўзьнясенская царква ў в. Вялікая Мядзьвядка, касьцёл сьвятой Ганны і сядзібны будынак у в. Варонча, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Вялікія Жухавічы, Усясьвяцкая царква ў в. Дольная Рута, Сьвята-Узьнясенская царква і капліца у в. Ярэмічы, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Запольле, сядзібны будынак у в. Кальчычы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Любанічы, Сьвята-Яна-Прачысьценская царква ў в. Малыя Жухавічы, званіца Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў в. Мірацічы, сядзіба ў мястэчку Першамайскі, царква, жылыя і сядзібныя будынкі ў в. Райца, капліца ў в. Сэрвач, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Турэц.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Кореличский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Карэліцкі Раён Геаграфічнае становішчаКарэліцкі Раён Рэльеф і карысныя выкапніКарэліцкі Раён Клімат і расьліннасьцьКарэліцкі Раён ГідраграфіяКарэліцкі Раён НасельніцтваКарэліцкі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьКарэліцкі Раён Турыстычная інфармацыяКарэліцкі Раён АсобыКарэліцкі Раён КрыніцыКарэліцкі Раён ЛітаратураКарэліцкі Раён Вонкавыя спасылкіКарэліцкі РаёнБеларусьГарадзенская вобласьцьГарадзкі пасёлакКарэлічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АнархізмМікола ПапекаТэрарыстычны акт у менскім мэтроАўстраліяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхУкраінцыСудаІван ШамякінУладзіслаў Сыракомля2011Банкаўскі рахунакМіжнародны стандартны кніжны нумар1989ПрыназоўнікЗлучаныя Штаты АмэрыкіАлесь СавіцкіЛічэбнікБуркіна-ФасоТадэвуш КасьцюшкаВіктар ШніпЦукровы буракСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРДабрыняЯстПарнаграфія ў БеларусіФінансыПрыродаахоўная тэрыторыяПолацкае княстваКаўкаскі ЭміратМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашМалайзіяІгар СідарукКатэхізіс Сымона БуднагаБортны промысел у БеларусіMauzerГумноАнгельская моваТумілаІван ЧыгрынаўНіна МацяшБіскупГалоўная старонкаКандрат КрапіваВештартРадзівілыНідэрляндыЯнка КупалаАндрэй СаньнікаўМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіПрыморскі крайAndroidВіды сувязі словаўЧалавекГорадняПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЖанчына з жанчынайМенск (кампутарная гульня)ЯленскіяМэтафараВасіль ЗуёнакБеларусьМаскваСаньнікаваСьпіс стагодзьдзяўАкцябарскі (Башкартастан)АкінчыцыЛюдміла Пайдушакава🡆 More