Барыс Рагуля: беларускі вайсковец, палітык

Бары́с Рагу́ля (па-ангельску: Boris Ragula; 1 студзеня 1920, Турэц, цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці — 21 красавіка 2005 году, Лёндан, Антарыё, Канада) — афіцэр войска польскага, беларускі настаўнік, вайсковы і палітычны дзяяч, доктар мэдыцыны, заступнік старшыні Рады БНР да 1997 году.

Старшыня сусьветнай арганізацыі «Канфэрэнцыя Вольных Беларусаў». Старшыня філіялу Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе, дзейны сябра Згуртаваньня Беларусаў Канады.

Барыс Рагуля
Барыс Рагуля: беларускі вайсковец, палітык
Заступнік старшыні Рады БНР
? — 1997
Прэзыдэнт: Язэп Сажыч
Наступнік: Сяргей Навумчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 студзеня 1920(1920-01-01)
Памёр: 22 красавіка 2005(2005-04-22) (85 гадоў)
Партыя: Беларуская незалежніцкая партыя
Сужэнец: Людміла Рагуля
Бацька: Дзьмітры Рагуля
Адукацыя:
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагуля.

Біяграфія

Паступіў Наваградзкай беларускай гімназіі, працягнуў навучаньне ў Наваградзкай польскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. У 1938 годзе паступіў на мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, але неўзабаве быў мабілізаваны. У чэрвені 1939 году скончыў польскую афіцэрскую школу ў Зэмбраве. Быў прызначаны камандзірам эскадрону ў 42-м палку польскага войска ў Беластоку. У пачатку Польскай абарончай вайны абараняў мяжу з Усходняй Прусіяй. 17 верасьня трапіў у нямецкі палон. Адтуль зь некалькіх спробаў здолеў уцячы і вярнуцца на радзіму, у БССР.

Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Любчанскай школе. Неўзабаве быў арыштаваны НКУС і празь нейкі час абвінавачаны ў шпіянажы, арганізацыі шпіёнскага кола на карысьць Нямеччыны, распаўсюджваньні антысавецкай прапаганды, падрыхтоўцы ўзброенага паўстаньня ў Беларусі, і прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня. Хутка пачаўся нямецкі напад на Савецкі Саюз, і Рагуля ўцёк з турмы падчас адступленьня савецкай арміі.

Пад нямецкай акупацыяй уладкаваўся ў Наваградзкую адміністрацыю перакладнікам. Прымаў удзел у арганізацыйным сходзе Беларускай незалежніцкай партыі ў 1942 годзе.

На загад нямецкага камісара Наваградзкага павету Вільгэльма Траўба ў лютым — сакавіку 1944 сфармаваў Наваградзкі конны эскадрон. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны апынуўся ў амэрыканскім сэктары Нямеччыны.

Пасьля вайны жыў у Канадзе, быў аўтарытэтным лекарам-анколягам.

Быў адным зь лідэраў беларускай дыяспары ў Канадзе, прадстаўляў беларускую дыяспару ў міжнацыянальных аб’яднаньнях.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваАнтарыёБеларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)Гарадзенская вобласьцьЗгуртаваньне беларусаў КанадыКанадаКарэліцкі раёнЛёндан (Канада)Турэц

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ЧэрскіВіетнамская ВікіпэдыяСловаНыркаАлесь АркушВоршаІгар ПракаповічСтаніслаў ШушкевічКрама (гурт)Шляхта1991Ліцэнзіі Creative CommonsЯкасныя прыметнікіПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыВостраў сьлёзПарнаграфія ў ЯпонііДзяржаваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЧорная ночПорнасайтПётар МашэраўІзбутСанта-КляўсАндрэй КурэйчыкУсевалад ГарачкаАндрэй ДынькоВадзім СаранчукоўМікола МятліцкіПростыя сказыВялікабрытанія15 красавікаДаброКазімер ЯгайлавічСлавамір АдамовічТутэйшыя (літаб’яднаньне)Інструкцыя па трансьлітарацыіБеларуская мінуўшчына (часопіс)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАдам МіцкевічУладзімер ПуцінДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Віцебская вобласьцьДобрапісМаксім ТанкМарат КазейЧовенМакс ШчурЯгайла (імя)IBMЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Ірына Ханунік-РамбальскаяМы выйдзем шчыльнымі радаміLinuxЯнка СіпакоўБудынакАнатоль БутэвічУнівэрсытэтШто й па моруRSSАдзёрМаскваПятро ВасючэнкаІндустрыялізацыяЛеанід ДайнекаАс (імя)Аляксандар ШыдлоўскіПохваДзейнікБітва пад Воршай🡆 More