Баранавіцкі Раён

Бара́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі.

Плошча 2202,32 км². Насельніцтва на 2018 год — 30 850 чалавек. Цэнтар раёну — горад Баранавічы (не ўваходзіць у склад раёну).

Баранавіцкі раён
Баранавіцкі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Баранавічы
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940 году
Старшыня райвыканкаму Васіль Хвацік
Насельніцтва (2018) 30 850
Шчыльнасьць 14 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (86,9%),
палякі (5,9%),
расейцы (5,2%),
украінцы (1,1%),
іншыя (0,9%)
Плошча 2202,32 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 267 м
 180—240 м
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага раёну
Баранавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 163
Афіцыйны сайт
Баранавіцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Раён уключае мястэчка Гарадзішча раённага падпарадкаваньня і 244 сельскія населеныя пункты, якія належаць да 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гавінавіцкі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крашынскі, Лясьнянскі, Малахоўскі, Маўчадзкі, Мілавідзкі, Навамыскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Сталовіцкі.

Гісторыя

Баранавіцкі Раён 
Палац Лашкевічаў XIX стагодзьдзя ў вёсцы Стайкі

Раён утвораны 15 студзеня 1940 году як Навамыскі, у 1957 годзе перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У канцы 1962 году да раёну далучана тэрыторыя былога Гарадзішчанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Геаграфічнае становішча

Баранавіцкі раён знаходзіцца на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 2202,32 км² (6,7% тэрыторыі вобласьці).

Раён мяжуе з Івацэвіцкім (на поўдні) і Ляхавіцкім (на паўднёвым усходзе) раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім раёнам Менскай вобласьці на ўсходзе, Карэліцкім і Наваградзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці на поўначы, Зьдзецельскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на паўночным захадзе, ды Слонімскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на захадзе.

Рэльеф

Баранавіцкі Раён 
Краявід каля вёскі Моўчадзь

Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 180—240 м над узроўнем мора. Паўночная частка раёну разьмешчана ў межах Наваградзкага ўзвышша, паўднёвая — на Баранавіцкай раўніне.

Найвышэйшы пункт раёну — 267 м над узроўнем мора — знаходзіцца каля вёскі Зялёная.

Карысныя выкапні

У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.

Гідраграфія

Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанкай, Малатоўкай, Лахазвай, Ісай, на поўначы — рака Сэрвач, на паўночным захадзе — рака Моўчадзь.

Створана вадасховішча Гаць, ёсьць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.

Клімат і расьліннасьць

Лясы займаюць 33% тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тысячы гектараў, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэрыторыі раёну знаходзяцца частка Баранавіцкага біялягічнага заказьніку, Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 41 902 чал. (перапіс); 2016 год — 31 886 чал.; 2017 год — 31 340 чал.; 2018 год — 30 850 чал.

Эканоміка

Прамысловасьць раёну прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай галінаў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульбаводзтва. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, гародніну.

Асноўныя прадпрыемствы раёну:

  • Сяльгаспрадпрыемства «Ўсходняе» (Сеўрукі)
  • Жвірава-сарціравальны завод «Амнявічы»
  • Беларуска-расейскае мэмблевае прадпрыемства «Дыпрыз» (Узногі)
  • Баранавіцкая птушкафабрыка (Русіно)
  • Птушкафабрыка «Дружба» (Жамчужны)
  • Саўгас-камбінат «Мір» (пасёлак Мір)
  • Торфапрадпрыемства «Каўпеніца» (пасёлак Кастрычніцкі)

Турызм

На хутары Завосьсе — сядзіба-музэй Адама Міцкевіча. У вёсцы Русіно — Дом-музэй этнаграфіі і культуры.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Баранавіцкі Раён ГісторыяБаранавіцкі Раён Геаграфічнае становішчаБаранавіцкі Раён РэльефБаранавіцкі Раён Карысныя выкапніБаранавіцкі Раён ГідраграфіяБаранавіцкі Раён Клімат і расьліннасьцьБаранавіцкі Раён НасельніцтваБаранавіцкі Раён ЭканомікаБаранавіцкі Раён ТурызмБаранавіцкі Раён Вядомыя асобыБаранавіцкі Раён КрыніцыБаранавіцкі Раён ЛітаратураБаранавіцкі Раён Вонкавыя спасылкіБаранавіцкі РаёнБаранавічыБеларусьБерасьцейская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МастурбацыяАўтамабільны знакВэб-дызайнЕўняКніга прарока ДаніілаЦеплавы рухавікБярозка (часопіс)Аляксандар ШыдлоўскіВагінальны сэксПарнаграфія ў ЯпонііКалдуныПесьня пра зубраСусьветнае павуціньнеКліматПрыназоўнікДыялёгСэксСяржук Сокалаў-ВоюшСуботнікіДаброАльтэрнатыўная парнаграфіяКушмакЗьміцер БартосікАндрэй МукавозчыкНаваградакУнівэрсальны каардынаваны часЮрась ШамецькаКадзіла сармацкаеЛеанід ГалубовічУладзімер КонанПарнаграфія ў Чэхіі.neАтрад (біялёгія)Кузьма ЧорныЮлі ТаўбінАчарэціна.sl1877RSSБелазарСанскрытАркадзь МаўзонАлег СалтукМ’янмаДзед ТалашJavaЭратычнае мастацтваМарат КазейАс (імя)ПарыжСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіТравеньЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Кірыл КоктышБагоўкаФундацыя «Вікімэдыя»Вольная Беларусь (рух)КурыцаБССРПрыслоўеАнатоль СысПаставыБэерТадэвуш КасьцюшкаТрыбуна працыHromadske.TVДругая сусьветная вайнаРыбыМоваIBMЗнак рашоткі (актаторп)Ява (імя)Берасьцейская вобласьць🡆 More