Гародніна

Гародніна — пэўныя ядомыя часткі расьлінаў, пераважна травяністых, якія выкарыстоўваюцца чалавекам у ежу й звычайна супрацьпастаўляюцца салодкай садавіне, ягадам і разнастайнаму зерню, спэцыям, травам або затаўкам.

Панятак гародніны й ейнае адрозьненьне ад садавіны вызначаны невыразна й не зьяўляецца навуковымі, тым ня менш тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў кулінарыі. Гароднінай могуць быць практычна любыя часткі расьліны, у прыватнасьці лісьце, плады, кветкі, карняплоды, сьцеблы, клубні, да іх таксама звычайна адносяць грыбы, якія не зьяўляюцца расьлінамі. Некаторыя прадукты з гародніны звычайна ўжываюцца ў ежу сырымі, тады як іншыя рыхтуюцца рознымі спосабамі.

Гародніна
Гародніна на рынку ў Філіпінах

Нягледзячы на тое, што большасьць моваў маюць тэрміны, у шырокім сэнсе аналягічныя адзін аднаму, аднясеньне канкрэтных частак расьлінаў у гэтыя катэгорыі залежыць ад мясцовых кулінарных традыцыяў. Напрыклад, у Бразыліі авакада традыцыйна ўжываецца ў ежу з цукрам як дэсэрт або прыкладаецца да малочных кактэйляў, і такім чынам лічыцца садавінай, тады як у Мэксыцы й ЗША авакада дадаецца ў салаты й соўсы й лічыцца гароднінай.

Першапачаткова дзікая гародніна сабіралася людзьмі шляхам зьбіральніцтва, што, зь цягам часу, прывяло да пераходу да культываваньня гародніны ў некалькіх частках сьвету, верагодна, на працягу пэрыяду ад 10 тысячаў гадоў да н. э. да 7 тысячаў гадоў да н. э., калі значна пашырыўся новы сельскагаспадарчы лад жыцьця. Па-першае, спачатку першабытныя людзі культывавалі мясцовыя расьліны, аднак праз разьвіцьцё гандлю пашырыліся розныя віды гародніны экзатычных культур зь іншых рэгіёнаў Зямлі. У цяперашні час, большасьць відаў гародніны вырошчваюць па ўсім сьвеце, дзе гэта дазваляе клімат, ці гэта склалася культурна. Гародніна можа быць вырашчана ў абароненых асяродзьдзях, як то цяпліцах, у менш прыдатных кутках плянэты. На сёньня Кітай зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам гародніны. Глябальны гандаль сельскагаспадарчай прадукцыі дазваляе спажыўцам набываць гародніну, якую вырасьцілі ў далёкіх краінах. Маштаб вытворчасьці вар’іруецца ад фэрмэрскіх гаспадарак, якія забясьпечваюць патрэбу ў ежы толькі сваёй сям’і, да аграбізнэсу зь вялікімі сельскагаспадарчымі засеўнымі плошчамі, якія вырошчваюць прадукцыю на сусьветны рынак. У залежнасьці ад віду гародніны значна адрозьніваюцца мэтады і спосабы ўборкі ўраджаю, ягонага захоўваньня, перапрацоўкі і маркетынгу.

Гародніну можна ўжываць у ежу як у сырым выглядзе, гэтак і варанай. Яна гуляе важную ролю ў харчаваньні чалавека, зьяўляючыся прадуктам у асноўным зь нізкім утрыманьнем тлушчаў і вугляводаў, але з высокім утрыманьнем вітамінаў, мінэралаў і харчовых валокнаў. Многія дыетолягі заахвочваюць людзей да спажываньня вялікая колькасьці садавіны і гародніны, у прыватнасьці, да пяці ці больш порцыяў на дзень.

Беларусь

У 2011 г. валавы збор гародніны адкрытага грунту склаў у Беларусі 288 тыс. тонаў пры сярэдняй ураджайнасьці 214 цэнтнэраў з гектару. У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 5-м месцы ў сьвеце паводле сярэднедушавой вытворчасьці гародніны. У 2023 годзе на прысядзібных дзялянках у Беларусі, на якіх вялі на натуральную гаспадарку, вырасьцілі 65 % агародніны.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Гародніна  Гароднінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Гародніна БеларусьГародніна Глядзіце таксамаГародніна КрыніцыГародніна Вонкавыя спасылкіГароднінаГрыбыЕжаКветкаКулінарыяЛісьцеПлодСадавінаСьцяблоТраваЯгада

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жомайдзь (Клецкі раён)АзіяПлоцевы актТутэйшыя (фільм, 2007)Зянон ПазьнякЯн СерадаÆАлесь ЖукАлег ЖданІнданэзіяАдзёрПаўднёвы полюсАртур ВольскіСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіДжыліСпадчына (верш)Ігар БабкоўЮры ГумянюкНайвышэйшая Літоўская РадаСабакаЦарства (біялёгія)Касмадром імя Сатыша ДгаванаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСымон БудныЖывіляАфарызмКліменці ШутСьпіс праектаў ВікімэдыіПаўлюк ТрусФульда (рака)Русіны (гістарычны этнонім)Роднае слова (часопіс)МаркёрСямён ПадокшынБобраРаіса БаравіковаХарэйКыргыстанСурвэткаМікіта НескаромныВадзім СаранчукоўМікола ГусоўскіБеларуская народная партызанкаАнгельшчынаКанадаГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўУладзіслаў ЧарняўскіМіхась ЗарэцкіОндрэй ДудаРасеяЧарнобыльская катастрофаБеларуская ВікіпэдыяБазыліка Сьвятога ЭгідыяАнтарктыдаМакс ШчурМаксім ТанкРодныя гоні (1927)ЯгмінПтушкіСадавінаХрысьціянстваСамагубства1923IP-адрасМіхась ЧаротВалянцін АкудовічГорадняРэжым Лукашэнкі🡆 More